Вы тут

Аграэкатурызм — цікавы бізнес свабодных людзей


Ад­па­чы­ваць і пра­ца­ваць у бе­ла­рус­кай вёс­цы не толь­кі зай­маль­на, але і прэ­стыж­на

Ін­фа­кам­па­нія «Прос­тыя рэ­чы», пры­све­ча­ная іна­ва­цы­ям у аг­ра­эка­ту­рыз­ме, што стар­та­ва­ла ў мі­ну­лым каст­рыч­ні­ку, уні­каль­ная. Да­гэ­туль ні­чо­га па­доб­на­га ў Бе­ла­ру­сі не бы­ло, і ця­пер, ка­лі яна па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня, яе ства­раль­ні­кам ёсць пра што рас­ка­заць.

7-13

Кам­па­нія пра­хо­дзіць у ме­жах пра­ек­та USAІD «Мяс­цо­вае прад­пры­маль­ніц­тва і эка­на­міч­нае раз­віц­цё», які рэа­лі­зу­ец­ца ПРА­АН у парт­нёр­стве з БГА «Ад­па­чы­нак у вёс­цы» і Мі­ніс­тэр­ствам спор­ту і ту­рыз­му Бе­ла­ру­сі. Ува­саб­ля­ец­ца ён на тэ­ры­то­рыі Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей і на­кі­ра­ва­ны на пад­трым­ку прад­пры­маль­ніц­тва ў сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му па трох кі­рун­ках: ства­рэн­не ту­рысц­кіх дэ­сты­на­цый у рэ­гі­ё­не, па­ляп­шэн­не ася­род­дзя вя­дзен­ня біз­не­су ў аг­ра­эка­ту­рыз­ме і па­вы­шэн­не кам­пе­тэн­цыі лю­дзей, якія ім зай­ма­юц­ца.

«Я на­зва­ла б гэ­та пры­ват­на-дзяр­жаў­ным парт­нёр­ствам, і хоць гэ­та збі­тая фар­му­лёў­ка, але тут яна пра­цуе», — пад­крэс­лі­ла стар­шы­ня праў­лен­ня БГА «Ад­па­чы­нак у вёс­цы» Ва­ле­рыя КЛІ­ЦУ­НО­ВА. Са­ма наз­ва кам­па­ніі ад­люст­роў­вае яе сут­насць — вяр­тан­не да прос­тых і веч­ных іс­цін, якія па­ля­га­юць не толь­кі ў асно­ве аг­ра­эка­ту­рыз­му, але і на­шай на­цыі. А яшчэ — кра­нае ду­шу, бо кож­ны ча­ла­век зна­хо­дзіць у ёй неш­та сваё.

«Асноў­ная на­ша за­да­ча бы­ла — пры­цяг­нуць ува­гу да аг­ра­эка­ту­рыз­му як да ці­ка­ва­га, вы­со­ка­рэн­та­бель­на­га і вы­са­ка­род­на­га біз­не­су. А так­са­ма пры­ва­біць у бе­ла­рус­кую вёс­ку ту­рыс­таў, каб яны зра­зу­ме­лі, што ці­ка­ва ад­па­чы­ваць мож­на і ў нас», — за­ўва­жы­ла вы­сту­поў­ца.

За час дзе­ян­ня кам­па­ніі ўда­ло­ся за­пус­ціць вон­ка­вую рэ­кла­му са сло­га­нам «Прос­тыя рэ­чы», якую мож­на ба­чыць на біл­бор­дах у Мін­ску і ў рэ­гі­ё­нах, дзе пра­хо­дзіць пра­ект. Пра­вя­лі 9 эка­ла­гіч­ных аду­ка­цый­на-вы­ха­ваў­чых ак­цый з пры­цяг­нен­нем дзя­цей і мо­ла­дзі, ар­га­ні­за­ва­лі не­каль­кі ва­лан­цёр­скіх груп ся­род сту­дэн­таў ВНУ і ка­ле­джаў Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей для ра­бо­ты на аб'­ек­тах аг­ра- і эка­ту­рыз­му. У ме­жах кам­па­ніі рэа­лі­за­ва­ны твор­чы пра­ект «Лет­нік ра­мёст­ваў» у вёс­цы Мо­таль Іва­наў­ска­га ра­ё­на, прай­шлі «Дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй на аг­ра­эка­ся­дзі­бах», «Твор­чая ла­ба­ра­то­рыя зя­лё­на­га ту­рыз­му», фес­ты­валь «Organіc party — Зя­лё­ная гу­лян­ка», пры­све­ча­ны тра­ды­цый­най кух­ні, ар­га­ніч­на­му зем­ля­роб­ству і эка­ла­гіч­на­му ме­недж­мен­ту. «Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі толь­кі эка­ла­гіч­на чыс­ты по­суд, зроб­ле­ны з трыс­ня­гу, які не за­смеч­вае ася­род­дзе», — ад­зна­чы­ла спа­да­ры­ня Клі­цу­но­ва і да­да­ла, што свя­до­масць на­шых лю­дзей па­сту­по­ва «зе­ля­нее»: усё боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­юц­ца эка­ла­гіч­на чыс­тыя пра­дук­ты і ма­тэ­ры­я­лы. Так­са­ма быў пра­ве­дзе­ны кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка, на якім амаль з ты­ся­чы ўдзель­ні­каў бы­ло ада­бра­на 17 пе­ра­мож­цаў. А яшчэ ў ме­жах кам­па­ніі вый­шла не­каль­кі ну­ма­роў тэ­ма­тыч­на­га ча­со­пі­са «Сель­скі ту­рызм у Бе­ла­ру­сі». У пла­нах ар­га­ні­за­та­раў пра­вес­ці двух­дзён­ную «Шко­лу сель­ска­га ту­рыз­му для ма­ла­дых ва­лан­цё­раў».

«Мы рас­цэнь­ва­ем пра­ект «Мяс­цо­вае прад­пры­маль­ніц­тва і эка­на­міч­нае раз­віц­цё» не столь­кі як ка­мер­цый­ны, коль­кі са­цы­яль­ны, бо ён да­зва­ляе за­ма­ца­ваць ак­тыў­нае на­сель­ніц­тва на ся­ле», — ад­зна­чы­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу і якас­ці ту­рыс­тыч­ных па­слуг Дэ­парт­амен­та па ту­рыз­ме Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му Бе­ла­ру­сі Ні­на БАГ­ДА­НО­ВІЧ. Па яе сло­вах, па­пу­ляр­насць ад­па­чын­ку ў бе­ла­рус­кіх аг­ра­ся­дзі­бах рас­це з кож­ным го­дам. Так, у 2013 го­дзе та­кі від ад­па­чын­ку вы­бра­лі 270 ты­сяч ча­ла­век, што на 22% больш, чым у 2012 го­дзе. З іх больш за 30 ты­сяч — ра­сі­я­не. Па­вод­ле ацэ­нак спе­цы­я­ліс­таў, сё­ле­та коль­касць ра­сій­скіх ту­рыс­таў у бе­ла­рус­кіх аг­ра­ся­дзі­бах узрас­ла. Акра­мя та­го, ад­па­чы­нак у бе­ла­рус­кай вёс­цы па­пу­ляр­ны ў гас­цей з Укра­і­ны, Мал­до­вы, Поль­шчы, Літ­вы, Лат­віі. Уся­го ў бе­ла­рус­кіх аг­ра­ся­дзі­бах у 2013 го­дзе ад­па­чы­ва­лі ту­рыс­ты з 61 кра­і­ны. Па­вя­ліч­ва­ец­ца і коль­касць са­міх ся­дзіб. На па­ча­так 2014-га іх на­ліч­ва­ла­ся 1881 (на па­ча­так 2013-га — 1775), 27 з іх пра­цу­юць на ба­зе сель­гас­ар­га­ні­за­цый. У 2013 го­дзе да­ход бе­ла­рус­кіх аг­ра­ся­дзіб па­вя­лі­чыў­ся на 60%.

«Бе­ла­русь бы­ла кра­і­най ся­дзіб, на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя іх у нас бы­ло 3 ты­ся­чы. Зра­зу­ме­ла, што ця­пе­раш­нія амаль 2 ты­ся­чы — гэ­та кры­ху не тое, але тым не менш лю­дзі ста­лі вяр­тац­ца да сва­іх вы­то­каў, і мы зноў мо­жам стаць кра­і­най зам­каў і ся­дзіб»,— упэў­не­на Ва­ле­рыя Клі­цу­но­ва.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.