Вы тут

Застацца ў роднай вёсцы


Больш за 450 ча­ла­век у Ві­цеб­скай воб­лас­ці пе­ра­зі­му­юць у да­мах зі­моў­кі

Мно­гія па­жы­лыя лю­дзі па роз­ных пры­чы­нах не мо­гуць пра­жы­ваць са­ма­стой­на, асаб­лі­ва ў асен­не-зі­мо­вы пе­ры­яд, ка­лі адзі­но­ка­му ча­ла­ве­ку да­во­дзіц­ца ня­лёг­ка. Ра­зам з тым амаль усе яны не хо­чуць па­кі­даць звык­лыя мяс­ці­ны, род­ную ха­ту. Та­му са­цы­яль­ныя служ­бы і ўка­ра­ня­юць но­выя фор­мы ра­бо­ты.

Ад­на з та­кіх на­ві­нак, пра якую «Звяз­да» ўжо пі­са­ла ра­ней, — да­мы се­зон­на­га пра­жы­ван­ня (або да­мы зі­моў­кі) і да­мы са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня. Наз­вы ў іх роз­ныя, але сут­насць ад­на. Двое-трое су­се­дзяў аб'­яд­ноў­ва­юц­ца, каб жыць зі­мой ра­зам у ад­ным са сва­іх да­моў або ў пра­да­стаў­ле­ным жыл­лі ка­му­наль­най фор­мы ўлас­нас­ці, дзе іх аб­слу­гоў­вае са­цы­яль­ны ра­бот­нік. Ста­рыя су­мес­на вя­дуць по­быт, да­па­ма­га­ю­чы ва ўсім ад­но ад­на­му.

Гэ­та ака­за­ла­ся вы­гад­на ўсім: па­жы­лыя лю­дзі за­ста­юц­ца ў род­най вёс­цы, пры гэ­тым жыць су­мес­на ім знач­на ляг­чэй. А дзяр­жа­ве та­кая фор­ма кло­па­ту абы­хо­дзіц­ца знач­на тан­ней. Так, па сло­вах пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Мі­ха­і­ла Ка­ша­па­ва, та­кая фор­ма жыц­це­ўлад­ка­ван­ня па­жы­лых лю­дзей у зі­мо­вы пе­ры­яд з'яў­ля­ец­ца эка­на­міч­на вы­гад­най. Мяр­куй­це са­мі: ка­лі ўсіх 450 ча­ла­век у воб­лас­ці, якія ма­юць па­трэ­бу ў да­па­мо­зе з бо­ку ін­шых лю­дзей, ся­ліць у ад­дзя­лен­ні круг­ла­су­тач­на­га зна­хо­джан­ня, спат­рэ­біц­ца 17 уста­ноў. Між тым га­да­вое ўтры­ман­не ад­на­го та­ко­га ад­дзя­лен­ня скла­дае ка­ля 1 млрд руб­лёў. Ка­лі ж аказ­ваць ім па­слу­гі ў да­мах зі­моў­кі або са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня, то для гэ­та­га спат­рэ­біц­ца 54 са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі, зар­пла­та якіх за год скла­дзе ра­зам ка­ля 2 млрд руб­лёў. Гэ­та зна­чыць, атрым­лі­ва­ец­ца 15 млрд руб­лёў эка­но­міі.

Так­са­ма на Ві­цеб­шчы­не прак­ты­ку­юц­ца та­кія но­выя фор­мы пра­цы, як пры­ём­ныя, гас­ця­выя і па­тра­нат­ныя сям'і. Та­кіх ця­пер ма­ец­ца 67 — у 18-ці ра­ё­нах воб­лас­ці. Уся­го ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці пра­цуе 25 тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­раў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, у якіх атрым­лі­ва­юць са­цы­яль­ную да­па­мо­гу 14,5 тыс. жы­ха­роў.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.