Вы тут

Спрабавалі адбіць аматара марыхуаны


За аматара марыхуаны перад міліцыянерамі спрабавалі заступіцца яго нецвярозыя сябры. У выніку два з іх таксама былі затрыманы за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Гэта гісторыя пачалася на станцыі метро «Пушкінская», дзе супрацоўнікі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна па падазрэнні ў незаконным абарачэнні наркотыкаў затрымалі двух маладых людзей 24-ці і 25-ці гадоў. У пакоі міліцыі ў аднаго з іх пры аглядзе ў кішэні курткі знайшлі скрутачак з рэчывам расліннага паходжання. Як патлумачыў сам затрыманы, гэта была марыхуана. Не адмаўляў хлопец, што наркотык належыць менавіта яму. Маўляў, раней ён часта ўжываў спайс, але пасля таго, як атруціўся курыльнай сумессю і лячыўся ў псіхіятрычным дыспансеры, перайшоў на марыхуану.

Пакуль у пакоі міліцыі праводзіўся разбор, на дапамогу затрыманым падаспелі іх сябры. Яны ўрываліся ў службовае памяшканне, спрабавалі ўчыніць бойку. На неаднаразовыя заклікі супрацоўнікаў міліцыі і службы бяспекі не ўмешвацца і пакінуць станцыю не рэагавалі. У выніку двух самых актыўных парушальнікаў затрымалі. Адзін з дэбашыраў — 33-гадовы мінчанін — раней ужо быў неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў. Дзеянням усіх правапарушальнікаў даецца прававая ацэнка.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».