Вы тут

Плаціць па рахунках


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у Банка развіцця больш строга ставіцца да спагнання пратэрмінаваных крэдытаў.

Такую задачу ён паставіў, прымаючы з дакладам старшыню праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргея Румаса, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў пазіцыю Банка развіцця па спагнанні праблемных пазык і запатрабаваў працаваць не толькі з пазычальнікамі, якія дапускаюць пратэрмінаваныя даўгі (у асноўным гэта сельгаспрадпрыемствы), але і з аблвыканкамамі.

«Мы дамаўляліся, што ў банку ніякай дабрачыннасці быць не павінна. Банк павінен функцыянаваць на жорсткіх умовах і падтрымліваць толькі тыя праекты, якія будуць акупляцца, пры гэтым пажадана ў кароткатэрміновай перспектыве», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Сяргей Румас далажыў кіраўніку дзяржавы аб выніках работы Банка развіцця за 9 месяцаў бягучага года, а таксама аб тым, што парадак дня пасяджэнняў кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў сфарміраваны (Сяргей Румас — член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі). Ён паведаміў, што заканчваецца падрыхтоўка падагульняльных дакументаў. Напярэдадні адбыўся савет ЕЭК у рэжыме відэаканферэнцыі. Большая частка пытанняў, якія ўносяцца на Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, узгоднена, усяго парадак дня налічвае
13 пытанняў.

Звяртаючыся да Сяргея Румаса як да старшыні Беларускай федэрацыі футбола, кіраўнік дзяржавы зазначыў, што трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на гульню нацыянальнай зборнай. «Калі казаць шчыра, акрамя апошняй гульні БАТЭ, няма на што глядзець і няма чаму радавацца, асабліва зборнай», — сказаў Прэзідэнт. «Трэба сур'ёзную ўвагу звярнуць на нашу нацыянальную зборную, таму што гэта вельмі дрэнны сігнал як для кіраўніка федэрацыі, так і для федэрацыі ў цэлым», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».