Вы тут

Лічбы бываюць прыгожымі


БАТЭ атрымаў першую вікторыю ў сёлетняй Лізе чэмпіёнаў

У аўторак на «Барысаў-Арэне» з балельшчыкамі здарылася тое, што адбылося з імі два гады таму на мінскім стадыёне «Дынама». Тады барысаўчане ў выдатным матчы перайгралі легендарную «Баварыю» з даволі балючым для немцаў лікам 3:1. Хваля татальнай радасці накрыла ўсю старэнькую чашу арэны. Крычаў ад шчасця самы ціхі, а танцаваў на бетонных прыступках ад радасці — самы сціплы. Для Беларусі той дзень стаў сапраўдным футбольным святам, які для многіх увайшоў у гісторыю...

2-43

Пасля нядаўняга канфузу ў Партугаліі футбалістам БАТЭ неабходна было найперш для сябе, для балельшчыкаў адрадзіць тое, што адбылося восенню 2012 года. Бо гэта — упэўненасць, разуменне сваёй значнасці і баяздольнасці. Згадзіцеся, далёка не кожны пасля сакрушальнага ўдару можа падняцца і працягнуць бітву. У БАТЭ гэта атрымалася.

Сапернік у хлопцаў Аляксандра Ермаковіча быў таксама добра вядомы — «Атлетык» з Більбаа. Як прызнаўся пасля сустрэчы абаронца БАТЭ Анры Хагуш, чацвёртае месца ў іспанскім чэмпіянаце, якое занялі баскі, значыць многае. І вось такога апанента беларусы ўзялі і перайгралі. Прыгожа наш чэмпіён выглядаў на працягу ўсяго матча, а атакі на вароты здзіўленых гасцей былі, што прыемна, не простымі наскокамі-наваламі, а мэтанакіраванымі дзеяннямі. Здаецца, у гэты дзень «жоўта-сінія» маглі зразумець адзін аднаго на полі і з заплюшчанымі вачыма! А таму два мячы ў вароты Горкі Іраёса адпавядалі таму, што бачылі гледачы.

Скептыкі, безумоўна, могуць сцвярджаць, што «Атлетык» пасля буйнога паражэння БАТЭ ад «Порту» належным чынам не настроіўся на матч, ды і ў чэмпіянаце падапечныя Эрнеста Вальвердэ выглядаюць пакуль блякла. Але ўсё гэта толькі здагадкі. Самае істотнае — гэта (2:1) перамога беларусаў і самаахвярнасць футбалістаў БАТЭ на кожным лапіку поля.

Тарас ШЧЫРЫ.

2-41

Аляксандр ЕРМАКОВІЧ, галоўны трэнер БАТЭ:

—Нам было вельмі важна атрымаць перамогу. Зрэшты, больш важна было рэабілітавацца за паражэнне ад «Порту» і даказаць у першую чаргу сабе, што ў такім турніры мы можам гуляць на роўных з такімі камандамі, як «Атлетык». Вельмі важным для нас аказаўся першы гол, які надаў хлопцам упэўненасці. Гульня трымала ў напрузе да апошніх хвілін. Аднак хлопцы праявілі спакой і з гонарам выйшлі з сітуацыі.

Эрнеста ВАЛЬВЕРДЭ, галоўны трэнер «Атлетыка»:

—БАТЭ выйшаў на поле больш сабраным, упэўненым. Мы не здолелі добра распачаць сустрэчу. Гэта згуляла ім на карысць. Напярэдадні матча я быў задаволены тым, як падрыхтавана да яго каманда. Аднак сённяшняй гульнёй я расчараваны.

Ліга чэмпіёнаў. Група Н.
БАТЭ — «Атлетык» (Більбаа, Іспанія) — 2:1 (Палякоў, 19, Карніцкі, 41; Адурыс, 45). «Шахцёр» (Данецк, Украіна) — «Порту» (Партугалія) — 2:2.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».