Вы тут

Па законах гістарычнай праўды


Журналіст — патрыёт сваёй краіны. Гэтыя словы неаднойчы гучалі ўчора ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. І невыпадкова. Падчас канферэнцыі «Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць» сабраліся кіраўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Сустрэліся літаральна ў самым сэрцы айчыннага патрыятызму.

Сімвалічна, што менавіта тут, дзе кожны прадмет, кожная дэталь сведчаць аб недапушчэнні і нават барацьбе з фальсіфікацыямі не толькі на інфармацыйнай прасторы, а і ўвогуле ў грамадстве. У месцы, якое быццам заклікае нас, уладароў пяра і эфіру, несці гістарычную праўду ў сваіх публікацыях і тэле- радыёсюжэтах.

3-39

— Беларусам трэба падтрымліваць і ўмацоўваць адзінства народа, — перакананы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр РАДЗЬКОЎ. — Мы цяпер асабліва адчулі, наколькі важна быць адзінымі, разумець сваю Радзіму, гістарычнае мінулае, берагчы гэта, падтрымліваць і ўмацоўваць сваё адзінства. Важна разумець, што пры раз'яднанасці адразу пачынаюцца праблемы, прычым не толькі эканамічныя і палітычныя, але і ваенныя, падобных прыкладаў цяпер шмат.

— Шмат у чым людзей аб'ядноўвае гістарычнае мінулае і традыцыі. Сведчыць пра гэта і той факт, што Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў важным месцам для нашых людзей, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — Прэзідэнт не аднойчы гаварыў пра тое, каб гэты музей стаў лепшым у свеце помнікам пакутам і гераізму, які праявілі людзі, у тым ліку беларусы. З першага дня працы ў музей прыходзіць шмат людзей розных узростаў, яны разумеюць, што гісторыя нас аб'ядноўвае. Беларусам складана знайсці аб'яднальныя сілы, паколькі гісторыя краіны няпростая: было Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Масковія, але беларусы выпакутавалі ўсё-ткі сваё адзінства. І перш-наперш якраз у выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны. І праз прэсу, тэлебачанне і радыё мы будзем пераконваць людзей, што не дапусцім супярэчнасцяў і ваенных канфліктаў унутры краіны, — упэўнены першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

— Сёння Беларусь з'яўляецца прыкладам маральных адносін грамадства і дзяржавы да праблем сучаснасці, — мяркуе міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Беларускае нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна ўмацоўваць нашы маральныя прыярытэты і арыенціры, выхоўваць грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, гістарычную і сучасную перспектыву. СМІ з выкарыстаннем сучасных тэхналогій уплываюць не толькі на розумы і сэрцы людзей, але і на дзейнасць краін. Мы бачым, што інфармацыйныя плыні не заўсёды фармуюцца ў інтарэсах краіны і народа. Неабходна сур'ёзна і асцярожна ставіцца да слова і да таго, што дэманструецца на экранах тэлевізараў і гучыць па радыё.

Кіраўнік ведамства таксама падкрэсліла, што інтэрнэт уплывае на развіццё самых складаных працэсаў фарміравання інфармацыйных плыняў, аднак нацыянальная інфармацыйная прастора, на яе думку, павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскай думкі ў краіне, і для гэтага ёсць усе рэсурсы — творчыя, кадравыя і структурныя. Аднак, як выказаліся многія ўдзельнікі канферэнцыі, інтэрнэт — гэта і поле для негатыўных поглядаў, для перабольшвання рэчаіснасці і нават для мэтанакіраванага падману. Таму было б добра ўдасканаліць заканадаўчую базу, якая, у першую чаргу, рэгулявала б адказнасць за кожнае слова, выказанае ў сеціве.

Гучала шмат прапаноў, як палепшыць работу СМІ, прапаноўваліся формы павелічэння падпісчыкаў, гледачоў, слухачоў і наведвальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. І ў гэтым сэнсе, на думку выступоўцаў, важна кансалідаваць беларускія медыя. Адна са спроб — стварэнне інтэрнэт-партала «СМІ Беларусі», які, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы пачне сваю працу ў канцы гэтага года. На прасторы краін СНД такіх прыкладаў пакуль няма, няшмат аналагаў і ў свеце.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў ЗАСЬ, у сваю чаргу, распавёў журналістам пра супрацьстаянне ў сферы сэнсаў. «Гэта супрацьстаянне розных ідэалогій, маральных каштоўнасцяў, культур і рэлігій, — патлумачыў ён. — Чаму я падымаю гэтую тэму? Проста больш за ўсё фарміруюць гэтую сферу сродкі масавай інфармацыі, якія працуюць з людзьмі і ствараюць сэнсавы кантэкст усіх падзей. Зараз мы бачым шмат прыкладаў, калі спрабуюць пераасэнсаваць некаторыя гістарычныя падзеі, а такія гістарычныя і ідэалагічныя вычварэнствы вельмі небяспечныя».

Такім чынам, пытанняў для абмеркавання было шмат.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».