Вы тут

Добрыя суседзі з абодвух бакоў Буга


Беларуска-Польскі эканамічны форум «Добрасуседства‑2014» пачаў сваю работу ў Брэсце ў першы дзень кастрычніка. Бізнесмены, чыноўнікі, палітыкі абедзвюх краін сабраліся абмеркаваць надзённае 18‑ы раз. Летась форум праходзіў у Беластоку.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская і Польска-Беларуская гандлёва-прамысловыя палаты. Іх кіраўнікі адпаведна Вячаслаў Рэут і Казімеж Здуноўскі выказалі спадзяванне, што вялікі і прадстаўнічы сход паслужыць справе развіцця добрасуседскага супрацоўніцтва. Тэма сёлетняга форуму абазначана так: «Польска-беларуская мяжа — мяжа Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза». Але ж кола пытанняў, якія абмяркоўваліся падчас прадстаўнічага сходу, датычыліся многіх аспектаў эканамічнага супрацоўніцтва.

Бо, як заўважыў на пленарным пасяджэнні Міхаіл Юхімук, першы намеснік Брэсцкага аблвыканкама, па выніках паўгоддзя гандлёвы абарот паміж Польшчай і Брэсцкай вобласцю склаў амаль 250 мільёнаў долараў. У эканамічных стасунках наша краіна даўно зарэкамендавала сябе як надзейны партнёр.

На думку Міхаіла Юхімука, добры патэнцыял можа мець стварэнне сумесных прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Віцэ-губернатара Брэстчыны падтрымалі польскія калегі. Намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Польшча Анджэй Дыха ўказаў на вялікія перспектывы ў галіне вытворчасці і гандлю прадуктамі харчавання і гандлёвага абмену імі, а таксама ў супрацоўніцтве ў сферы фармакалогіі, вырабу мэблі, інфармацыйных паслуг і развіцці турызму.

Не абышлі бакі ў сваёй дыскусіі такую складаную тэму, як эканамічныя наступствы канфлікту ва Украіне, а таксама магчымае спрыянне Польшчы ў справе будучага далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Нам ёсць да чаго імкнуцца і ёсць што развіваць: Польшча адкрывае дарогу прадстаўнікам бізнесу ў Еўрапейскі саюз, а Беларусь — у Еўразійскі эканамічны саюз. Бо сёння не ўсё вырашаюць паняцці цаны і якасці тавару. Адным з галоўных «тавараў» становіцца доступ на рынак. Як яго зрабіць рэальным для сябе і суседзяў, раіліся ўдзельнікі маштабнага форуму. Таму падобныя сустрэчы вельмі важныя для паспяховага развіцця эканомік абедзвюх краін.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».