Вы тут

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб паняцці «адзінокая маці» ў працоўных праваадносінах»


Кан­сты­ту­цый­ны Суд Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у скла­дзе стар­шын­ству­ю­ча­га — Стар­шы­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Мік­ла­шэ­ві­ча П. П., на­мес­ні­ка Стар­шы­ні Сяр­ге­е­вай В. Г., суд­дзяў Бой­ка Т. С., Ва­ра­но­ві­ча Т. В., Ізот­кі У. П., Кар­по­віч Н. А., Ко­зы­ра­вай Л. Р., Пад­гру­шы В. В., Ці­ка­вен­кі А. Г., Чыг­ры­на­ва С. П.

раз­гле­дзеў у ад­кры­тым су­до­вым па­ся­джэн­ні спра­ву «Аб па­няц­ці «адзі­но­кая ма­ці» ў пра­цоў­ных пра­ва­ад­но­сі­нах».

У су­до­вым па­ся­джэн­ні пры­ня­лі ўдзел:

паў­на­моц­ны прад­стаў­нік Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе — Міц­ке­віч В. В., на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

паў­на­моц­ны прад­стаў­нік Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе — Ма­роз Л. Ф., стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па за­ка­на­даў­стве і дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве;

паў­на­моц­ны прад­стаў­нік Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе — Бо­дак А. М., на­мес­нік мі­ніст­ра юс­ты­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

прад­стаў­ні­кі:

Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — За­ба­ра А. А., на­мес­нік Стар­шы­ні Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — Стук А. К., на­мес­нік Ге­не­раль­на­га пра­ку­ро­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — Ста­ра­вой­таў І. Р., на­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі — Шэл­ко­віч У. І., на­чаль­нік га­лоў­на­га пра­ва­во­га ўпраў­лен­ня апа­ра­та Са­ве­та Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі.

 

Вя­дзен­не па спра­ве рас­па­ча­та Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом 10 лі­пе­ня 2014 г. у ад­па­вед­нас­ці з част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 116 Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — Кан­сты­ту­цыя), аб­за­цам вось­мым част­кі трэ­цяй ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў, част­ка­мі пер­шай і трэ­цяй ар­ты­ку­ла 158 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «О конституционном судопроизводстве» на пад­ста­ве па­сту­піў­ша­га ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд зва­ро­ту гра­ма­дзян­кі Ге­ра­шчан­кі В. М. аб пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­ці па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці», якое вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў нор­мах Пра­цоў­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — ПК), што ўста­наў­лі­ва­юць га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра для адзі­но­кіх ма­ці.

У зва­ро­це гра­ма­дзян­кі Ге­ра­шчан­кі В. М. указ­ва­ец­ца, што ў су­дзе раз­гля­да­ла­ся спра­ва аб не­за­клю­чэн­ні з ёй пра­цоў­на­га да­га­во­ра. У аб­грун­та­ван­не іс­ка­вых па­тра­ба­ван­няў яна спа­сы­ла­ла­ся на нор­му ар­ты­ку­ла 268 ПК, у ад­па­вед­нас­ці з якой за­ба­ра­ня­ец­ца ад­маў­ляць у за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра адзі­но­кім ма­ці па ма­ты­вах, звя­за­ных з на­яў­нас­цю дзі­ця­ці ва ўзрос­це да ча­тыр­нац­ца­ці га­доў (дзі­ця­ці-ін­ва­лі­да — да ва­сям­нац­ца­ці га­доў). Як ад­зна­чае за­яў­ні­ца, яна ска­са­ва­ла шлюб і вы­хоў­вае два­іх не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, ад­на­му з якіх яшчэ ня­ма ча­тыр­нац­ца­ці га­доў. Баць­ка дзя­цей да­па­мо­гі ў іх вы­ха­ван­ні і ўтры­ман­ні не аказ­вае. Ад­нак у іс­ку су­дом ёй бы­ло ад­моў­ле­на на той пад­ста­ве, што, на дум­ку су­да, за­яў­ні­ца не ад­но­сіц­ца да ка­тэ­го­рыі адзі­но­кіх ма­ці, па­коль­кі дзе­ці бы­лі на­ро­джа­ны ў шлю­бе.

Не па­га­джа­ю­чы­ся з та­кой пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кай, гра­ма­дзян­ка Ге­ра­шчан­ка В. М. мяр­куе, што мо­жа прэ­тэн­да­ваць на пра­ду­гле­джа­ныя ПК га­ран­тыі для адзі­но­кіх ма­ці. Сваю дум­ку яна аб­грун­тоў­вае маг­чы­мас­цю ад­па­вед­на­га тлу­ма­чэн­ня па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці», па­коль­кі ў ПК ад­сут­ні­чае яго азна­чэн­не, а так­са­ма пры­зна­чэн­нем на­зва­ных га­ран­тый, што ма­юць на мэ­це пад­трым­ку ня­поў­ных сем'­яў, у якіх ма­тэ­ры­яль­нае за­бес­пя­чэн­не дзя­цей ажыц­цяў­ля­ец­ца фак­тыч­на толь­кі ад­ным з баць­коў.

За­слу­хаў­шы суд­дзю-дак­лад­чы­ка Кар­по­віч Н. А., вы­ступ­лен­ні паў­на­моц­ных прад­стаў­ні­коў Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе, прад­стаў­ні­коў Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, пра­ана­лі­за­ваў­шы па­ла­жэн­ні Кан­сты­ту­цыі, ПК і ін­шых ак­таў за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, да­сле­да­ваў­шы па­да­дзе­ныя да­ку­мен­ты і ін­шыя ма­тэ­ры­я­лы спра­вы, Кан­сты­ту­цый­ны Суд уста­на­віў:

1. Згод­на з Кан­сты­ту­цы­яй шлюб, сям'я, ма­ця­рын­ства, баць­коў­ства і дзя­цін­ства зна­хо­дзяц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 32). Гэ­тае кан­сты­ту­цый­нае па­ла­жэн­не знай­шло раз­віц­цё, у пры­ват­нас­ці, у нор­мах ПК аб асаб­лі­вас­цях за­клю­чэн­ня і спы­нен­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра з адзі­но­кі­мі ма­ці.

Пунк­там 6 част­кі пер­шай ар­ты­ку­ла 16 ПК уста­ноў­ле­на, што за­ба­ра­ня­ец­ца не­аб­грун­та­ва­на ад­маў­ляць адзі­но­кім ма­ці ў за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра па ма­ты­вах, звя­за­ных з на­яў­нас­цю дзі­ця­ці ва ўзрос­це да ча­тыр­нац­ца­ці га­доў (дзі­ця­ці-ін­ва­лі­да — да ва­сям­нац­ца­ці га­доў).

У ад­па­вед­нас­ці з част­ка­мі пер­шай і дру­гой ар­ты­ку­ла 268 ПК за­ба­ра­ня­ец­ца ад­маў­ляць у за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра і зні­жаць за­ра­бот­ную пла­ту адзі­но­кім ма­ці па ма­ты­вах, звя­за­ных з на­яў­нас­цю дзі­ця­ці ва ўзрос­це да ча­тыр­нац­ца­ці га­доў (дзі­ця­ці-ін­ва­лі­да — да ва­сям­нац­ца­ці га­доў); пры ад­мо­ве ў за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра ўка­за­най ка­тэ­го­рыі жан­чын най­маль­нік аба­вя­за­ны па­ве­да­міць ім ма­ты­вы ў пісь­мо­вай фор­ме; ад­мо­ва ў за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра мо­жа быць аб­скар­джа­на ў су­дзе. Згод­на з част­кай трэ­цяй ар­ты­ку­ла 268 ПК не да­пус­ка­ец­ца ска­са­ван­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра па іні­цы­я­ты­ве най­маль­ні­ка з адзі­но­кі­мі ма­ці, якія ма­юць дзя­цей ва ўзрос­це ад трох да ча­тыр­нац­ца­ці га­доў (дзя­цей-ін­ва­лі­даў да ва­сям­нац­ца­ці га­доў), акра­мя вы­пад­каў лік­ві­да­цыі ар­га­ні­за­цыі, спы­нен­ня дзей­нас­ці фі­лі­яла, прад­стаў­ніц­тва або ін­ша­га ад­асоб­ле­на­га пад­раз­дзя­лен­ня ар­га­ні­за­цыі, раз­ме­шча­ных у ін­шай мяс­цо­вас­ці, спы­нен­ня дзей­нас­ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, а так­са­ма па пад­ста­вах, пра­ду­гле­джа­ных пунк­та­мі 2, 4, 5, 7–9 ар­ты­ку­ла 42 і ар­ты­ку­лам 47 ПК.

Па­ста­но­вай Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2 «О не­ко­то­рых воп­ро­сах применения судами за­ко­но­да­тель­ства о тру­де» (да­лей — па­ста­но­ва Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2) рас­тлу­ма­ча­на, што да адзі­но­кіх ма­ці, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца га­ран­тыі, пра­ду­гле­джа­ныя ар­ты­ку­лам 268 ПК, не­аб­ход­на за­ліч­ваць жан­чын, якія не зна­хо­дзяц­ца ў шлю­бе і ма­юць дзя­цей, у ак­та­вым за­пі­се аб на­ра­джэн­ні якіх за­піс пра баць­ку зроб­ле­ны ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку па ўка­зан­ні ма­ці, а так­са­ма ўдоў (удаў­цоў), якія не ўсту­пі­лі ў но­вы шлюб і вы­хоў­ва­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей (част­ка чац­вёр­тая пунк­та 22).

Та­кім чы­нам, у ПК за­ка­на­даў­цам уста­ноў­ле­ны га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра для адзі­но­кіх ма­ці, якія ад­па­вя­да­юць кан­сты­ту­цый­на­му па­ла­жэн­ню аб аба­ро­не сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства. Пры гэ­тым пы­тан­не аб тым, якія асо­бы ад­но­сяц­ца да адзі­но­кіх ма­ці, не ўрэ­гу­ля­ва­на ПК, а рэг­ла­мен­та­ва­на па­ста­но­вай Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да.

2. У ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 39 За­ко­на «О конституционном судопроизводстве» ў Вяр­хоў­ны Суд, Ге­не­раль­ную пра­ку­ра­ту­ру, Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, Фе­дэ­ра­цыю праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма на ка­фед­ру гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су і пра­цоў­на­га пра­ва юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та бы­лі на­кі­ра­ва­ны за­пы­ты.

У ад­ка­зе Вяр­хоў­на­га Су­да ад­зна­ча­ец­ца, што за­ка­на­даў­ства аб пра­цы не змя­шчае азна­чэн­ня па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці», ад­нак у ар­ты­ку­лах 16 і 268 ПК уста­ноў­ле­ны льго­ты і га­ран­тыі адзі­но­кім ма­ці ў сфе­ры пра­цоў­ных ад­но­сін. Су­ды пры раз­гля­дзе спрэ­чак, звя­за­ных з прак­ты­кай пры­мя­нен­ня та­кіх га­ран­тый, кі­ру­юц­ца тлу­ма­чэн­нем, якое змя­шча­ец­ца ў част­цы чац­вёр­тай пунк­та 22 па­ста­но­вы Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2.

На дум­ку Вяр­хоў­на­га Су­да, гэ­тае тлу­ма­чэн­не са­дзей­ні­чае кан­крэ­ты­за­цыі асоб, што за­ліч­ва­юц­ца да ка­тэ­го­рыі ра­бот­ні­каў, якім пра­да­стаў­ля­юц­ца га­ран­тыі ў пра­цоў­ных ад­но­сі­нах; у за­ка­на­даў­стве і пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­цы тэр­мін «адзі­но­кая ма­ці» пры­мя­ня­ец­ца і ра­зу­ме­ец­ца ад­на­знач­на, у ад­па­вед­нас­ці з яго змес­там; пад­ста­вы для на­паў­нен­ня яго ін­шым змес­там, чым пра­ду­гле­джа­ны ў па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2, ад­сут­ні­ча­юць, роў­на як і пра­ва­вая ня­вы­зна­ча­насць у гэ­тым пы­тан­ні.

Ге­не­раль­ная пра­ку­ра­ту­ра ўказ­вае, што ў пра­цоў­ным за­ка­на­даў­стве ад­сут­ні­чае дак­лад­нае азна­чэн­не па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці». Тлу­ма­чэн­не гэ­та­га па­няц­ця, якое змя­шча­ец­ца ў па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2, не ў поў­най ме­ры ахоп­лі­вае ўсе жыц­цё­выя сі­ту­а­цыі, пры якіх ма­ці ад­на вы­хоў­вае дзі­ця. Да­дат­ко­выя га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра мо­гуць быць рас­паў­сю­джа­ны не толь­кі на адзі­но­кіх ма­ці, але і на ін­шых гра­ма­дзян, якія вы­хоў­ва­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей у ня­поў­най сям'і. У су­вя­зі з гэ­тым мэ­та­згод­на ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах вы­зна­чыць ка­тэ­го­рыю гра­ма­дзян, на якіх мо­гуць быць рас­паў­сю­джа­ны да­дат­ко­выя га­ран­тыі ў сфе­ры пра­цоў­ных ад­но­сін, у тым лі­ку пра­ду­гле­джа­ныя раз­дзе­лам 19 «Асаб­лі­вас­ці рэ­гу­ля­ван­ня пра­цы жан­чын і ра­бот­ні­каў, якія ма­юць ся­мей­ныя аба­вяз­кі» ПК.

Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны мяр­куе, што ў за­ка­на­даў­стве скла­ла­ся ўстой­лі­вае ра­зу­мен­не зна­чэн­ня тэр­мі­на «адзі­но­кая ма­ці», вы­кла­дзе­нае ў пунк­це 22 па­ста­но­вы Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2. Мі­ніс­тэр­ства лі­чыць не­аб­грун­та­ва­ным ата­я­сам­лі­ваць па­няц­ці «раз­ве­дзе­ная жон­ка» і «адзі­но­кая ма­ці», па­коль­кі раз­ве­дзе­ная жон­ка мае пра­ва спаг­нан­ня срод­каў на ўтры­ман­не дзя­цей з баць­кі, а ў адзі­но­кай ма­ці та­ко­га пра­ва ня­ма. Мі­ніс­тэр­ства не зна­хо­дзіць пад­стаў для пры­знан­ня на­яў­нас­ці пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­ці і для змя­нен­ня па­ды­хо­даў у ПК і ў па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ў част­цы ін­ша­га азна­чэн­ня тэр­мі­на «адзі­но­кая ма­ці».

У ад­ка­зе Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі ад­зна­ча­на, што азна­чэн­няў тэр­мі­на «адзі­но­кая ма­ці» ў за­ка­на­даў­стве не змя­шча­ец­ца, за вы­клю­чэн­нем па­ста­но­вы Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2. У той жа час за­ка­на­даў­ствам за­ма­ца­ва­ны ін­сты­тут ня­поў­най сям'і, у су­вя­зі з чым ад­па­вед­ная тэр­мі­на­ло­гія вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў шэ­ра­гу за­ка­на­даў­чых ак­таў. Ня­поў­ным сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, дзяр­жа­ва пра­да­стаў­ляе шэ­раг да­дат­ко­вых са­цы­яль­ных га­ран­тый. Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі звяр­тае ўва­гу на рэ­гу­ля­ван­не па­доб­ных гра­мад­скіх ад­но­сін і пра­ва­пры­мя­няль­ную прак­ты­ку ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, дзе пад адзі­но­кі­мі ма­ці пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца больш шы­ро­кае ко­ла асоб.

На дум­ку Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, рас­тлу­ма­чэн­не, што змя­шча­ец­ца ў па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2, аб ко­ле асоб, якіх на­ле­жыць за­ліч­ваць да адзі­но­кіх ма­ці, з'яў­ля­ец­ца да­стат­ко­ва кан­крэт­ным. Ра­зам з тым у мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня рэа­лі­за­цыі прын­цы­пу пра­ва­вой вы­зна­ча­нас­ці Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі лі­чыць пра­віль­ным за­ма­ца­ван­не па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці» не­па­срэд­на ў ПК.

Ка­фед­рай гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су і пра­цоў­на­га пра­ва юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та зроб­ле­на вы­сно­ва аб тым, што азна­чэн­не па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці» ў за­ко­нах, якія пра­ду­гледж­ва­юць га­ран­тыі для адзі­но­кіх ма­ці, ад­сут­ні­чае. Для мэт пра­цоў­на­га за­ка­на­даў­ства пра­ва­вая ня­вы­зна­ча­насць у за­ка­на­даў­чым рэ­гу­ля­ван­ні і пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­цы ад­ня­сен­ня асоб да адзі­но­кіх ма­ці, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ўста­ноў­ле­ныя ПК га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра, лік­ві­да­ва­на па­ста­но­вай Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2. Ад­нак гэ­та не пе­ра­шка­джае вы­бран­ню ін­ша­га, больш знач­на­га спо­са­бу пе­ра­адо­лен­ня дэ­фек­таў пра­ва — уня­сен­ня ўдак­лад­нен­ня ў ПК.

Та­кім чы­нам, у ад­ка­зах на за­пы­ты Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да звер­ну­та ўва­га на ад­сут­насць у ПК і ін­шых за­ка­на­даў­чых ак­тах, якія рэ­гу­лю­юць пра­цоў­ныя і звя­за­ныя з імі ад­но­сі­ны, нор­маў, што вы­зна­ча­юць, якія асо­бы пры­зна­юц­ца адзі­но­кі­мі ма­ці. Акра­мя та­го, вы­ка­за­ны па­зі­цыі аб тым, што кан­крэ­ты­за­цыі асоб, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра адзі­но­кім ма­ці, са­дзей­ні­чае тлу­ма­чэн­не, да­дзе­нае ў па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2, і аб маг­чы­мас­ці ад­ня­сен­ня да адзі­но­кіх ма­ці ін­ша­га ко­ла асоб, чым гэ­та пра­ду­гле­джа­на ва ўка­за­най па­ста­но­ве Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да. Ад­зна­ча­на так­са­ма мэ­та­згод­насць вы­клю­чэн­ня пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­ці ў рэ­гу­ля­ван­ні пы­тан­ня аб га­ран­ты­ях адзі­но­кім ма­ці шля­хам за­ма­ца­ван­ня ў ПК азна­чэн­ня па­няц­ця «адзі­но­кая ма­ці».

3. Кан­сты­ту­цыя аб­вя­шчае Рэс­пуб­лі­ку Бе­ла­русь са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вай, а ча­ла­ве­ка, яго пра­вы, сва­бо­ды і га­ран­тыі іх рэа­лі­за­цыі — най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цю і мэ­тай гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, уста­наў­лі­вае ад­каз­насць дзяр­жа­вы пе­рад гра­ма­дзя­ні­нам за ства­рэн­не ўмоў для сва­бод­на­га і год­на­га раз­віц­ця асо­бы (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 1, ар­ты­кул 2).

Гра­ма­дзя­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Кан­сты­ту­цы­яй га­ран­та­ва­на пра­ва на пра­цу як най­больш год­ны спо­саб са­ма­сцвяр­джэн­ня ча­ла­ве­ка, гэ­та зна­чыць пра­ва на вы­бар пра­фе­сіі, ро­ду за­ня­ткаў і пра­цы ў ад­па­вед­нас­ці з пры­зван­нем, здоль­нас­ця­мі, аду­ка­цы­яй, пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кай і з улі­кам гра­мад­скіх па­трэб (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 41). Кан­сты­ту­цый­нае пра­ва на пра­цу гра­ма­дзя­нін мо­жа рэа­лі­за­ваць як шля­хам сва­бод­на­га вы­ка­ры­стан­ня здоль­нас­цяў і ма­ё­мас­ці для ажыц­цяў­лен­ня прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, так і ў па­рад­ку най­му (част­ка чац­вёр­тая ар­ты­ку­ла 13, част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 42 Кан­сты­ту­цыі).

Згод­на з пры­ве­дзе­ны­мі кан­сты­ту­цый­ны­мі нор­ма­мі ў за­ка­на­даў­стве аб пра­цы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за­ма­ца­ва­ны пра­ва­выя га­ран­тыі рэа­лі­за­цыі пра­ва гра­ма­дзян на пра­цу ў па­рад­ку най­му. Пры гэ­тым пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не пра­цоў­ных і звя­за­ных з імі ад­но­сін па­він­на грун­та­вац­ца так­са­ма на ін­шых прын­цы­пах і нор­мах Кан­сты­ту­цыі, у тым лі­ку тых, якія вы­зна­ча­юць, што кож­ны мае пра­ва на год­ны ўзро­вень жыц­ця, уклю­ча­ю­чы да­стат­ко­вае хар­ча­ван­не, адзен­не, жыл­лё і па­ста­ян­нае па­ляп­шэн­не не­аб­ход­ных для гэ­та­га ўмоў (част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 21); шлюб, сям'я, ма­ця­рын­ства, баць­коў­ства і дзя­цін­ства зна­хо­дзяц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы; баць­кі або асо­бы, якія іх за­мя­ня­юць, ма­юць пра­ва і аба­вя­за­ны вы­хоў­ваць дзя­цей, кла­па­ціц­ца аб іх зда­роўі, раз­віц­ці і на­ву­чан­ні (част­кі пер­шая і трэ­цяя ар­ты­ку­ла 32).

Кан­сты­ту­цый­ныя па­ла­жэн­ні аб аба­ро­не дзяр­жа­вай сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства ад­па­вя­да­юць нор­мам шэ­ра­гу аба­вяз­ко­вых для Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь між­на­род­на-пра­ва­вых ак­таў, уклю­ча­ю­чы Між­на­род­ны пакт аб эка­на­міч­ных, са­цы­яль­ных і куль­тур­ных пра­вах (1966 г.), у ад­па­вед­нас­ці з якім сям'і, якая з'яў­ля­ец­ца на­ту­раль­най і асноў­най ячэй­кай гра­мад­ства, па­він­ны пра­да­стаў­ляц­ца па маг­чы­мас­ці са­мая шы­ро­кая ахо­ва і да­па­мо­га, асаб­лі­ва пры яе ства­рэн­ні і па­куль на яе ад­каз­нас­ці ля­жыць кло­пат аб не­са­ма­стой­ных дзе­цях і іх вы­ха­ван­ні (пункт 1 ар­ты­ку­ла 10). Згод­на з пунк­там 1 ар­ты­ку­ла 2 гэ­та­га пак­та дзяр­жа­вы аба­вяз­ва­юц­ца пры­няць у мак­сі­маль­ных ме­жах на­яў­ных рэ­сур­саў за­ха­ды да та­го, каб за­бяс­пе­чыць па­сту­по­ва поў­нае ажыц­цяў­лен­не пра­воў, якія пры­зна­юц­ца ў па­кце, усі­мі на­леж­ны­мі спо­са­ба­мі, уклю­ча­ю­чы пры­няц­це за­ка­на­даў­чых мер.

Аба­ро­на дзяр­жа­вай сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства пра­яў­ля­ец­ца, у пры­ват­нас­ці, у кан­крэт­ных за­ха­дах, якія пры­ма­юц­ца дзяр­жа­вай для па­пя­рэ­джан­ня дыс­кры­мі­на­цыі ў да­чы­нен­ні да жан­чын па пры­чы­не ма­ця­рын­ства і га­ран­та­ван­ня ім эфек­тыў­на­га пра­ва на пра­цу, пра­ду­гле­джа­ных пунк­там 2 ар­ты­ку­лы 11 Кан­вен­цыі ААН аб лік­ві­да­цыі ўсіх фор­маў дыс­кры­мі­на­цыі ў да­чы­нен­ні да жан­чын (1979 г.). Ар­ты­кул 5 Кан­вен­цыі МАП № 111 ад­нос­на дыс­кры­мі­на­цыі ў га­лі­не пра­цы і за­ня­ткаў (1958 г.) да­пус­кае пры­няц­це дзяр­жа­ва­мі-ўдзель­ні­ца­мі асаб­лі­вых мер, на­кі­ра­ва­ных на за­да­валь­нен­не па­трэб асоб, якія па мер­ка­ван­нях, у пры­ват­нас­ці, ся­мей­ных аба­вя­за­цель­стваў звы­чай­на пры­зна­юц­ца асо­ба­мі, што ад­чу­ва­юць па­трэ­бу ў асаб­лі­вай аба­ро­не або да­па­мо­зе.

Кан­вен­цыя аб пра­вах дзі­ця­ці (1989 г.) аба­вяз­вае дзяр­жа­вы, што яе пад­пі­са­лі, за­бяс­печ­ваць дзі­ця­ці та­кія аба­ро­ну і кло­пат, якія не­аб­ход­ныя для яго даб­ра­бы­ту, пры­ма­ю­чы да ўва­гі пра­вы і аба­вяз­кі яго баць­коў, апе­ку­ноў або ін­шых асоб, якія ня­суць за яго ад­каз­насць па за­ко­не, і з гэ­тай мэ­тай ажыц­цяў­ляць усе ад­па­вед­ныя за­ка­на­даў­чыя і ад­мі­ніст­ра­цый­ныя за­ха­ды (пункт 2 ар­ты­ку­ла 3). Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь як дзяр­жа­ва — удзель­нік Кан­вен­цыі аба­вя­за­на пры­маць у ад­па­вед­нас­ці з на­цы­я­наль­ны­мі ўмо­ва­мі і ў ме­жах сва­іх маг­чы­мас­цяў не­аб­ход­ныя ме­ры па ака­зан­ні да­па­мо­гі баць­кам і ін­шым асо­бам, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей (пункт 3 ар­ты­ку­ла 27).

Ад­па­вед­на, з па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыі і між­на­род­на-пра­ва­вых ак­таў вы­ні­кае, што пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не пра­цоў­ных ад­но­сін, якое да­ты­чыц­ца сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства, па­він­на пра­ду­гледж­ваць па­вы­ша­ную са­цы­яль­ную і пра­ва­вую аба­ро­ну гэ­тых са­цы­яль­ных ін­сты­ту­таў.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­мае да ўва­гі, што асаб­лі­вая ро­ля сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства за­ма­ца­ва­на ў шэ­ра­гу за­ка­на­даў­чых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Сям'я пры­зна­ец­ца ас­но­вай ста­біль­на­га гра­мад­ства (аб­зац чац­вёр­ты пунк­та 11 Асноў­ных на­прам­каў унут­ра­най і знеш­няй па­лі­ты­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, за­цвер­джа­ных За­ко­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 14 ліс­та­па­да 2005 го­да, які з'яў­ля­ец­ца пра­грам­ным), на­ту­раль­най і асноў­най ячэй­кай гра­мад­ства, што зна­хо­дзіц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 3 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб шлю­бе і сям'і). Згод­на з Ко­дэк­сам аб шлю­бе і сям'і дзяр­жа­ва пра­яў­ляе кло­пат аб сям'і, у тым лі­ку шля­хам ства­рэн­ня ўмоў для эка­на­міч­най са­ма­стой­нас­ці і рос­ту даб­ра­бы­ту сям'і, спа­лу­чэн­ня баць­ка­мі пра­цоў­най дзей­нас­ці з вы­ка­нан­нем ся­мей­ных аба­вяз­каў (част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 3).

У Па­слан­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у 2013 го­дзе» ад­зна­ча­на, што рэа­лі­за­цыя за­ка­на­даў­цам кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў аб дзяр­жаў­най пад­трым­цы і аба­ро­не сям'і, ахо­ве пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў дзя­цей, за­бес­пя­чэн­ні спры­яль­ных умоў для іх раз­віц­ця, вы­ха­ван­ня і ста­наў­лен­ня ў поў­най ме­ры ад­па­вя­дае аб­ве­шча­на­му ў Кан­сты­ту­цыі са­цы­яль­на­му ха­рак­та­ру бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Уста­наў­лен­не і аба­ро­на ўза­ем­ных пра­воў і аба­вяз­каў ра­бот­ні­каў і най­маль­ні­каў як ба­коў пра­цоў­на­га да­га­во­ра вы­зна­ча­ны ў ПК у якас­ці ад­ной з за­дач да­дзе­на­га Ко­дэк­са (пункт 3 ар­ты­ку­ла 2).

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што за­ма­ца­ван­не ў ПК асаб­лі­вас­цяў рэ­гу­ля­ван­ня пра­цы жан­чын і ра­бот­ні­каў, якія ма­юць ся­мей­ныя аба­вяз­кі, у тым лі­ку га­ран­тый і льгот для та­кіх асоб, на­кі­ра­ва­на на рэа­лі­за­цыю ў сфе­ры пра­цоў­ных ад­но­сін па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыі аб са­цы­яль­ным ха­рак­та­ры бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, аб пад­трым­цы і аба­ро­не сям'і, ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства, а так­са­ма на вы­ка­нан­не між­на­род­ных аба­вя­за­цель­стваў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­па­вя­дае нор­мам ін­шых за­ка­на­даў­чых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Пры гэ­тым дзяр­жаў­ныя га­ран­тыі, якія пра­да­стаў­ля­юц­ца адзі­но­кім ма­ці ў сі­лу час­так пер­шай і трэ­цяй ар­ты­ку­ла 268 ПК, ма­юць на мэ­це як рэа­лі­за­цыю іх кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва на пра­цу ва ўмо­вах не­аб­ход­нас­ці спа­лу­чаць пра­фе­сій­ную (пра­цоў­ную) дзей­насць з гра­мад­ска знач­най функ­цы­яй ма­ця­рын­ства, так і за­бес­пя­чэн­не не­аб­ход­ных умоў для аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных пра­воў дзі­ця­ці на год­ны ўзро­вень жыц­ця, па­коль­кі адзі­но­кія ма­ці ня­суць усю паў­на­ту баць­коў­скай ад­каз­нас­ці за яго даб­ра­быт і паў­на­цэн­нае раз­віц­цё, не ма­ю­чы маг­чы­мас­ці атрым­лі­ваць у гэ­тым якую-не­будзь да­па­мо­гу з бо­ку баць­кі дзі­ця­ці.

4. Част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 7 ПК пра­ду­гле­джа­на, што кры­ні­ца­мі рэ­гу­ля­ван­ня пра­цоў­ных і звя­за­ных з імі ад­но­сін з'яў­ля­юц­ца: Кан­сты­ту­цыя; да­дзе­ны Ко­дэкс і ін­шыя ак­ты за­ка­на­даў­ства аб пра­цы; ка­лек­тыў­ныя да­га­во­ры, па­гад­нен­ні і ін­шыя ла­каль­ныя нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты, за­клю­ча­ныя і пры­ня­тыя ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам; пра­цоў­ныя да­га­во­ры.

Згод­на з аб­за­цам адзі­нац­ца­тым ар­ты­ку­ла 2 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «О нормативных пра­во­вых ак­тах Республики Бе­ла­русь» ак­ты Вяр­хоў­на­га Су­да (па­ста­но­вы Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да) — гэ­та нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты, пры­ня­тыя ў ме­жах яго кам­пе­тэн­цыі па рэ­гу­ля­ван­ні гра­мад­скіх ад­но­сін, уста­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цы­яй і пры­ня­ты­мі ў ад­па­вед­нас­ці з ёю ін­шы­мі за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі. У Ко­дэк­се аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў вы­зна­ча­на, што Пле­нум Вяр­хоў­на­га Су­да раз­гля­дае ма­тэ­ры­я­лы аб­агуль­нен­ня су­до­вай прак­ты­кі, су­до­вай ста­тыс­ты­кі і дае ў па­рад­ку су­до­ва­га тлу­ма­чэн­ня агуль­ным су­дам рас­тлу­ма­чэн­ні па пы­тан­нях пры­мя­нен­ня за­ка­на­даў­ства; па пы­тан­нях, якія ад­но­сяц­ца да яго кам­пе­тэн­цыі, пры­мае па­ста­но­вы (аб­зац трэ­ці част­кі пер­шай, част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 51).

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лі­чыць, што па­ста­но­ву Пле­ну­ма Вяр­хоў­на­га Су­да ад 29 са­ка­ві­ка 2001 г. № 2, якая вы­зна­чае, што да адзі­но­кіх ма­ці, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ад­па­вед­ныя га­ран­тыі, пра­ду­гле­джа­ныя ар­ты­ку­лам 268 ПК, не­аб­ход­на за­ліч­ваць жан­чын, якія не зна­хо­дзяц­ца ў шлю­бе і ма­юць дзя­цей, у ак­та­вым за­пі­се аб на­ра­джэн­ні якіх за­піс аб баць­ку зроб­ле­ны ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку па ўка­зан­ні ма­ці, а так­са­ма ўдоў (удаў­цоў), якія не ўсту­пі­лі ў но­вы шлюб і вы­хоў­ва­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей (част­ка чац­вёр­тая пунк­та 22), фак­тыч­на змя­шчае не тлу­ма­чэн­не па пы­тан­ні пры­мя­нен­ня за­ка­на­даў­ства аб пра­цы, а но­вую пра­ва­вую нор­му, што да­паў­няе за­ка­на­даў­чае рэ­гу­ля­ван­не пра­цоў­ных і звя­за­ных з імі ад­но­сін у част­цы азна­чэн­ня, якія асо­бы ма­юць пра­ва на га­ран­тыі, за­ма­ца­ва­ныя ў ар­ты­ку­ле 268 ПК.

Ад­сут­насць у ПК па­ла­жэн­няў, што вы­зна­ча­юць, якія асо­бы пры­зна­юц­ца адзі­но­кі­мі ма­ці, у да­чы­нен­ні да га­ран­тый, пра­ду­гле­джа­ных ар­ты­ку­лам 268 да­дзе­на­га Ко­дэк­са, ства­рае ўмо­вы для не­ад­на­знач­на­га ра­зу­мен­ня яго нор­маў, а зна­чыць, мо­жа пры­вес­ці да па­ру­шэн­ня кан­сты­ту­цый­ных па­тра­ба­ван­няў аб га­ран­та­ва­нас­ці пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, за­ма­ца­ва­ных у Кан­сты­ту­цыі, за­ко­нах і пра­ду­гле­джа­ных між­на­род­ны­мі аба­вя­за­цель­ства­мі дзяр­жа­вы, а так­са­ма аб не­да­пу­шчаль­нас­ці ка­ры­стан­ня пе­ра­ва­га­мі і пры­ві­ле­я­мі, якія су­пя­рэ­чаць за­ко­ну (част­ка трэ­цяя ар­ты­ку­ла 21, част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 23).

5. Згод­на з Кан­сты­ту­цы­яй, за­бес­пя­чэн­не пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца най­вы­шэй­шай мэ­тай дзяр­жа­вы; дзяр­жа­ва га­ран­туе пра­вы і сва­бо­ды гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, за­ма­ца­ва­ныя ў Кан­сты­ту­цыі, за­ко­нах і пра­ду­гле­джа­ныя між­на­род­ны­мі аба­вя­за­цель­ства­мі дзяр­жа­вы; на дзяр­жа­ву ўскла­дзе­ны аба­вя­зак пры­маць усе да­ступ­ныя ёй ме­ры для ства­рэн­ня ўнут­ра­на­га і між­на­род­на­га па­рад­ку, не­аб­ход­на­га для поў­на­га ажыц­цяў­лен­ня пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­ду­гле­джа­ных Кан­сты­ту­цы­яй (част­кі пер­шая і трэ­цяя ар­ты­ку­ла 21, част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 59).

У Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь уста­наў­лі­ва­ец­ца прын­цып вяр­шэн­ства пра­ва; дзяр­жа­ва, усе яе ор­га­ны і служ­бо­выя асо­бы дзей­ні­ча­юць у ме­жах Кан­сты­ту­цыі і пры­ня­тых у ад­па­вед­нас­ці з ёю ак­таў за­ка­на­даў­ства; дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, служ­бо­выя і ін­шыя асо­бы, якім да­ве­ра­на вы­ка­нан­не дзяр­жаў­ных функ­цый, аба­вя­за­ны ў ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі пры­маць не­аб­ход­ныя за­ха­ды для ажыц­цяў­лен­ня і аба­ро­ны пра­воў і сва­бод асо­бы (част­кі пер­шая і дру­гая ар­ты­ку­ла 7, част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 59 Кан­сты­ту­цыі).

У ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да не­ад­на­ра­зо­ва ўказ­ва­ла­ся, што ад­ным з эле­мен­таў кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва з'яў­ля­ец­ца прын­цып пра­ва­вой вы­зна­ча­нас­ці, які пад­ра­зу­мя­вае яс­насць, дак­лад­насць, не­су­пя­рэч­лі­васць, ла­гіч­ную ўзгод­не­насць нор­маў за­ко­наў, маг­чы­масць іх ад­на­стай­на­га пры­мя­нен­ня на прак­ты­цы.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што іс­тот­нае зна­чэн­не для за­бес­пя­чэн­ня рэа­лі­за­цыі га­ран­тый для адзі­но­кіх ма­ці, што пра­ду­гледж­ва­юц­ца ПК, мае яс­нае і дак­лад­нае азна­чэн­не ко­ла асоб, на якіх гэ­тыя га­ран­тыі рас­паў­сюдж­ва­юц­ца, гэ­та зна­чыць ко­ла асоб, якія ахоп­лі­ва­юц­ца па­няц­цем «адзі­но­кая ма­ці». Ра­зам з тым у ПК і ін­шых за­ка­на­даў­чых ак­тах нор­мы аб тым, якія асо­бы пры­зна­юц­ца адзі­но­кі­мі ма­ці ў мэ­тах рас­паў­сюдж­ван­ня на іх га­ран­тый пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра, ад­сут­ні­ча­юць.

Зы­хо­дзя­чы з ука­за­на­га, Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­сно­вы аб тым, што ў ПК змя­шча­ец­ца пра­ва­вая ня­вы­зна­ча­насць, якая вы­яў­ля­ец­ца ў не­маг­чы­мас­ці дак­лад­на­га ўста­наў­лен­ня ко­ла асоб, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца га­ран­тыі, што пра­ду­гледж­ва­юц­ца ім для адзі­но­кіх ма­ці. На­яў­насць гэ­тай ня­пэў­нас­ці пе­ра­шка­джае за­бес­пя­чэн­ню рэа­лі­за­цыі на­зва­ных га­ран­тый, а зна­чыць, мо­жа пры­вес­ці да па­ру­шэн­няў кан­сты­ту­цый­ных пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў ад­па­вед­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян. У мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, га­ран­та­ван­ня аба­ро­ны ў пра­цоў­ных ад­но­сі­нах кан­сты­ту­цый­ных пра­воў гра­ма­дзян пра­ва­вая ня­вы­зна­ча­насць, вы­клі­ка­ная ад­сут­нас­цю ў ПК яс­на­га і дак­лад­на­га вы­зна­чэн­ня ко­ла асоб, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца га­ран­тыі, што ім пра­ду­гледж­ва­юц­ца пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра для адзі­но­кіх ма­ці, пад­ля­гае вы­клю­чэн­ню за­ка­на­даў­цам шля­хам да­паў­нен­ня ПК нор­май, што вы­зна­чае, якія асо­бы ад­но­сяц­ца да адзі­но­кіх ма­ці.

На пад­ста­ве вы­кла­дзе­на­га і кі­ру­ю­чы­ся част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 116 Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, аб­за­цам вось­мым част­кі трэ­цяй ар­ты­ку­ла 22, ар­ты­ку­лам 24 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў, част­кай дру­гой ар­ты­ку­ла 74, ар­ты­ку­ла­мі 75, 77, 80, 84, част­кай сям­нац­ца­тай ар­ты­ку­ла 85 і ар­ты­ку­лам 160 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «О конституционном судопроизводстве», Кан­сты­ту­цый­ны Суд Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

ВЫ­РА­ШЫЎ:

1. У мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, га­ран­та­ван­ня аба­ро­ны ў пра­цоў­ных ад­но­сі­нах кан­сты­ту­цый­ных пра­воў гра­ма­дзян, якія ма­юць ся­мей­ныя аба­вяз­кі, пры­знаць не­аб­ход­ным вы­клю­чэн­не за­ка­на­даў­цам у Пра­цоў­ным ко­дэк­се Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­ці, вы­клі­ка­най ад­сут­нас­цю яс­на­га і дак­лад­на­га азна­чэн­ня ко­ла асоб, на якіх рас­паў­сюдж­ва­юц­ца га­ран­тыі, што пра­ду­гледж­ва­юц­ца пры за­клю­чэн­ні і спы­нен­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра для адзі­но­кіх ма­ці, зы­хо­дзя­чы з па­тра­ба­ван­няў Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і з улі­кам за­сна­ва­ных на іх пра­ва­вых па­зі­цый Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­люст­ра­ва­ных у гэ­тым ра­шэн­ні.

2. Пра­па­на­ваць Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пад­рых­та­ваць ад­па­вед­ны пра­ект за­ко­на аб да­паў­нен­ні Пра­цоў­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь нор­май, што вы­зна­чае ко­ла асоб, якія ад­но­сяц­ца да адзі­но­кіх ма­ці, і ўнес­ці яго ў вы­зна­ча­ным па­рад­ку ў Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

3. Гэ­тае ра­шэн­не ўсту­пае ў сі­лу з дня пры­няц­ця.

4. Апуб­лі­ка­ваць гэ­тае ра­шэн­не ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі.

Стар­шын­ству­ю­чы —

Стар­шы­ня Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь П. П. Мік­ла­шэ­віч.

18 ве­рас­ня 2014 г. № Р‑946/2014. 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.