Вы тут

Паміж намі, дзяўчынкамі


Тац­ця­на Сі­вец. Са­мы леп­шы па­да­ру­нак: гіс­то­рыі ад­ной дзяў­чын­кі. — Мінск: Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», 2014. — 56 с.

9-2

Ву­чо­ныя, якія пра­цу­юць у га­лі­не ген­дар­ных да­сле­да­ван­няў, сцвяр­джа­юць, што хлоп­чы­кі не чы­та­юць кніг, га­лоў­ны­мі ге­ра­і­ня­мі якіх з'яў­ля­юц­ца дзяў­чын­кі. На­пэў­на, та­му боль­шая част­ка тво­раў дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры рас­па­вя­дае аку­рат пра хлоп­чы­каў. І на­ват ка­лі ў якас­ці пер­са­на­жа кні­гі вы­сту­пае жы­вё­ла, усё ад­но гэ­та іс­то­та муж­чын­ска­га по­лу. У дзяў­чы­нак фак­тыч­на ня­ма ін­ша­га вый­сця, як так­са­ма чы­таць пра жыц­цё хлоп­чы­каў. Та­му, па­ба­чыў­шы пад­за­га­ло­вак гэ­тай кні­гі, дзяў­чын­кі, не­су­мнен­на, уз­ра­ду­юц­ца.

Дзяў­чын­кі атры­ма­юць ад гэ­тай кні­гі най­боль­шае за­да­валь­нен­не. І спра­ва не толь­кі ў пры­ваб­най вок­лад­цы, вы­дат­ных ма­люн­ках Ган­ны Ра­ма­ноў­скай, сю­жэ­це, але і ў шчы­рас­ці, да­вя­раль­нас­ці гу­тар­кі, якую вя­дзе з чы­та­чом аў­тар. Мы ні­бы­та за­зі­ра­ем у жыц­цё ма­лень­кай Тац­цян­кі, ра­зам з ёй хо­дзім у са­док, сяб­ру­ем з Ва­лем і Ка­цяй, хва­рэ­ем, пе­ра­жы­ва­ем ма­лень­кія і вя­лі­кія ра­дас­ці і рас­ча­ра­ван­ні. Хі­ба бы­ва­юць у дзя­цей рас­ча­ра­ван­ні і кло­па­ты? На­ту­раль­на! На дзень на­ра­джэн­ня за­мест ляль­кі баць­кі па­да­ры­лі эн­цык­ла­пе­дыю, раз­біў­ся та­таў лю­бі­мы ку­бак, ма­ма не ра­зу­мее, як вяс­ной мож­на гу­ляць у зі­му... Тац­цян­ка ста­но­віц­ца доб­рай сяб­роў­кай чы­та­чу, рас­па­вя­да­ю­чы свае гіс­то­рыі, шчы­ра дзе­ліц­ца дум­ка­мі і пе­ра­жы­ван­ня­мі. Пісь­мен­ні­ца не іра­ні­зуе з ся­бе ма­лень­кай, а рас­па­вя­дае ўсё так, як бы­ло, як па­мя­тае.

«Якія мо­гуць быць пе­ра­жы­ван­ні ў дзя­цей? Дзі­ця­чыя кні­гі му­сяць быць толь­кі вя­сё­лы­мі і за­баў­ляль­ны­мі! Ні­я­ка­га су­му!» — ска­жа скеп­тык. А вось і не. Вы па­мя­та­е­це ся­бе ў дзя­цін­стве? Заў­сё­ды бы­ло ве­се­ла? Ка­лі па­мі­ра­ла лю­бі­мае ка­ця­ня, ла­ма­лі­ся цац­кі, ма­лод­шая сяст­ра так і ста­ра­ла­ся на­шко­дзіць, зі­мою трэ­ба бы­ло ра­на ўста­ваць і іс­ці ў са­док... Як і ў жыц­ці да­рос­лых, у дзя­цей так­са­ма зда­ра­юц­ца свае тра­ге­дыі. І ба­дай са­мая вя­лі­кая з іх — рас­стан­не і раз­вод баць­коў. У гэ­тай сі­ту­а­цыі дзі­ця­ці, на­пэў­на, скла­да­ней за ўсіх: жыц­цё ні­ко­лі не бу­дзе ра­ней­шым, а пры­чы­ны гэ­тых змен ні­хто не мо­жа па­тлу­ма­чыць. Ка­лі раз­вод­зяц­ца баць­кі, Тац­цян­цы гор­ка і сум­на, ад­нак яе гіс­то­рыя мо­жа да­па­маг­чы ін­шым дзет­кам, якія спа­чат­ку так­са­ма не ве­да­юць, як пе­ра­стаць аб­ві­на­вач­ваць ся­бе і не пла­каць на­ча­мі пад коў­драй.

Зрэш­ты, ка­жу­чы, што гэ­тая кні­га ста­не доб­рым па­да­рун­кам дзяў­чын­кам, я зу­сім не за­клі­каю хлоп­чы­каў бай­ка­та­ваць вы­дан­не і не чы­таць гіс­то­рыі Тац­цян­кі. Ду­ма­ец­ца, мно­гім хлоп­чы­кам ха­це­ла­ся б за­зір­нуць у свет за­гад­ка­вых дзяў­чы­нак. Усе гэ­тыя су­ке­нач­кі, бан­ці­кі, ляль­кі, туф­лі­кі... Для хлоп­чы­ка гэ­та вель­мі дзіў­ныя рэ­чы. Доб­ра, ка­лі ёсць ма­лод­шая ці ста­рэй­шая сяст­ра і яе зна­хо­джан­не по­бач кры­ху на­блі­жае свет дзяў­чы­нак. А ка­лі ня­ма? Ці ўме­юць дзяў­чын­кі сяб­ра­ваць? Ці ба­лю­ча ім, ка­лі ту­за­юць за кос­кі? Ці мож­на ра­зам з імі гу­ляць? Ма­ме ці ба­бу­лі та­кія пы­тан­ні за­да­ваць ня­ём­ка. Та­ды хто пад­ка­жа? Адзін з ва­ры­ян­таў ад­ка­зу — Тац­цян­ка і кні­га «Са­мы леп­шы па­да­ру­нак». Зрэш­ты, раз­вод­зяц­ца баць­кі не толь­кі дзяў­чы­нак. І ра­зу­мен­не та­го, што ты не адзін апы­нуў­ся ў та­кім скла­да­ным ста­но­ві­шчы, мо­жа да­па­маг­чы спра­віц­ца і пры­няць но­вы лад жыц­ця.

Але ка­лі ады­сці ад пы­тан­няў ген­да­ру, не звяр­таць ува­гі на да­сле­да­ван­ні і стэ­рэа­ты­пы, то вар­та пад­крэс­ліць, што гіс­то­рыі Тац­цян­кі — гэ­та вель­мі лёг­кая і сім­па­тыч­ная кні­га. Заў­сё­ды пры­ем­на ўспа­мі­наць сваё дзя­цін­ства, ра­да­вац­ца, пры­гад­ва­ю­чы шчас­лі­выя мо­ман­ты і смя­яц­ца з пе­ра­жы­ван­няў, якія на той час па­да­ва­лі­ся над­звы­чай важ­ны­мі: ма­ма пры­му­сі­ла апра­нуць не­лю­бі­мую су­кен­ку, у сад­ку па­трэб­на ес­ці ту­ша­ную ка­пус­ту, якая на смак па­да­ец­ца гор­кай, зу­сім не атрым­лі­ва­ец­ца ля­таць, як дзядзь­ка ў тэ­ле­ві­за­ры. У кож­на­га з нас ёсць та­кія гіс­то­рыі. Ка­лі іх ус­па­мі­на­еш, на ду­шы ста­но­віц­ца цёп­ла-цёп­ла ці сум­на-сум­на (у за­леж­нас­ці ад та­го, доб­рыя гэ­та ўспа­мі­ны ці кеп­скія). Пры­ем­на па­раў­ноў­ваць свае гіс­то­рыі з гіс­то­ры­я­мі ін­шых дзя­цей. Мы ўсе бы­лі ад­ноль­ка­ва ма­лень­кія, але кож­ны з нас быў па-свой­му шчас­лі­вы ці ня­шчас­ны. Спа­дзя­ю­ся, усё ж час­цей шчас­лі­вы.

Ма­ры­на ВЕ­СЯ­ЛУ­ХА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».