Вы тут

Веткаўчане «запаляць» залу


Сям'я Андрэя і Юліі Дзятлавых з Веткі перамагла ў абласным этапе, у якім удзельнічалі 11 сем'яў з розных рэгіёнаў Гомельшчыны.

Спачатку Юлія распрацавала сцэнарый, у аснову якога лягла ідэя адраджэння сямейных каштоўнасцяў і традыцый. І тут не абышлося без сяброў: спецыяліста райвыканкама Ірыны Краўчанкі, педагога па вакале мясцовага Дома культуры Наталлі Яксы і дырэктара прадпрыемства «Веткакінавідэасетка» Рыгора Козырава, паэта па сумяшчальніцтве. Дарэчы, гэта ён стварыў тэкст вершаванай казкі на роднай мове. Па рэквізіт звярнуліся ў Сталбускі дом культуры. Святлана Парашчанка, акрыленая ідэяй адраджэння нацыянальных традыцый, дапамагла знайсці патрэбныя народныя строі.

Між іншым, «Радавод» (такое было першае заданне) прадстаўлялі яшчэ і бабуля Тамара, і Ганна — родная сястра Юліі. Сям'я вырашыла перанесці на сцэну замалёўку сямейнага побыту, кавалачак са звычайнага жыцця вялікай сям'і Дзятлавых. На абласным конкурсе нацыянальны каларыт прысутнічаў не толькі ў строях, але і ў мове, ужыванні фальклору, пераемнасці традыцый пакаленняў. Паэтычную казку сыгралі ў створанай на сцэне беларускай хаце з чырвоным кутом і печчу.

Відэаролік для другога этапу — сацыяльна значнага праекта «Мая сям'я — мая краіна» быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам бацькі сямейства Андрэя, інжынера па асноўнай спецыяльнасці, аператара і рэжысёра па сумяшчальніцтве.

У завяршальным конкурсе «Хвіліна славы» Дзятлавы бліснулі ўсімі сваімі талентамі. Дарэчы, асноўная падрыхтоўка адбывалася менавіта дома. Усе прыдумкі аб'ядналіся конкурсам, меркаванне кожнага члена сям'і прымалася да ўвагі. Такім чынам дружная сям'я стала яшчэ больш згуртаванай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».