Вы тут

Бардаўскі «Лістапад»… у кастрычніку


У адным са старэйшых у былым СССР фестываляў аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Латвіі і Расіі. Сёлета свята бардаў адбудзецца вось ужо ў 28‑ы раз!

—Праграма фестывалю ўключае правядзенне конкурсу аўтарскай песні па такіх намінацыях, як «Аўтар»; «Выканаўца»; «Дуэт», «Ансамбль». Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 11 кастрычніка ўключна ў Цэнтры культуры «Віцебск» (вуліца Маякоўскага, 1, каб. 14). Узор заяўкі, умовы ўдзелу ў конкурсе і іншае можна знайсці на сайце www.gсk.bу. А пытанні трэба накіроўваць па адрасе: lіstораd@gсk.bу, — паведамілі «Звяздзе» ў арганізацыйным камітэце фестывалю.

Конкурс аўтарскай песні пройдзе 18 кастрычніка ў глядзельнай зале Цэнтра культуры «Віцебск». Кампетэнтнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу І, ІІ і ІІІ ступені.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?