Вы тут

Ад вашых артыкулаў — да беларускай Вікіпедыі


Сяб­ры, у мі­ну­лым ну­ма­ры «Звяз­ды» мы пад­вя­лі вы­нік края­знаў­ча­га кон­кур­су «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой», які мно­гім з вас па­лю­біў­ся. Кон­курс скон­ча­ны, ад­нак за­мест яго, су­мес­на з РГА «Бе­лая Русь», мы рас­па­чы­на­ем но­вую ак­цыю пад наз­вай «Край, дзе я жы­ву». Та­му за­клі­ка­ем вас пра­цяг­ваць свае края­знаў­чыя да­сле­да­ван­ні і да­сы­лай­це ў рэ­дак­цыю.

8-26

Прэс-сак­ра­тар РГА «Бе­лая Русь» Яў­ген БЕ­ЛА­ВУ­САЎ рас­ка­заў пра агуль­ную ідэю ак­цыі «Край, дзе я жы­ву»:

— Гэ­ты пра­ект бу­дзе доў­жыц­ца не менш за год і рас­пач­нец­ца, маг­чы­ма, з но­ва­га го­да. Пер­ша­па­чат­ко­ва мы пла­на­ва­лі ства­рыць пэў­ны ін­тэр­нэт-рэ­сурс, які б да­па­ма­гаў нам пра­ца­ваць з рэ­гі­я­наль­ны­мі ад­дзя­лен­ня­мі «Бе­лай Ру­сі» (раз­мя­шчаць там ад­ра­сы, тэ­ле­фо­ны мяс­цо­вых ад­дзя­лен­няў). Ад­нак уво­гу­ле гэ­та бу­дзе неш­та на­кшталт бе­ла­рус­кай Ві­кі­пе­дыі (ін­тэр­нэт-эн­цык­ла­пе­дыі. — Аўт.). Пла­ну­ем раз­мяс­ціць у се­ці­ве кар­ту: на­ціс­ка­ем на пэў­нае мес­ца на ёй — ад­кры­ец­ца кан­крэт­ны на­се­ле­ны пункт з дэ­та­лё­вай ін­фар­ма­цы­яй аб ім. На­прык­лад, бу­дуць па­зна­ча­ны яго ка­ар­ды­на­ты, бо на­ват у gps-на­ві­га­та­рах ёсць не ўсе бе­ла­рус­кія на­се­ле­ныя пунк­ты. Ха­це­ла­ся б, каб і ма­лень­кія вё­сач­кі мож­на бы­ло знай­сці з да­па­мо­гай по­шу­ка­вай сіс­тэ­мы. Бу­дзе раз­мя­шчац­ца ін­фар­ма­цыя пра са­мі на­се­ле­ныя пунк­ты — коль­касць жы­ха­роў, эт­ніч­ны склад, рэ­лі­гій­ныя асаб­лі­вас­ці. Да та­го ж і ста­тус на­се­ле­на­га пунк­та — гэ­та аг­ра­га­ра­док, вёс­ка ці штось­ці яшчэ. І, вя­до­ма, пла­ну­ем аку­му­ля­ваць ін­фар­ма­цыю пра са­міх лю­дзей: ка­лі там за­ста­ло­ся, на­прык­лад, два ча­ла­ве­кі, то ча­му б пра іх не рас­па­вес­ці? Бо ка­лі не ста­не гэ­тых лю­дзей, то і са­ма вёс­ка, лі­чы, знік­не... Пра на­се­ле­ныя пунк­ты боль­ша­га па­ме­ру мож­на рас­каз­ваць праз іх вы­біт­ных жы­ха­роў. Па­мят­ныя мяс­ці­ны, гіс­та­рыч­ныя каш­тоў­нас­ці так­са­ма вар­тыя та­го, каб пра іх на­пі­саць. Да та­го ж доб­ра бу­дзе па­зна­чыць на­яў­насць атэ­ляў, аг­ра­ся­дзіб, рэ­ста­ра­наў — тых мес­цаў, дзе ванд­роў­ні­кі мо­гуць спы­ніц­ца, за­ві­таў­шы сю­ды. Трэ­ба па­зна­чаць і куль­тур­ны ад­па­чы­нак, ка­лі ён пра­ду­гле­джа­ны ў гэ­тым на­се­ле­ным пунк­це... Пад­рас­тае ма­ла­дое па­ка­лен­не, і яму хо­чац­ца ве­даць штось­ці пра тыя мяс­ці­ны, дзе жы­лі ба­бу­лі, дзя­ду­лі, ве­даць гіс­то­рыю род­най зям­лі.

Афі­цый­ны па­ча­так ак­цыі гэ­та­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня бу­дзе да­дат­ко­ва аб­ве­шча­ны. Мы ж, звяз­доў­цы, ра­зам з не­раў­на­душ­ны­мі чы­та­ча­мі стар­ту­ем ужо за­раз. Да­сы­лай­це нам свае ма­тэ­ры­я­лы пра гіс­то­рыю род­най зям­лі, ад­мет­ныя мес­цы, пра вы­біт­ных асоб ці прос­та доў­га­жы­ха­роў, якія ста­лі свед­ка­мі ці­ка­вых гіс­та­рыч­ных па­дзей. Ча­ка­ем ва­шы ар­ты­ку­лы па ад­ра­се: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, га­зе­та «Звяз­да», з па­зна­кай «Край, дзе я жы­ву» або іnfo@zvyazda.mіnsk.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».