Вы тут

Ах, як хочацца вярнуцца ў Гарадок


Пасля «Дажынак» у невялікім райцэнтры засталося больш за 160 адноўленых і пабудаваных аб'ектаў

Ня­гле­дзя­чы на тое, што, за­мест рэс­пуб­лі­кан­скіх, у Га­рад­ку пра­вя­лі аб­лас­ныя «Да­жын­кі», свя­та ад гэ­та­га не па­цяр­пе­ла.

30-48

Бе­ла­рус­кія маль­кі — у Ра­сію і Фін­лян­дыю

Пётр Пра­ка­по­віч, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра бе­ла­рус­ка­га ўра­да, у Га­рад­ку браў удзел у ра­бо­чай су­стрэ­чы з дэ­ле­га­цы­яй Ле­нін­град­скай воб­лас­ці. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні су­пра­цоў­ніц­тва ў аг­ра­пра­мыс­ло­вай сфе­ры. Бе­ла­рус­кі ві­цэ-прэм'­ер ад­зна­чыў, што ўза­е­ма­дзе­ян­не ажыц­цяў­ля­ец­ца па­спя­хо­ва. І прык­лад та­му — дзей­насць прад­пры­ем­ства «Дзец­ка­сель­скі-Га­ра­док». Дзя­ку­ю­чы апош­ня­му ў Га­ра­доц­кім ра­ё­не функ­цы­я­нуе буй­ны ма­лоч­на­та­вар­ны комп­лекс.

— Та­кіх ін­вес­та­раў мы бу­дзем пад­трым­лі­ваць. У той жа час ёсць рэ­зер­вы для раз­віц­ця су­мес­ных пра­ек­таў у пле­мян­ной ра­бо­це, уза­е­ма­дзе­ян­ні на­шых ВНУ і, са­мае га­лоў­нае, у экс­пар­це бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, — пад­крэс­ліў Пётр Пра­ка­по­віч.

Па­вод­ле слоў Ле­а­ні­да Ма­ры­ні­ча, пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня, паў­ноч­ныя рэ­гі­ё­ны Ра­сіі ах­вот­на куп­ля­юць бе­ла­рус­кіх маль­коў. Апош­нія экс­пар­ту­юц­ца і ў Фін­лян­дыю.

Но­вы бу­ды­нак — па­жар­ным

Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка, мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, удзель­ні­чаў у цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця пас­ля ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту бу­дын­ка ава­рый­на-вы­ра­та­валь­най час­ці. Ця­пер вы­ра­та­валь­ні­кі ня­суць дзя­жур­ства ў комп­лек­се, які ад­па­вя­дае ўсім су­час­ным па­тра­ба­ван­ням.

— Сю­ды бы­ла па­стаў­ле­на но­вая, су­час­ная па­жар­ная тэх­ні­ка, якую рас­пра­ца­ва­лі ў на­шым на­ву­ко­ва-да­след­чым ін­сты­ту­це. Я маю на ўва­зе аў­та­цыс­тэр­ну «МАЗ» ёміс­тас­цю 10 тон і ка­лен­ча­ты пад'­ём­нік на ко­лах — для ра­та­ван­ня лю­дзей і ту­шэн­ня па­жа­раў у шмат­па­вяр­хо­вых бу­дын­ках, — ска­заў мі­ністр.

І пом­нік Та­ра­су...

Пад­час пад­рых­тоў­кі да свят­ка­ван­ня «Да­жы­нак» зра­бі­лі мно­гае, каб рай­цэнтр стаў ад­ным з са­мых пры­го­жых у кра­і­не, каб сю­ды пры­яз­джа­ла шмат ту­рыс­таў. Уста­ля­ва­лі і пом­нік га­лоў­на­му ге­рою сла­ву­тай паэ­мы «Та­рас на Пар­на­се», аў­тар якой ро­дам з Га­ра­доч­чы­ны.

— Но­вае жыц­цё атры­ма­лі Дом куль­ту­ры, кі­на­тэ­атр, края­знаў­чы му­зей, цэнт­раль­ная пло­шча і ме­ма­ры­ял во­ін­скай сла­вы ля яе... Ад­ра­ман­та­ва­лі жы­лыя да­мы, аб'­ек­ты са­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня. У час пад­рых­тоў­кі да «Да­жы­нак» бу­даў­ні­кі пра­ца­ва­лі на больш як 160 аб'­ек­тах, — не ўтой­вае ра­дас­ці Ва­сіль Му­ран­коў, стар­шы­ня Га­ра­доц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

Па­вод­ле яго слоў, сё­ле­та атры­ма­ны доб­ры ўра­джай збож­жа­вых: 27,4 цэнт­не­ра з гек­та­ра, агуль­ны на­ма­лот склаў 42 ты­ся­чы тон.

Аляк­сандр Ко­сі­нец, стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, ў лі­ку ін­ша­га на­ве­даў комп­лекс Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га цэнт­ра алім­пій­ска­га рэ­зер­ву па зі­мо­вых ві­дах спор­ту. Ён зна­хо­дзіц­ца ва ўро­чы­шчы «Ве­раб'­ё­вы го­ры». Ва ўтуль­ным га­тэ­лі ад­на­ча­со­ва мо­гуць спы­ніц­ца 75 спарт­сме­наў. Пра­вя­лі ра­монт гуль­ня­вай за­лы. Гу­бер­на­тар даў рас­па­ра­джэн­не сё­ле­та ад­крыць цір і трэ­на­жор­ную за­лу для лыж­ні­каў. Па­стаў­ле­на за­да­ча па­бу­да­ваць ба­сейн і не­вя­лі­кую ля­до­вую арэ­ну...

Зда­дзе­ная да «Да­жы­нак» тра­са для бія­тла­ніс­таў даў­жы­нёй 5,5 кі­ла­мет­ра — ад­на з са­мых скла­да­ных у Еў­ро­пе. Пас­ля та­го, як яе па­доў­жаць на 2 кі­ла­мет­ры, тут мож­на бу­дзе пра­во­дзіць і спа­бор­ніц­твы па лыж­ных гон­ках.

Шчырая падзяка

30-49

Пад­час цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў аб­лас­но­га спа­бор­ніц­тва па ўбор­цы збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур гу­бер­на­тар аса­біс­та па­дзя­ка­ваў леп­шым з леп­шых.

— Аграр­на-пра­мыс­ло­вы комп­лекс воб­лас­ці ста­біль­на і пла­на­мер­на раз­ві­ва­ец­ца. Толь­кі за апош­нія пяць га­доў на­бы­лі 15,9 ты­ся­чы адзі­нак но­вай тэх­ні­кі на су­му больш за 4 трыль­ё­ны руб­лёў. Гэ­та да­ло маг­чы­масць, ня­гле­дзя­чы на па­раў­наль­на цяж­кія ўмо­вы на­двор'я, свое­ча­со­ва ўбі­раць ура­джай, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Ко­сі­нец.

Пад­час свят­ка­ван­ня ад­бы­ло­ся шмат ці­ка­ва­га. Вы­ста­ва сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі, свя­та «Сель­ская глы­бін­ка», прэ­зен­та­цыя пад ад­кры­тым не­бам «Ві­цеб­шчы­на ту­рыс­тыч­ная»...

«Да­жын­кі» прай­шлі, а тое, што зроб­ле­на для ўпры­го­жан­ня рай­цэнт­ра, за­ста­нец­ца.

І між­во­лі мно­гім з тых, хто па­бы­ваў на свя­це, ус­па­мі­на­лі­ся сло­вы з вя­до­май пес­ні: «Ах, як хо­чац­ца вяр­нуц­ца ў Га­ра­док». Так яно і ёсць!

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Га­ра­док — Ві­цебск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.