Вы тут

Адказнасць за незаконнае паляванне і рыбалоўства павялічыцца


На першым пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі 7 законапраектаў. Сярод іх — ратыфікацыя двух міжнародных дагавораў, а таксама змены і дапаўненні ў законы аб зброі, абароне інфармацыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні.

Перад самым адкрыццём сесіі ў размове з журналістамі Віктар ГУМІНСКІ, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, заўважыў, што адным з самых важных законапраектаў гэтай восені будзе ратыфікацыя дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

— Цяпер ідзе праца над гэтым дакументам у камісіі па міжнародных справах. І пытанні, як правіла, звязаныя з інтарэсамі дзяржавы, ад дэпутатаў ужо ёсць. Трэба паклапаціцца, каб не атрымалася, што пасля падпісання гэтага дагавора наша краіна акажацца ў нявыгадным становішчы.

3-38

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў паведаміў аб планах камісіі па міжнародных справах на бліжэйшае пасяджэнне па гэтай тэме. Там выступіць Сяргей Румас, член савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі.

Таксама Віктар Гумінскі паведаміў, што наша парламенцкая дэлегацыя едзе на восеньскае пасяджэнне Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

— Менавіта там парламентарыі 56 краін, у тым ліку і Злучаных Штатаў, могуць абмеркаваць актуальныя пытанні. Наша краіна актыўна выкарыстоўвае гэту пляцоўку для прасоўвання сваіх інтарэсаў па ўсіх трох вымярэннях, якімі займаецца ПА АБСЕ: ваенна-палітычным, эканамічным і чалавечым. Мяркуем, што на сёлетняй сесіі будзе вельмі сур'ёзная размова аб праблемах, якія ўзнікаюць сёння не толькі ў рэгіянальным маштабе, але і ў глабальным — гэта падзеі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

Падчас пасяджэння цікавасць выклікаў праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь». Згодна з ім, уносяцца змены і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Згодна з дакладам Сяргея УШКЕВІЧА, члена Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, прадугледжваецца адказнасць (штраф, арышт, выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў) за незаконную здабычу рыбы або іншых водных жывёл, а таксама паляванне. Пералічаныя віды пакаранняў будуць прымяняцца, калі парушэнне паўтарылася на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж злачынства.

Таксама ўчора ў першым чытанні парламентарыі прынялі праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях стварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і дзейнасці іншых дзяржаўных органаў (арганізацый)».

Надзея ЮШКЕВІЧ

Каментары

http://zviazda.by дауно пара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.