Вы тут

Мікалай Цудатворац перамог


Памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі «Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац» атрымала 3-е месца ў намінацыі «Залатая манета года» на восьмым міжнародным конкурсе «Манетнае сузор'е-2014».

«Спецыялісты банкаў і манетных двароў, эксперты ў галіне нумізматыкі з розных краін свету высока ацанілі тэхнічную рэалізацыю і якасць чаканкі манеты, а таксама адзначылі высокую кампазіцыйную цэласнасць выканання і дэталізацыю малюнкаў сцэн жыція свяціцеля Мікалая Цудатворца», — каментуе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

На конкурс было заяўлена больш за 260 памятных манет і 25 манетных серый з 31 краіны. У журы ўваходзілі прадстаўнікі нацыянальных музеяў Арменіі, Латвіі, Расіі, нумізматычных выдавецтваў і таварыстваў, аўкцыённых і выдавецкіх дамоў, камерцыйных банкаў з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Мексікі, ЗША, Францыі, Чэхіі, а таксама эксперты ў галіне нумізматыкі.

Дарэчы, за 8-гадовую гісторыю «Манетнага сузор'я» 16 памятных манет, а таксама серыя памятных манет «Знакі задыяка», выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Беларусі, прызнаваліся журы лепшымі ў сваіх намінацыях.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.