Вы тут

«Настаўнік — палкаводзец, які вядзе ўсіх наперад»


Та­кое крэ­да ў ма­ла­до­га пе­да­го­га Вік­та­ра Жу­ка, які стаў фа­ва­ры­там ад­на­ча­со­ва і да­рос­ла­га, і дзі­ця­ча­га жу­ры

Пры­ду­май­це пер­шыя пры­ві­таль­ныя сло­вы толь­кі што пры­зна­ча­на­га клас­на­га кі­раў­ні­ка, здоль­ныя пры­цяг­нуць ува­гу школь­ні­каў... Якая фор­му­ла пос­пе­ху су­час­на­га пе­да­го­га?.. Што трэ­ба зра­біць, каб дзе­ці чы­та­лі кні­гі?.. Ад ча­го за­ле­жыць якасць пад­рых­тоў­кі бу­ду­ча­га на­стаў­ні­ка?.. Пы­тан­ні лі­та­раль­на сы­па­лі­ся на га­ло­вы су­пер­фі­на­ліс­таў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства «На­стаў­нік го­да-2014», якія ста­я­лі на сцэ­не Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі.

Пер­шае вы­пра­ба­ван­не су­пер­фі­на­лу ўяў­ля­ла са­бой «прэс-кан­фе­рэн­цыю»
з пы­тан­няў і ад­ка­заў: на роз­дум удзель­ні­кам да­ва­ла­ся 30 се­кун­даў, але ні­хто ад­ве­дзе­ным лі­мі­там ча­су не ка­рыс­таў­ся. І гэ­та пра­віль­на, бо ў рэ­ча­іс­нас­ці 30 се­кун­даў для на­стаў­ні­ка — са­праўд­ная рас­ко­ша. Яго рэ­ак­цыя па­він­на быць ім­гнен­най...

Але аб усім па па­рад­ку. На­га­да­ем, што су­пер­фі­на­лу кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­го­гаў па­пя­рэд­ні­чаў фі­нал, у якім узя­лі ўдзел 49 леп­шых пе­да­го­гаў з усёй кра­і­ны — пе­ра­мож­цы аб­лас­ных і мінск­ага га­рад­ско­га эта­паў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ў ся­мі на­мі­на­цы­ях. А ў су­пер­фі­нал вый­шлі толь­кі 7 леп­шых, якія пе­ра­маг­лі ў фі­наль­най част­цы спа­бор­ніц­тваў: кож­ны — у сва­ёй на­мі­на­цыі. Та­кім чы­нам у су­пер­фі­на­ле су­стрэ­лі­ся на­стаў­нік гіс­то­рыі з ся­рэд­няй шко­лы № 11 г. Ма­ла­дзеч­на Вік­тар Жук, на­стаў­ні­ца па­чат­ко­вых кла­саў ся­рэд­няй шко­лы № 3 г. Глы­бо­кае Свят­ла­на Ма­цу­ле­віч, на­стаў­ні­ца ня­мец­кай мо­вы ся­рэд­няй шко­лы № 73 г. Мін­ска На­тал­ля Груш­ко, вы­ха­валь­ні­ца яс­ляў-са­да №19 «Пра­лес­ка»
г. Жо­дзі­на Тац­ця­на За­леў­ская, на­стаў­нік ін­фар­ма­ты­кі ба­за­вай шко­лы № 10 г. На­ва­по­лац­ка Ула­дзі­мір Цы­ма­но­віч, на­стаў­ні­ца рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Сноў­скай ся­рэд­няй шко­лы Ня­свіж­ска­га ра­ё­на Іна Він­нік і на­стаў­ні­ца вы­яў­лен­ча­га
мас­тац­тва ся­рэд­няй шко­лы № 1 г. На­ва­по­лац­ка Іры­на Ха­да­нё­нак.

«Ра­зу­мею ця­пер, ча­му»

«Арыс­то­цель сцвяр­джаў, што па­знан­не па­чы­на­ец­ца са здзіў­лен­ня, а чым вы здзіў­ля­е­це сва­іх вуч­няў?» Та­кое пы­тан­не да­ста­ла­ся на­стаў­ні­ку гіс­то­рыі з ся­рэд­няй шко­лы №11 Ма­ла­дзеч­на Вік­та­ру Жу­ку. «Роз­ны­мі не­стан­дарт­ны­мі па­ды­хо­да­мі да ар­га­ні­за­цыі ўро­каў. Я ма­гу здзі­віць сва­іх вуч­няў, пры­ха­піў­шы на ўрок гіс­та­рыч­ныя ар­тэ­фак­ты, а ма­гу прый­сці ў да­спе­хах або за­пра­сіць тых, хто прый­дзе на ўрок у кас­цю­мах роз­ных гіс­та­рыч­ных эпох», — ад­ка­заў ма­ла­ды пе­да­гог.

На­тал­ля Груш­ко: «Ня­мец­кая мо­ва вель­мі прос­тая. Не трэ­ба ба­яц­ца...»

На­тал­ля Груш­ко: «Ня­мец­кая мо­ва вель­мі прос­тая. Не трэ­ба ба­яц­ца...»

 

«Як вы ра­зу­ме­е­це вы­каз­ван­не Жан-Жа­ка Ру­со: «Мас­тац­тва за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб не вы­хоў­ваць»? — пра­цяг­ва­лі да­пыт­ваць ма­ла­до­га гіс­то­ры­ка вя­ду­чыя су­пер­фі­на­лу. «Я ра­зу­мею вы­каз­ван­не фран­цуз­ска­га фі­ло­са­фа эпо­хі Асвет­ніц­тва на­ступ­ным чы­нам: дзі­ця са­мо па­він­на ву­чыц­ца, гле­дзя­чы на свай­го на­стаў­ні­ка. Бо та­му ж фі­ло­са­фу на­ле­жаць і ін­шыя сло­вы: «Ня­ма ні­чо­га больш не­ра­зум­на­га, чым на­вяз­ваць свой пункт по­гля­ду вы­ха­ван­цу», — па­ры­ра­ваў на­стаў­нік з Ма­ла­дзеч­на.

Са­праўд­ным свя­там у су­пер­фі­на­ле стаў 20-хві­лін­ны ўрок на сцэ­не на тэ­му «Ра­зу­мею ця­пер, ча­му». Шчы­ра ка­жу­чы, цяж­ка бы­ло ўя­віць са­бе, як гэ­ту агуль­ную для ўсіх су­пер­фі­на­ліс­таў тэ­му мож­на рас­крыць на ўро­ку ін­фар­ма­ты­кі або ня­мец­кай мо­вы.

«Ча­му лю­дзі ля­ну­юц­ца вы­ву­чаць за­меж­ныя мо­вы? Нам лі­та­раль­на праз га­дзі­ну да­вя­дзец­ца су­стра­каць ня­мец­кую дэ­ле­га­цыю. Трэ­ба пад­рых­та­ваць не­каль­кі фраз для пры­ёму гас­цей. У нас з ва­мі на гэ­та ёсць 10 хві­лін», — пра­па­на­ва­ла «кла­су» на­стаў­ні­ца ня­мец­кай мо­вы з ся­рэд­няй шко­лы № 73 г. Мін­ска На­тал­ля Груш­ко. Між ін­шым, у ро­лі «вуч­няў» вы­сту­па­лі ка­ле­гі-фі­на­ліс­ты, якія хоць і вы­бы­лі з ба­раць­бы, але з вя­лі­кай ах­во­тай і гу­ма­рам па­ды­гры­ва­лі сва­ім больш уда­члі­вым кан­ку­рэн­там. Пры­нам­сі, ня­мец­кую мо­ву з іх не ве­даў ні­хто.

— Па­вер­це, кож­ны з вас ве­дае як мі­ні­мум 8 ня­мец­кіх слоў, і я вам за­раз гэ­та да­ка­жу. А да­па­мо­жа мне на­ша род­ная бе­ла­рус­кая мо­ва, — су­па­кой­ва­ла на­стаў­ні­ца. — Teller (та­лер­ка), palast (па­лац), zucker (цу­кар), farbe (фар­бы), pіnsel (пэн­дзаль)...

Вы б толь­кі ба­чы­лі, з якой апан­та­нас­цю «вуч­ні» ву­чы­лі фра­зу: «Herzlіch wіllkommen іn Belarus».

30-52

30-52

 Вік­тар Жук: «Ка­му на­ле­жаць сло­вы: «Дай­це дзяў­чы­не па­ру ту­фель на шпіль­ках... і яна за­ва­юе ўвесь свет»?»

 

А на ўро­ку на­стаў­ні­ка ін­фар­ма­ты­кі з На­ва­по­лац­ка Ула­дзі­мі­ра Цы­ма­но­ві­ча ста­я­ла за­да­ча па­цвер­дзіць, што пос­пех мож­на... за­пра­гра­ма­ваць. На­пры­кан­цы ўро­ка Вік­тар Цы­ма­но­віч да­ка­заў усім, што ал­га­рыт­мы акру­жа­юць нас на кож­ным кро­ку, пры­вёў­шы ў якас­ці до­ка­зу фра­зы з лю­бі­мых са­вец­кіх муль­ці­каў: «Раз ро­маш­ка, два ро­маш­ка, три ро­маш­ка, а я чет­вёр­тую сор­вал!»; «Входит и выходит, входит и выходит»; «Если я ему под­арю цве­ток, то он его съест»... І агу­чыў свой ал­га­рытм да­сяг­нен­ня пос­пе­ху: ад ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та да па­спя­хо­ва­га на­стаў­ні­ка.

Мі­сія — ад­чы­няць дзве­ры

Вік­тар Жук на сва­ім уро­ку гіс­то­рыі спа­чат­ку пра­па­на­ваў кла­су раз­га­даць ін­тэр­ак­тыў­ную кры­жа­ван­ку, у якой знай­шло­ся мес­ца не толь­кі На­па­ле­о­ну і Цэ­за­ру, але і Чап­лі­ну са Сці­вам Джоб­сам і Ме­ры­лін Ман­ро. Усе гэ­тыя лю­дзі вель­мі роз­ныя, але кож­ны з іх у пэў­ны ад­рэ­зак ча­су па­кі­нуў у гіс­то­рыі свой след. Клю­чом да кры­жа­ван­кі ака­за­ла­ся сло­ва «Асо­ба». На­ту­раль­на, што ўрок быў пры­све­ча­ны ро­лі асо­бы ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва. Кан­стан­цін Ка­лі­ноў­скі, Да­выд Га­ра­дзен­скі і Та­дэ­вуш Кас­цюш­ка... Чым пра­сла­ві­лі­ся гэ­тыя лю­дзі і якія ма­ты­вы імі ру­ха­лі? Праб­лем з ад­ка­за­мі не бы­ло. «Вуч­ні» цяг­ну­лі ру­кі... На­пры­кан­цы на­стаў­нік пра­чы­таў улас­ны верш, які ад­люст­роў­вае яго пе­да­га­гіч­нае крэ­да. Сваё пры­зна­чэн­не ён ба­чыць у тым, «каб ад­чы­няць дзве­ры та­му, хто ўпар­та кры­чыць «Ча­му?»

Апош­нім вы­пра­ба­ван­нем су­пер­фі­на­лу ста­ла пуб­ліч­нае вы­ступ­лен­не на тэ­му «З на­дзе­яй, ве­рай і лю­боўю». Не­ка­то­рым з кан­кур­сан­таў уда­ло­ся вы­клі­каць у ба­лель­шчы­каў і ка­лег не толь­кі ава­цыі, але і слё­зы... Ула­дзі­мір Цы­ма­но­віч, на­прык­лад, здо­леў рас­чу­ліць дзі­ця­чае жу­ры: «За­раз я стаю на па­ро­зе знач­най па­дзеі, якая да­зво­ліць пе­ра­асэн­са­ваць мно­гія каш­тоў­нас­ці і ўма­ца­вац­ца ў сва­іх пе­да­га­гіч­ных по­гля­дах — я рых­ту­ю­ся стаць баць­кам. Усё, пра што я ця­пер ду­маю і што ад­чу­ваю, я па­ста­ра­ўся вы­клас­ці ў ліс­це да сва­ёй дач­кі». Ліст атры­маў­ся на­столь­кі кра­наль­ным, што мож­на бы­ло толь­кі па­спа­чу­ваць кан­кур­сан­ту, яко­му да­вя­ло­ся вы­хо­дзіць сле­дам на сцэ­ну. На­тал­ля Груш­ко на­пі­са­ла верш пра тое, як улю­бі­ла­ся ў сваю бу­ду­чую пра­фе­сію яшчэ ў дзя­цін­стве і як яна прый­шла ў род­ную шко­лу ўжо ў якас­ці пе­да­го­га. А Вік­тар Жук рас­па­чаў вы­ступ­лен­не з пры­па­вес­ці:

— Ванд­роў­нік уба­чыў трох ра­бо­чых, якія штур­ха­лі цяж­ка на­гру­жа­ныя тач­кі. І па­ці­ка­віў­ся ў кож­на­га з іх, што яны ро­бяць? Пер­шы ад­ка­заў, што «штур­хае тач­ку, ня­хай яна пра­ва­ліц­ца». Дру­гі ска­заў, што за­раб­ляе на хлеб для сва­ёй сям'і. А трэ­ці з го­на­рам вы­ма­віў: «Я бу­дую храм!»

Па­вод­ле пры­знан­ня Вік­та­ра, яго ўлас­ная пе­да­га­гіч­ная фор­му­ла за­клю­ча­ец­ца ў трох кам­па­не­нтах. Пер­шы — гэ­та ве­ра ў тое, што яго вуч­ні бу­дуць па­спя­хо­вы­мі. Дру­гі — гэ­та на­дзея на іх шчас­лі­вую бу­ду­чы­ню. І трэ­ці кам­па­нент — гэ­та лю­боў да сва­ёй пра­фе­сіі, якая да­зва­ляе вы­ха­ваць мыс­ля­ра і твор­цу.

Час МА­ла­дых

Нель­га ска­заць, што пе­ра­мо­га Вік­та­ра Жу­ка ў су­пер­фі­на­ле рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да» ста­ла не­ча­ка­нас­цю. На­ват ня­гле­дзя­чы на тую ака­ліч­насць, што кан­ку­рэн­ты ў яго бы­лі вель­мі моц­ныя — пе­да­го­гі з са­мы­мі вы­со­кі­мі ква­лі­фі­ка­цый­ны­мі ка­тэ­го­ры­я­мі, — а ў пе­ра­мож­цы пе­да­га­гіч­ны стаж скла­дае ўся­го тры га­ды. Ад­нак ці толь­кі ў на­яў­нас­ці ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі спра­ва?

Ула­дзі­мір Цы­ма­но­віч: «Скла­да­ем ал­га­рытм на­шых дзе­ян­няў. Як да­быць у су­се­да снег ле­там?»

Ула­дзі­мір Цы­ма­но­віч: «Скла­да­ем ал­га­рытм на­шых дзе­ян­няў. Як да­быць у су­се­да снег ле­там?»

 

Спа­чат­ку сваё ра­шэн­не агу­чы­ла дзі­ця­чае жу­ры, якое скла­да­ла­ся са стар­ша­клас­ні­каў з усіх рэ­гі­ё­наў — пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных алім­пі­яд і кон­кур­саў. А на на­ступ­ны дзень пе­ра­мож­цу аб­вя­шча­ла да­рос­лае жу­ры, якое ўзна­чаль­ваў рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­сандр Жук. Дум­кі пра­фе­сі­я­на­лаў і школь­ні­каў цал­кам су­па­лі!

— Гіс­то­рыя ву­чыць мыс­ліць. Кож­ны ўрок для дзі­ця­ці па­ві­нен быць біт­вай за ве­ды, а на­стаў­нік — пал­ка­вод­цам, які вя­дзе ўсіх на­пе­рад, — кан­ста­туе пераможца. — Без­умоў­на, на ўро­ках не абы­хо­дзіц­ца без ін­тэр­ак­тыў­ных ме­то­дык: усе ва­ры­ян­ты доб­рыя, га­лоў­нае — за­ха­піць дзя­цей, даць ім маг­чы­масць вы­ка­заць сваё мер­ка­ван­не, са­мім знай­сці пра­віль­нае ра­шэн­не той ці ін­шай гіс­та­рыч­най за­да­чы.

«Я ве­даю, якую му­зы­ку слу­ха­юць мае вуч­ні, якія філь­мы яны гля­дзяць, чым яны ды­ха­юць. Як і мно­гія хлоп­чы­кі, люб­лю гу­ляць у фут­бол. Тры­маю су­вя­зі са сва­і­мі па­да­печ­ны­мі ў са­цы­яль­ных сет­ках. Усё гэ­та да­па­ма­гае мне знай­сці агуль­ную мо­ву з вуч­ня­мі, у гэ­тым і ёсць мой пра­фе­сій­ны сак­рэт», — пры­знаў­ся ён сва­ёй ву­ча­ні­цы Вік­то­рыі Па­жы­гай­ле, якая на­пі­са­ла вель­мі цёп­лы ар­ты­кул пра свай­го на­стаў­ні­ка ў «Чыр­во­ную зме­ну». Гэ­та бы­ло амаль за паў­го­да да фі­на­лу кон­кур­су...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце.