Вы тут

Анатомія ў натуры


У Мінск прыедзе знакамітая выстава «Тайны цела. Сусвет знутры»

Створана яна была 7 гадоў таму ў ЗША, а за час падарожжа па розных краінах яе наведалі звыш 30 мільёнаў чалавек. Адметнасць выставы перадусім у тым, што экспанаты «Тайнаў цела» — гэта каля 200 рэальных чалавечых целаў і органаў, завяшчаных у свой час для навуковых мэтаў і апрацаваных спецыяльным чынам з дапамогай сучаснай тэхналогіі — палімернай пластынацыі. Сутнасць метаду ў тым, што ўсе вадкасці арганізма замяняюцца сіліконам. Гэта дазваляе захаваць структуру нават самых тонкіх тканак, а наведнікам — убачыць на свае вочы тое, што звычайна бачаць толькі медыкі і навукоўцы. Экспанаты суправаджаюцца інфармацыйнымі стэндамі аб гісторыі развіцця анатоміі і рабоце розных органаў і сістэм чалавечага цела.

our body - the universe within

Як падкрэслівае стваральнік выставы Хайдзі Пінчэл, «сутнасць не ў тым, каб паказытаць сабе нервы, а ў тым, каб распавесці, як працуе наш арганізм: як мы дыхаем, рухаемся, харчуемся. Гэта адукацыйная місія, важная абсалютна для кожнага. Бо толькі вывучыўшы сваё цела, мы зможам лепш клапаціцца аб ім, а значыць, зрабіць сваё жыццё больш здаровым, доўгім і шчаслівым».

У Мінску выстава, разлічаная на самую шырокую аўдыторыю, ад школьнікаў да пенсіянераў, адкрыецца 3 кастрычніка ў памяшканні веладрома спартыўна-відовішчнага комплексу «Мінск-Арэна». Уваходныя білеты каштуюць ад 130 тысяч да 195 тысяч рублёў, прычым па буднях для наведвальнікаў дзейнічаюць зніжкі да 20%. А пры правядзенні, напрыклад, выязнога ўрока па анатоміі групы ад 10 навучэнцаў змогуць набыць білеты па 80 тысяч рублёў (настаўнік праходзіць бясплатна).

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.