Вы тут

Каб не гінулі ў кар'ерах...


На Віцебшчыне праведзена абследаванне больш за 170 кар'ераў

Таксама была праверана арганізацыя работы па папярэджанні гібелі дзяцей на водах, дарогах і падчас пажару.

— Найбольшае праблемнае пытанне — забеспячэнне бяспекі дзяцей на пясчаных кар'ерах, — сказаў «Звяздзе» Антон Волкаў, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці. — Выпадкам гібелі і траўміравання дзяцей спрыяў фармальны падыход адказных асоб. Пасля здабычы пяску тэхнікай на многіх кар'ерах утварыліся шматлікія небяспечныя стромы. Доступ да кар'ераў часта не абмежаваны. Не было забараняльных знакаў аб небяспецы знаходжання. І гэтыя парушэнні застаюцца без належнага рэагавання органаў мясцовай улады і кіравання, кантралюючых службаў. Не заўсёды своечасова арганізуецца абследаванне небяспечных аб'ектаў. А пры выяўленні небяспекі эксплуатацыі не ўсюды прымаюцца меры па ліквідацыі пагрозы абвалу стромых схілаў

Дарэчы, пасля трагічнай гібелі ў чэрвені хлопчыка, якога засыпала пяском у кар'еры, Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, даў указанне навесці парадак на такіх аб'ектах. Але, канешне, ніхто не здымае адказнасці з бацькоў і сваякоў дзятвы.

— Такое пачуццё, што бацькі проста пераклалі на плечы работнікаў школ, устаноў культуры і іншых клопат пра выхаванне дзяцей. І дарослыя забылі, што дзецьмі трэба займацца, — сказаў віцэ-губернатар падчас абмеркавання тэмы прафілактыкі гібелі і траўматызму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?