Вы тут

Плавільні для снегу і новыя супрацьгалалёдныя рэагенты


Узяўшы іх на ўзбраенне, cта­ліч­ныя ка­му­наль­ні­кі рых­ту­юц­ца су­стра­каць зі­му

Ліс­це на дрэ­вах яшчэ зя­лё­нае, а ў Мін­ску ўжо вы­ка­на­ны прак­тыч­на ўсе ме­ра­пры­ем­ствы па пад­рых­тоў­цы да асен­не-зі­мо­ва­га пе­ры­я­ду. Да пра­цы га­то­вы 171 убо­рач­ная ма­шы­на, 12 кам­бі­на­ва­ных да­рож­ных ма­шын, 23 па­груз­чы­кі. Убо­рач­ная тэх­ні­ка ўкам­плек­та­ва­на ва­дзі­цель­скім скла­дам. Гэ­та з тра­ды­цый­ных за­ха­даў. Ад­нак сё­ле­та га­рад­скія служ­бы ка­му­наль­най гас­па­дар­кі вы­ра­шы­лі ўзяць на ўзбра­ен­не не­ка­то­рыя ноу-хау для ба­раць­бы з га­ла­лё­дам і су­мё­та­мі.

Так, у го­ра­дзе пра­ек­ту­юць ста­цы­я­нар­ныя пла­віль­ні для сне­гу. Не­аб­ход­насць у іх уз­нік­ла та­му, што пля­цоў­кі для сне­гу пад­бі­раць з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца ўсё ця­жэй. Спе­цы­яль­ныя шах­ты, ку­ды бу­дзе скід­вац­ца снег, ство­раць на ба­зе ка­на­лі­за­цый­ных ка­лек­та­раў КУВП «Мінск­во­да­ка­нал». Там снег бу­дзе рас­та­ваць пры да­па­мо­зе ка­на­лі­за­цый­ных вод, а ад­та­лая ва­да — ачы­шчац­ца. Ства­раць шах­ты для плаў­лен­ня сне­гу пла­ну­ец­ца на ба­зе ка­лек­та­раў, раз­ме­шча­ных уда­ле­чы­ні ад жыл­ля і ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў. Та­кім чы­нам пла­ну­ец­ца рас­топ­лі­ваць 80% сне­гу. У Мін­ску ўжо вы­зна­ча­ны тры кроп­кі, дзе бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны сне­га­пла­віль­ныя комп­лек­сы. Паз­ней з'я­вяц­ца яшчэ ка­ля 10 пля­цо­вак для шахт, каб праз 3—4 га­ды на тэ­ры­то­рыі го­ра­да за­ста­лі­ся толь­кі адзін­ка­выя снеж­ныя па­лі­го­ны.

А для ба­раць­бы з га­ла­лё­дам у ста­лі­цы да 15 ліс­та­па­да пла­ну­ец­ца на­рых­та­ваць 8 ты­сяч тон пяс­ча­на-са­ля­най су­ме­сі і 370 тон про­ці­га­ла­лёд­ных хі­міч­ных рэ­аген­таў. Бу­дзе так­са­ма зроб­ле­на су­месь на асно­ве ме­ла­сы (ад­хо­даў цук­ро­вай пра­мыс­ло­вас­ці), якой бу­дуць апра­цоў­ваць усе два­ро­выя тэ­ры­то­рыі го­ра­да. Гэ­ты прэ­па­рат звяз­вае кіс­ла­род у вад­ка­сці, што да­зва­ляе на 80% па­мен­шыць ка­ро­зію ме­та­лу, а зна­чыць, ро­біць зі­мо­выя да­ро­гі больш бяс­печ­ны­мі для аў­та­ма­бі­ляў.

Апроч та­го, на па­ся­джэн­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма, пры­све­ча­ным пы­тан­ням га­тоў­нас­ці га­рад­ской гас­па­дар­кі да ра­бо­ты ў асен­не-зі­мо­вы пе­ры­яд, на­мес­нік мі­ніст­ра жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Ана­толь ША­ГУН за­явіў, што цеп­ла­выя сет­кі Мін­ска га­то­вы да ацяп­ляль­на­га се­зо­на і праб­лем з ацяп­лен­нем не ўзнік­не. Ра­зам з тым, на­мес­нік мі­ніст­ра ад­зна­чыў, што ў го­ра­дзе іс­нуе праб­ле­ма ста­рэн­ня цеп­ла­вых се­так. «У не­па­срэд­ным пад­на­ча­лен­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма зна­хо­дзяц­ца дзве сіс­тэ­мы, якія за­бяс­печ­ва­юць ацяп­лен­не го­ра­да, стан сет­ка­вай гас­па­дар­кі якіх іс­тот­на ад­роз­ні­ва­ец­ца. Ка­лі ў КУП «Мінск­ка­мун­цеп­ла­сет­ка» звыш нар­ма­тыў­на­га тэр­мі­ну пра­цуе толь­кі 24% се­так і вы­пра­ба­ван­ні яны пра­хо­дзяць до­сыць па­спя­хо­ва (коль­касць па­шко­джан­няў не пе­ра­вы­шае 0,3 на 1 км), то ў сіс­тэ­ме РУП «Мінск­энер­га» коль­касць се­так са звыш­нар­ма­тыў­ным тэр­мі­нам служ­бы бліз­кая да 65%, а ка­э­фі­цы­ент па­шко­джан­няў скла­дае ка­ля 0,5 на 1 км», — за­ўва­жыў Ана­толь Ша­гун. У сваю чар­гу, па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та — га­лоў­ны ін­спек­тар па го­ра­дзе Мін­ску Аляк­сандр ЯКАБ­СОН звяр­нуў ува­гу на тое, што за апош­нія га­ды РУП «Мінск­энер­га» іс­тот­на ска­ра­ці­ла аб'­ём за­ме­ны цеп­ла­се­так, а гэ­та пры­вя­ло да па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці па­шко­джан­няў. Прад­пры­ем­ства не вы­кон­вае па­ста­но­ву ўра­да, якая аба­вяз­вае за­мя­няць не менш за 4% цеп­ла­се­так на год. Па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня РУП «Мінск­энер­га» ра­шэн­нем Мін­гар­вы­кан­ка­ма аба­вя­за­лі што­год рэ­кан­стру­я­ваць не менш за 100 км се­так.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.