Вы тут

«Перамога — адна на ўсіх»


БЕЛТА выпусціла фотаальбом, прысвечаны 70‑годдзю вызвалення Беларусі

Выдавецтва інфармацыйнага агенцтва «БЕЛТА» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы выпусціла фотаальбом «Перамога — адна на ўсіх», прысвечаны 70‑годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У кнізе змешчана амаль 400 унікальных фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць розныя этапы Вялікай Айчыннай вайны. У ёй выкарыстаны здымкі фотахронікі БЕЛТА, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, асабістых калекцый.

Альбом уключае ў сябе работы такіх майстроў, як Васіль Аркашаў, Уладзімір Лупейка і Міхаіл Савін, без якіх сёння ўжо немагчыма ўявіць фоталетапіс вайны. Выкарыстаны таксама раней не вядомыя фатаграфіі, што публікуюцца ўпершыню.

Як адзначаюць выдаўцы, вельмі багаты архіўны фотаматэрыял, сабраны ў адной кнізе, найбольш ярка адлюстроўвае веліч подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, раскрывае сутнасць і змест гераічнага супраціўлення акупантам на тэрыторыі Беларусі, ход узброенай барацьбы па вызваленні рэспублікі Чырвонай Арміяй. Асобныя раздзелы асвятляюць грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1930‑х гадоў, трагедыю акупацыі, перыяд аднаўлення і працэс мемарыялізацыі вайны ў нашай краіне. Кожны з іх адкрываецца ўводным артыкулам аб асноўных падзеях.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».