Вы тут

Не хапае... бульбы


Пе­ру­а­нец пра ўра­жан­ні ад жыц­ця ў Мін­ску, Эль­да­ра­да і патэнцыял для на­шых прад­пры­ем­стваў у яго кра­і­не

За­раз у на­шых уні­вер­сі­тэ­тах на­ву­ча­ец­ца шмат за­меж­ных сту­дэн­таў — з Турк­ме­ні­ста­на і Кі­тая, Ін­дыі і Ні­ге­рыі, Паўд­нё­вай Ка­рэі і Ка­зах­ста­на... Але ў са­вец­кія ча­сы іх бы­ло яшчэ больш. Не­ка­то­рыя так пры­кі­пе­лі да Бе­ла­ру­сі, што пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ за­ста­лі­ся тут. Па­доб­ны лёс быў і ў сён­няш­ня­га май­го су­раз­моў­цы — Мі­ге­ля МАН­ТАНЬ­Е­СА ВІ­ДА­ЛЯ, га­на­ро­ва­га ві­цэ-кон­су­ла Пе­ру ў на­шай кра­і­не. У свой час ён скон­чыў Бе­ла­рус­кі по­лі­тэх­ніч­ны ін­сты­тут (сён­няш­ні БНТУ), вяр­нуў­ся на ра­дзі­му, пра­ца­ваў там, але по­тым зноў па­ехаў у Мінск, каб ву­чыц­ца ў ас­пі­ран­ту­ры. Су­стрэў­ся з бу­ду­чай жон­кай і вы­ра­шыў за­стац­ца ў Бе­ла­ру­сі, якая, па яго ўлас­ным пры­знан­ні, ста­ла для яго дру­гой ра­дзі­май.

7-23

Сён­ня спа­дар Ві­даль пра­цуе і для Пе­ру, і для Бе­ла­ру­сі: аказ­вае кон­суль­скую да­па­мо­гу сва­ім су­ай­чын­ні­кам у на­шай кра­і­не і кан­суль­туе на­шы прад­пры­ем­ствы па эка­но­мі­цы і пра­мыс­ло­вас­ці Пе­ру. Пад­час ін­тэр­в'ю ён рас­ка­заў пра ўра­жан­ні ад жыц­ця ў Мін­ску і вы­ка­заў сваё мер­ка­ван­не на­конт перс­пек­тыў­нас­ці ста­сун­каў на­шых дзяр­жаў.

— Які­мі бы­лі ва­шы пер­шыя ўра­жан­ні ад Бе­ла­ру­сі, ка­лі вы толь­кі па­сту­пі­лі ва ўні­вер­сі­тэт?

— Та­ды для мя­не ўсё бы­ло но­вым. За­пом­ні­ла­ся, што ў тыя ве­рас­нёў­скія дні цям­не­ла поз­на, а гэ­та вель­мі здзіў­ля­ла нас, пе­ру­ан­цаў. У кра­і­нах Ла­цін­скай Аме­ры­кі сон­ца звы­чай­на ўзы­хо­дзіць у 6 га­дзін ра­ні­цы, а за­хо­дзіць у 18 га­дзін. І так на пра­ця­гу амаль уся­го го­да.

Акра­мя гэ­та­га, у Мін­ску я ўпер­шы­ню апра­нуў зі­мо­вае адзен­не — тое, ча­го я не на­сіў у Пе­ру (шап­ку, па­лі­то), а так­са­ма аб­уў зі­мо­выя бо­ты... У нас жа ў Лі­ме (ста­лі­цы Пе­ру. — Аўт.), ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра апус­ка­ец­ца да +14 гра­ду­саў, то гэ­та ўжо лі­чыц­ца су­ро­вым хо­ла­дам.

У тым жа го­дзе я ўпер­шы­ню ўба­чыў снег — гэ­та бы­ло дзіў­на для мя­не.

— Чым яшчэ ад­роз­ні­ва­ец­ца лад жыц­ця ў на­шай кра­і­не?

— Гэ­та вель­мі ін­ды­ві­ду­аль­на. На­прык­лад, ка­лі ў Пе­ру ар­га­ні­зу­юц­ца ней­кія ве­ча­рын­кі, то ў рэ­ста­ра­не мож­на гу­ляць да ра­ні­цы — гэ­та тра­ды­цыя. А вось ка­лі я толь­кі пры­ехаў у Бе­ла­русь ву­чыц­ца і свят­ка­ваў свой дзень на­ра­джэн­ня, мне ска­за­лі, што рэ­ста­ран пра­цуе толь­кі да 11 ве­ча­ра. Але ж гэ­та дзі­ця­чы час! За­тое ў вас на­шмат больш бяс­печ­на. На жаль, у Пе­ру ёсць з гэ­тым пэў­ныя праб­ле­мы.

А яшчэ ў нас ба­бу­лі заў­сё­ды ма­юць па 10-15 уну­каў. У ма­ёй ма­ці іх бы­ло пры­клад­на двац­цаць. А тут я ба­чыў, што ў ба­бу­лі мо­жа быць уся­го адзін-два ўну­кі.

— А дзе жыць тан­ней?

— Ка­лі ка­заць пра цэ­ны на не­ка­то­рыя пра­дук­ты, то ў Бе­ла­ру­сі яны, як пра­ві­ла, вы­шэй­шыя. Ча­му так? У Пе­ру тую ж ага­род­ні­ну мож­на вы­рошч­ваць круг­лы год. Ура­джай буль­бы ў нас збі­ра­юць два ра­зы на год, а ка­лі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць спе­цы­яль­ныя ўгна­ен­ні, то і тры ра­зы. Ды і пра­дук­цыя ў нас заў­сё­ды све­жая — на­шы гас­па­ды­ні не зай­ма­юц­ца за­кат­ка­мі, у гэ­тым ня­ма сэн­су.

Што да га­зу або элект­рыч­нас­ці, то гэ­та ў нас, у Пе­ру, да­ра­жэй. Як і тэ­ле­фон­ная су­вязь, ін­тэр­нэт.

— Бе­ла­русь і Пе­ру — вель­мі роз­ныя кра­і­ны. Што ў нас вам па­да­ба­ец­ца, а ча­го не ха­пае?

— Па­да­ба­ец­ца спа­кой і бяс­пе­ка ва­шых га­ра­доў і, на­ту­раль­на, гас­цін­насць бе­ла­ру­саў. А не ха­пае све­жай ры­бы доб­рай якас­ці, раз­на­стай­нас­ці га­тун­каў ба­на­наў і буль­бы.

— Як прай­шлі ва­шы сту­дэнц­кія га­ды?

— Пра той час у мя­не за­ста­лі­ся вель­мі доб­рыя ўспа­мі­ны. З асаб­лі­вай цеп­лы­нёй я ўспа­мі­наю сва­іх вы­клад­чы­каў — удзяч­ны ім за аду­ка­цыю, якую атры­маў і вы­ка­рыс­тоў­ваю ў сва­ім пра­фе­сій­ным жыц­ці.

Пас­ля за­кан­чэн­ня аў­та­трак­тар­на­га фа­куль­тэ­та БПІ ў 1982 го­дзе я вяр­нуў­ся на ра­дзі­му і пра­ца­ваў у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі, по­тым — у буй­ным уні­вер­сі­тэ­це ў Лі­ме па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці. Пас­ля пай­шоў пра­ца­ваць на адзін з буй­ней­шых ме­ха­ніч­ных за­во­даў Пе­ру на па­са­ду кі­раў­ні­ка ад­дзе­ла вы­твор­час­ці. Як­раз та­ды вы­кон­ваў­ся за­каз па ўзвя­дзен­ні ме­та­ліч­на­га збу­да­ван­ня для ад­на­го з буй­ней­шых ра­до­ві­шчаў па зда­бы­чы зо­ла­та і ме­дзі. Ужо 28 га­доў я з'яў­ля­ю­ся чле­нам Са­ю­за ін­жы­не­раў Пе­ру, бо, каб у нас пра­ца­ваць па та­кой спе­цы­яль­нас­ці афі­цый­на, трэ­ба стаць чле­нам гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. У 1986-м я зноў вяр­нуў­ся ў Бе­ла­русь ву­чыц­ца ў ас­пі­ран­ту­ры, па­спя­хо­ва аба­ра­ніў ды­сер­та­цыю і стаў кан­ды­да­там тэх­ніч­ных на­вук.

— Ка­лі я не па­мы­ля­ю­ся, ва­ша жон­ка — бе­ла­рус­ка. Дзе вы па­зна­ё­мі­лі­ся?

— Мая жон­ка скон­чы­ла БДУ, фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны фа­куль­тэт. Мы па­зна­ё­мі­лі­ся ў гас­цях у май­го ку­бін­ска­га сяб­ра. За­раз у нас дзве цу­доў­ныя дач­кі. Ста­рэй­шая, Крыс­ці­на, не­каль­кі га­доў та­му, ка­лі ву­чы­ла­ся ў шко­ле, пе­ра­маг­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се іг­ры на цым­ба­лах.

— Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра сваю пра­цу ў Бе­ла­ру­сі.

— У асноў­ным аказ­ваю кон­суль­скую да­па­мо­гу су­ай­чын­ні­кам, якія жы­вуць тут, і бе­ла­ру­сам, што хо­чуць на­ве­даць Пе­ру. У на­шым ві­цэ-кон­суль­стве пра­цуе вы­бар­чы ўчас­так, ка­лі на ра­дзі­ме пра­вод­зяц­ца вы­ба­ры або рэ­фе­рэн­дум. Гэ­та ар­га­ні­за­ваць не так прос­та, але ў нас атры­ма­ла­ся.

Бу­ду­чы га­на­ро­вым ві­цэ-кон­су­лам, я па­ра­лель­на кан­суль­тую бе­ла­рус­кія пра­мыс­ло­выя прад­пры­ем­ствы аб перс­пек­ты­вах іх су­пра­цоў­ніц­тва з Пе­ру. Ча­сам трэ­ба да­па­маг­чы пе­ра­клас­ці ней­кі тэх­ніч­ны тэкст на іс­пан­скую мо­ву. Гэ­та вель­мі важ­на, бо ка­лі ар­га­ні­за­цыя хо­ча ад­пра­віць ін­фар­ма­цыю пра ся­бе фір­ме або ўра­ду ней­кай кра­і­ны Ла­цін­скай Аме­ры­кі, то не­аб­ход­на гэ­та зра­біць па-іс­пан­ску. Як пра­ві­ла, гэ­та тэх­ніч­ныя тэкс­ты, і ў боль­шас­ці вы­пад­каў штат­ны пе­ра­клад­чык не заў­сё­ды ў ста­не вы­ка­наць та­кую пра­цу. А я доб­ра раз­бі­ра­ю­ся ў гэ­тых пы­тан­нях.

— Якія, на ваш дум­ку, су­мес­ныя пра­ек­ты маг­лі б рэа­лі­за­ваць на­шы кра­і­ны?

— У чэр­ве­ні гэ­та­га го­да бе­ла­рус­кі па­сол у Ар­ген­ці­не Вік­тар Ко­зін­цаў уру­чыў да­вер­чыя гра­ма­ты прэ­зі­дэн­ту Пе­ру. На маю дум­ку, гэ­та дасць штур­шок для раз­віц­ця двух­ба­ко­вых ста­сун­каў па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

Пе­ру з'яў­ля­ец­ца ад­ным з буй­ней­шых экс­пар­цё­раў се­раб­ра, зо­ла­та, ме­дзі... Знач­ная част­ка бюд­жэ­ту ма­ёй кра­і­ны, гэ­так жа, як і су­се­дзяў — Чы­лі, Ба­лі­віі, за­паў­ня­ец­ца за кошт па­ступ­лен­няў ад зда­бы­чы і пе­ра­пра­цоў­кі ка­рыс­ных вы­кап­няў. Паў­ты­ся­ча­год­дзя та­му, ка­лі іс­пан­скія за­ва­ёў­ні­кі зма­га­лі­ся з ін­ка­мі (а прай­шло больш чым 40 га­доў, перш чым ім­пе­рыя па­ла), ін­дзей­цы ха­ва­лі сваё зо­ла­та, не ха­це­лі, каб іх ба­гац­це да­ста­ло­ся за­ва­ёў­ні­кам. І да­гэ­туль ёсць мес­цы, дзе зо­ла­та, сха­ва­нае 500 га­доў та­му, ча­кае, па­куль яго зной­дуць. Так і ўзнік­ла ле­ген­да аб Эль­да­ра­да — за­ла­тым го­ра­дзе.

У Пе­ру каш­тоў­ныя ме­та­лы зда­бы­ва­юць не ў шах­тах, а ў ад­кры­тым вы­гля­дзе, та­му ёсць па­трэ­ба ў ад­па­вед­най тэх­ні­цы. Бе­лАЗ мо­жа знай­сці тут сваю ні­шу. Праў­да, тра­піць на гэ­ты ры­нак не так прос­та: кан­ку­рэн­цыя вель­мі вы­со­кая. Спат­рэ­біц­ца, мяр­кую, мі­ні­мум два га­ды, каб зда­быць там са­бе мес­ца. Але вы­ні­кі та­го вар­тыя.

У Пе­ру так­са­ма раз­ві­та сель­ская гас­па­дар­ка — а зна­чыць, па­тэн­цы­ял су­пра­цоў­ніц­тва з на­шай кра­і­най ёсць у МТЗ, «Амка­до­ра», «Гом­сель­ма­ша». У Бе­ла­ру­сі ёсць ко­зыр: якасць яе пра­дук­цыі вы­пра­ба­ва­на ча­сам і пра гэ­та ве­да­юць. МТЗ вы­пус­кае свае трак­та­ры ўжо больш за 60 га­доў, і ца­на на іх трош­кі ні­жэй­шая, чым на ад­па­вед­ную пра­дук­цыю ін­шых кра­ін. А но­выя вы­твор­цы, асаб­лі­ва кі­тай­скія, пра­цу­юць зу­сім ня­даў­на — га­доў 10-12.

— А якія та­ва­ры Пе­ру мо­жа экс­пар­та­ваць у Бе­ла­русь?

— Мо­рап­ра­дук­ты, ры­бу, фрук­ты. Мож­на пры­во­зіць сю­ды вы­ра­бы з воў­ны аль­пак — гэ­та ла­мы, якіх раз­вод­зяць у вы­са­ка­гор­ных ра­ё­нах Ла­цін­скай Аме­ры­кі. Адзен­не з іх воў­ны вель­мі цёп­лае — яно як­раз па­ды­дзе для бе­ла­рус­кай во­се­ні і зі­мы.

— Ці мож­на Бе­ла­ру­сі і Пе­ру раз­ві­ваць су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі па бе­ла­рус­ка-ве­не­су­эль­скім узо­ры?

— Ду­маю, мож­на. У нас у Пе­ру ор­га­ны мяс­цо­вай ула­ды са­ма­стой­на рас­па­ра­джа­юц­ца сва­і­мі гра­шы­ма, та­му ма­юць маг­чы­масць за­клю­чаць да­моў­ле­нас­ці па су­пра­цоў­ніц­тве ў гэ­тай сфе­ры з ін­шы­мі кра­і­на­мі. У ра­ё­наў, якія зна­хо­дзяц­ца ка­ля ра­до­ві­шчаў ка­рыс­ных вы­кап­няў, на­ват ёсць спе­цы­яль­ныя фон­ды, срод­кі з якіх на­кі­роў­ва­юц­ца на па­ляп­шэн­не інф­ра­струк­ту­ры го­ра­да і бліз­кіх да яго на­се­ле­ных пунк­таў. У та­ко­га шах­цёр­ска­га га­рад­ка з на­сель­ніц­твам пры­клад­на 10 ты­сяч ча­ла­век бюд­жэт мо­жа быць боль­шым, чым на­ват у не­ка­то­рых ра­ё­нах Лі­мы, дзе коль­касць на­сель­ніц­тва мо­жа да­ся­гаць і 500 ты­сяч, і міль­ё­на ча­ла­век (на­сель­ніц­тва ста­лі­цы Пе­ру скла­дае пры­клад­на
9 міль­ё­наў). Та­му бе­ла­рус­кія фір­мы, якія спе­цы­я­лі­зу­юц­ца на пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі, мо­гуць вы­хо­дзіць на­пра­мую на ад­мі­ніст­ра­цыю та­кіх га­ра­доў Пе­ру і пра­па­ноў­ваць свае пра­ек­ты і па­слу­гі. Гэ­та мож­на ра­біць і без па­срэд­ніц­тва цэнт­раль­най ула­ды. Га­лоў­нае, каб ва­шы прад­пры­ем­ствы за­яві­лі пра ся­бе.

— Як вы лі­чы­це, ці маг­лі б дзяр­жа­вы раз­ві­ваць ту­рыс­тыч­нае су­пра­цоў­ніц­тва?

— Без­умоў­на! На­ша кра­і­на яшчэ з 2003 года ад­мя­ні­ла ту­рыс­тыч­ную ві­зу для бе­ла­ру­саў. Так што вы мо­жа­це зна­хо­дзіц­ца ў Пе­ру на пра­ця­гу 180 дзён.

Ужо за­раз не­ка­то­рыя ту­рыс­тыч­ныя фір­мы з Мін­ска пра­па­ну­юць ту­ры ў Пе­ру. Я рэ­ка­мен­да­ваў бы па­бы­ваць у на­шым ста­ра­жыт­ным ін­дзейс­кім го­ра­дзе Ма­чу-Пік­чу — гэ­та ад­но з но­вых цу­даў све­ту, а так­са­ма па­гля­дзець на за­гад­ка­выя лі­ніі На­ска. Яшчэ вель­мі раю па­зна­ё­міц­ца з пе­ру­ан­скі­мі на­цы­я­наль­ны­мі стра­ва­мі — на­ша кух­ня вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад бе­ла­рус­кай.

Рэ­цэпт на­цы­я­наль­най пе­ру­ан­скай стра­вы — се­ві­ча

Ін­грэ­ды­ен­ты:

1 кг фі­ле тэ­ла­піі ці мар­ско­га аку­ня; 4 га­лоў­кі чыр­во­най цы­бу­лі; 0,5 кг лі­мо­наў; 200 г здраб­нё­на­га пер­цу чы­лі; 3 зуб­кі час­на­ку; 2 ка­ва­лач­кі дроб­на на­рэ­за­на­га ім­бі­ру; Чор­ны мо­ла­ты пе­рац і соль.

Пры­га­та­ван­не

На­рэ­заць фі­ле тон­кі­мі плас­ці­на­мі або па­лос­ка­мі. Вы­клас­ці ў са­лат­нік з вы­со­кі­мі сцен­ка­мі. Вы­ціс­нуць сок з лі­мо­наў. Пры­га­та­ваць со­ус: да­даць да лі­мон­на­га со­ку соль, чор­ны пе­рац і пе­рац чы­лі, час­нок. За­пра­віць со­у­сам ры­бу, пе­ра­мя­шаць, даць па­ста­яць не­каль­кі хві­лін. Ім­бір і цы­бу­лю да­даць не­па­срэд­на пе­рад па­да­чай на стол.

Смач­на ес­ці!

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.