Вы тут

Прышый кабыле хвост


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь‑3» — гульня «Размаўляем па-беларуску». Магчыма, і вы, паважаныя чытачы нашай газеты, жадаеце стаць яе ўдзельнікамі?

Заходзьце на сайт http://tvrgomel.by або сайт канала «Беларусь‑3» http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запаўняйце заяўку на ўдзел каманды з трох чалавек.

Ці ведалі вы, што:

 Абуваць у лапці — ашукваць, хітраваць, падманваць (рус. — обводить вокруг пальца, втирать очки, водить за нос), бел. сінонім — пускаць пыл у вочы, пускаць туман, плот гарадзіць, забіваць бакі, настаўляць акуляры, круціць хвастом…

 Збоку прыпёку — непатрэбны, лішні, чужы і недарэчны (рус. — как сабаке пятая нога, как зайцу стоп-сигнал), бел. сінонім — як сабаку другі хвост, як рыбе парасон, прышый кабыле хвост. Выраз, вырагодна, узнік у мове пекараў, дзе прыпёкай называюць тое лішняе, непатрэбнае, што прыліпла збоку да печыва пры выпяканні. Першапачатковая форма — збоку прыпёка.

 Прына́мсі — ва ўсякім разе (пабочнае слова. Да вечара дзень цягнуўся вельмі марудна, прынамсі яму так здавалася).

 Талака́ — сумесная праца, узаемадапамога («Горад Талачын на Беларусі ў гонар талакі, відаць, узводзіўся», — пісаў Рыгор Барадулін).

 На́йміт — наёмны работнік, парабак.

 Кудзе́ля — валакністая частка лёну, пянькі (кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца).

 Ку́бел — ёмістасць для захавання рэчаў ці прадуктаў (плецены ці бандарны выраб, прадзед скрыні, куфра).

 Го́ні — адрэзак паласы ворнай зямлі (гоні ў прамым сэнсе — гэта адрэзак ворнай зямлі, а ў пераносным — ніва, зямля (жнеі дажыналі гоні).

Чарговы выпуск тэлевіктарыны глядзіце на «Беларусь 3» 4 кастрычніка ў 11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.