Вы тут

Форум транспартнікаў


Учо­ра стар­та­ваў транс­парт­ны ты­дзень у Мін­ску. Па­чаў­ся ён з ад­крыц­ця вы­стаў­кі «Транс­парт і ла­гіс­ты­ка», якая ўжо ста­но­віц­ца тра­ды­цый­най для Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та фо­рум у вось­мы раз са­браў экс­пер­таў і прад­стаў­ні­коў аў­та­ма­біль­ных ар­га­ні­за­цый Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Літ­вы, Лат­віі і Поль­шчы.

На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь Ка­лі­нін ад­зна­чыў, што ўрад Бе­ла­ру­сі бу­дзе ства­раць усе ўмо­вы для раз­віц­ця транс­парт­на­га біз­не­су ў кра­і­не. Па мер­ка­ван­ні ві­цэ-прэм'­е­ра, удзель­ні­кі фо­ру­му змо­гуць прый­сці да па­гад­нен­няў, а так­са­ма пад­пі­саць «зна­ка­выя і важ­кія кант­рак­ты для эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі».

Мі­ністр транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Ана­толь Сі­вак за­явіў, што гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца вы­дат­най пля­цоў­кай для ўста­наў­лен­ня пра­мых кан­так­таў. У час пе­ра­моў га­вор­ка вя­ла­ся аб па­ды­хо­дах да раз­віц­ця ла­гіс­тыч­ных цэнт­раў як унут­ры Бе­ла­ру­сі, так і за яе ме­жа­мі. У рам­ках транс­парт­на­га тыд­ня сён­ня і заўт­ра прой­дуць та­кія ме­ра­пры­ем­ствы, як трэ­цяя між­на­род­ная вы­стаў­ка «Ла­гіс­тыч­ны ін­жы­не­рынг» і вось­мы бе­ла­рус­кі транс­парт­на-ла­гіс­тыч­ны кан­грэс, а так­са­ма не­каль­кі між­на­род­ных ме­ра­пры­ем­стваў, се­мі­на­раў, кан­фе­рэн­цый і «круг­лых ста­лоў».

Бе­ла­рус­кі транс­парт­ны ты­дзень ады­гры­вае знач­ную ро­лю ў раз­віц­ці транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры і ла­гіс­тыч­най сіс­тэ­мы як Бе­ла­ру­сі, так і су­сед­ніх дзяр­жаў. Так­са­ма гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства са­дзей­ні­чае пры­цяг­нен­ню іна­ва­цый і ін­вес­ты­цый, рос­ту аб'­ёму між­на­род­ных пе­ра­во­зак у на­шу кра­і­ну.

Сё­ле­та ў экс­па­зі­цы­ях пры­ма­юць удзел больш за 100 кам­па­ній з 11 кра­ін, у тым лі­ку Аў­стрыі, Бель­гіі, Гер­ма­ніі, Іра­на. Удзель­ні­кі вы­стаў пра­дэ­ман­стру­юць су­час­ныя транс­парт­ныя сіс­тэ­мы і аб­ста­ля­ван­не для іх, тэх­на­ло­гіі і тэх­ні­ку для пра­ек­та­ван­ня, бу­даў­ніц­тва, ра­мон­ту і аб­слу­гоў­ван­ня роз­ных ві­даў транс­парт­ных ка­му­ні­ка­цый, па­слу­гі па пе­ра­воз­цы гру­заў і па­са­жы­раў, а так­са­ма сіс­тэ­мы ін­фар­ма­цыі і аб­слу­гоў­ван­ня для транс­пар­ту і ла­гіс­ты­кі.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.