Вы тут

Свабодны мікрафон


Цягам кастрычніка па чацвяргах творчая студыя «Дом таленту» ў Мінску запрашае ўдзельнікаў і гасцей на серыю канцэртаў «Свабодны мікрафон». Сутнасць праекта раскрытая ў самой назве: кожны ахвотны можа бясплатна выступіць на сцэне альбо праслухаць выступленне іншых.

Каб трапіць у спіс патэнцыйных удзельнікаў канцэрта, неабходна папярэдне запоўніць заяўку на сайце www.domtalanta.com і падрыхтаваць свой нумар у жанры поп, класіка, джаз, блюз-рок або поп-рок. У кожны канцэрт, які доўжыцца цягам 2,5 гадзіны, уваходзіць ад 2 да 5 выступленняў, а выканаўцы, калі выступяць паспяхова і спадабаюцца публіцы, маюць шанц атрымаць не толькі сцэнічны вопыт, але і грашовую падзяку ад слухачоў і дырэкцыі, а таксама магчымасць далейшага супрацоўніцтва з «Домам таленту».

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».