Вы тут

Кніга пашырае сваю прастору


У цэнтры Мінска па вуліцы Сурганава адкрыта новая кнігарня ААТ «Белкніга»

2-44

У дастаткова прасторным памяшканні ААТ «Белкніга» правяло сучасны рамонт, стварыўшы ўсе ўмовы для наведвання сапраўднай, багатай на асартымент кніжнай скарбніцы. Адкрываючы кнігарню, міністр інфармацыі краіны Лілія Ананіч адзначыла, што падобнага кшталту гандлёвыя аб'екты варта мець кожнаму райцэнтру Беларусі. Акрамя таго, усе крамы «Белкнігі» ў самы бліжэйшы час павінны быць забяспечаны сучаснай даведачнай электроннай сістэмай. Кожны, хто завітвае ў пошуках патрэбнай кнігі, павінен знайсці адказ на любыя пытанні.

2-45

— Сёння ў новай кнігарні знаходзіцца каля 6 тысяч назваў кніг, — расказаў у час адкрыцця кнігарні дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч. — Усе яны даступныя, навідавоку. Іначай сёння і гандляваць немагчыма.

Удзел у адкрыцці прынялі кіраўнікі дзяржаўных і прыватных выдавецтваў, прадпрыемства «Белсаюздрук», паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа, дырэктары кнігарняў сталіцы.

— Мы спадзяёмся на шырокую ўвагу да кнігарні з боку гараджан і гасцей сталіцы, — расказвае дырэктар Ганна Сціпакова. — У нас вельмі прасторная зала. Гэта, несумненна, дазволіць праводзіць прэзентацыі, а таксама мастацкія вернісажы, выстаўкі, аўтограф-сесіі. Я пераканана, што зараз важна цікава расказаць пра кнігу, давесці пакупніку, куды менавіта павінен быць скіраваны яго выбар.

2-46

Удзельнічаючы ў прэзентацыі, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Павел Скалабан зазначыў, што новая кнігарня абавязкова павінна стаць яшчэ і адным важным адрасам выхавання сучаснага чытача, які цікавіцца надзённымі грамадскімі, сацыяльнымі, асветніцкімі клопатамі, і грамадства ў цэлым.

Павел АЛЬСОВЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».