Вы тут

Сяргей Лазараў спяе на заказ


У апошні дзень восені артыст прывязе ў Мінск сваю канцэртную праграму «Лазараў».

Аднайменны чацвёрты альбом спевака, дарэчы, стаў адным з самых прадаваных у Расіі і атрымаў «залаты» статус ужо праз некалькі месяцаў пасля выхаду, а яго канцэртная прэзентацыя заваявала прэмію Муз-ТБ у намінацыі «Лепшае шоу».

10-11

Адметнасць шоу ў тым, што яго музычны змест Сяргей Лазараў даверыў самім прыхільнікам — шляхам інтэрнэт-галасавання. Такім чынам у спіс трапілі як хіты з першых альбомаў, так і зусім свежыя песні на рускай і англійскай мовах. А вось гукам, рэжысурай і спецэфектамі займаліся ўжо выключна прафесіяналы, зрабіўшы з кожнага нумара невялікую гісторыю з 3d-праекцыямі і незвычайнымі дэкарацыямі. Сам жа артыст падчас шоу дэманструе не толькі свае вакальныя здольнасці, але і харэаграфічнае, і акцёрскае майстэрства (Сяргей, нагадаем, — уладальнік некалькіх прэстыжных тэатральных прэмій).

Адбудзецца тэатралізаваны паказ «Лазараў» 30 лістапада ў сталічнай канцэртнай зале «Прайм-хол» (гандлёвы цэнтр «Замак»). Кошт квіткоў — ад 400 да 600 тысяч беларускіх рублёў. «Прыходзьце, будзе здорава!» — абяцае артыст у спецыяльна запісаным відэазвароце да беларускіх прыхільнікаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?