Вы тут

Мёд па цане... аўтамабіля


Мёд «Эльфійскі» з Турцыі каштуе €5000 (або $6800) за кілаграм — гэта самы дарагі гатунак мёду ў свеце. Ён здабываецца ў пячоры, якая знаходзіцца ў даліне Сарыкаір каля горада Артвін, на глыбіні 1800 метраў.

Паводле слоў мясцовага пчаляра Гюная Гюндуза, эльфійскі мёд каштуе так дорага таму, што ствараецца натуральным шляхам. Багатая на мінералы пячора павышае якасць мёду, што адбіваецца на кошце. Гюндуз, чыя сям'я займаецца пчалярствам вось ужо тры пакаленні, у 2009 годзе ўпершыню заўважыў, што некаторыя пчолы ляцяць у пячору. Менавіта тады ён зразумеў, што там можа быць мёд. З дапамогай альпіністаў пчаляр спусціўся ў пячору і знайшоў 18 кілаграмаў мёду ў сотах, які пазней быў пратэставаны ў французскай лабараторыі. Тэсты паказалі, што мёду сем гадоў, і гэта па-сапраўднаму якасны, багаты на розныя мінералы прадукт. Першы кілаграм эльфійскага мёду быў прададзены 5 гадоў таму на французскай біржы за €45000, праз год фармацэўты з Кітая купілі яшчэ кілаграм за €28000, а цяпер кошт мёду ўпаў да €5000 за кілаграм.

Падрыхтаваў Іван Купарвас.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?