Вы тут

Чакайце ў госці выратавальнікаў


Напярэдадні ацяпляльнага сезона ў Беларусі распачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя

Халодны час года, на жаль, багаты на пажары. Яно і не дзіўна — людзі інтэнсіўна карыстаюцца электранагравальнымі прыборам, што стварае дадатковую нагрузку на сеткі. Сваю лепту ў трагічную статыстыку ўносіць і неахайнае карыстанне печамі...

— Менавіта таму ў кастрычніку мы праводзім традыцыйную пажарна-прафілактычную акцыю, — кажа начальнік аддзела арганізацыі прафілактычнай работы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Ліхаманаў. — Прыемна зазначыць, што сёлета да нас падключыўся шэраг ведамстваў, якія з'яўляюцца суб'ектамі прафілактыкі. Гэта міністэрствы па ўнутраных справах, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У межах сваёй кампетэнцыі іх супрацоўнікі зоймуцца выяўленнем магчымых прычын узнікнення пажару і прымуць меры да іх ліквідацыі.

Зразумела, што ўсіх рэсурсаў недастаткова, каб правесці індывідуальную працу з кожным грамадзянінам краіны. Аднак гэта магчыма зрабіць з групай рызыкі. Да яе адносяцца сем'і, у якіх выхоўваюцца малалетнія дзеці; пенсіянеры і інваліды, якія жывуць адны, а таксама людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Па статыстыцы, большасць пажараў адбываецца па віне людзей, якія напярэдадні былі нецвярозымі...

Далучыцца да акцыі можа кожны чалавек. Няспраўныя печы і электраправодку неабходна тэрмінова адрамантаваць. І не забудзьцеся пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. А калі ён у вас ужо стаіць, то праверце яго працаздольнасць. Рызыка гібелі чалавека ў памяшканні, дзе ўстаноўлены апавяшчальнік, на 80 працэнтаў ніжэйшая. І хто ведае, можа, здарыцца так, што аднойчы гэты апарат уратуе жыццё і вам?

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».