Кука


Бы­вае, блаз­на­ва­тыя баць­кі пад­бух­тор­ва­юць сваё ма­лень­кае, ня­ўцям­нае, якое і га­ва­рыць яшчэ доб­ра не на­ву­чы­ла­ся, дзі­цят­ка:

— Ну, па­ка­жы дзядзь­ку ку­ку, пад­торк­ні пад нос...

11-4

І хлап­ча­нё, чыс­тае, як не­ба, ад гра­хоў, апроч пер­ша­род­на­га, ня­ўклюд­на сціс­кае ў ку­ла­чок та­нют­кія паль­чы­кі. Для фіч­кі яны яшчэ не­слух­мя­ныя — не скла­дзеш у муд­ро­ную фі­гу­ру, а ку­ка ўжо атрым­лі­ва­ец­ца.

А яго баць­кі, якія, ві­даць, не да­гу­ля­лі ў дзя­цін­стве, як цац­ку вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ма­лень­ка­га ча­ла­ве­ка: знай­шлі па­це­ху, ра­го­чуць, за­да­во­ле­ныя не абы-якім, на іх дум­ку, ро­зу­мам і спры­там свай­го на­шчад­ка. Збян­тэ­жа­ны дзядзь­ка не ве­дае, што ра­біць: ці то хва­ліць дзі­ця за су­мнеў­нае «ўмель­ства», ці то вы­маў­ляць та­ту з ма­май за бяз­глуз­дае вы­ха­ван­не... Кры­віц­ца ў кіс­лай усмеш­цы ды пе­ра­во­дзіць га­вор­ку на што-не­будзь пры­ем­нае. Вя­до­ма, ка­лі сам не ама­тар су­мнеў­ных па­цех.

Але я не пра гэ­тую не­да­рэ­чную ку­ку, я — пра зем­ля­роб­чую пры­ла­ду. Пра ста­ра­даў­нюю, якую па­тры­маў у ру­ках у сва­ім дзя­цін­стве ды юнац­тве. І та­кі­мі да­лё­кі­мі яны мне ця­пер зда­юц­ца, усё ад­но як пра­міг­ну­лі ў якім ся­рэд­ня­веч­чы.

Ку­ка ады­шла ў ня­быт. «Мо­жа, і тлу­ма­чаль­ны слоў­нік пра яе не згад­вае?» — па­ду­ма­ла­ся мне. Ну як жа, вось, чы­тай­це: «Вя­лі­кі драў­ля­ны ма­ла­ток роз­най фор­мы і роз­на­га пры­зна­чэн­ня». А ні­жэй — паэ­тыч­нае свед­чан­не: «Па­ля­жаў у ка­лыс­цы, у пя­лён­ках, а пад­рос — і ра­бо­ту знай­шлі: за ка­ро­ва­мі бег на­ўзда­гон, ку­кай гру­ды кры­шыў на рал­лі...», — пі­саў Ула­дзі­мір Ду­боў­ка.

«Роз­на­га пры­зна­чэн­ня...» Але я сле­дам за слын­ным паэ­там згад­ваю ку­ку ме­на­ві­та для раз­бі­ван­ня глы­жоў на рал­лі. Яна бы­ла не­за­мен­най на цяж­кіх су­глі­ніс­тых ага­ро­дах.

Уза­рэ гас­па­дар зя­мель­ку, а тут дождж рап­тоў­ны як з вяд­ра хлы­не, а на­заўт­ра — сон­ца пры­грэў­нае ды вет­рык су­ха­вей­ны, — вось і за­буг­ры­ла­ся зям­ля ка­мя­ніс­ты­мі глы­жа­мі. А як іх рас­кры­шыць на мак, каб зяр­ня­ты вы­ся­ва­лі­ся не на ка­мя­ні, а ў пуль­хную гле­бу? Як даць ра­ды глы­жам, ка­лі ў гас­па­дар­цы для раз­рых­лен­ня зям­лі — толь­кі не­вя­лі­кая ба­ра­на, ды і тая не цал­кам з жа­ле­за, на драў­ля­ным рыш­та­ван­ні? Куль­ты­ва­тар — толь­кі ў кал­га­се, што­дня за­ня­ты на шы­ро­кіх го­нях. Вось та­ды і бра­лі­ся за ку­ку.

А «ма­ла­то­чак» — важ­кі цур­ба­чок, ста­ран­на аб­ча­са­ны і пад­габ­ля­ва­ны, у вы­гля­дзе вя­лі­ка­га — не крам­на­га, а як даў­ней са­мі пяк­лі — бо­ха­на хле­ба. Аса­джва­лі гэ­ты цур­ба­чок на доў­гім, амаль у поў­ны рост зем­ля­ро­ба, дзярж­аль­ні. Уз­ні­меш ку­ку над га­ла­вой пад не­ба, грак з усяе сі­лач­кі — ка­мень-глыж раз­бі­ва­ец­ца, як пор­хаў­ка. Вось у та­кую гле­бу мож­на ўжо се­яць, хі­ба што па­пя­рэд­не яшчэ раз па­ба­ра­на­ваў­шы.

Пры вы­ра­бе ку­кі (а ў ёй не ме­лі па­трэ­бы толь­кі ўла­даль­ні­кі га­ро­даў з гле­бай, сып­кай, як пя­со­чак) не пры­трым­лі­ва­лі­ся яко­га-не­будзь стан­дар­ту. Усё за­ле­жа­ла ад рос­ту і ду­жас­ці рук гас­па­да­ра і яго гас­па­ды­ні. Ніз­ка­ва­тыя ра­бі­лі ка­ра­цей­шае дзярж­аль­на, сла­бей­шыя на­са­джва­лі на яго ляг­чэй­шы цур­ба­чок.

Ку­ка, мож­на ска­заць, па­яд­ноў­ва­ла ды зроў­ні­ва­ла му­жа з жон­кай. Каб па­ма­хаць ёю дзя­нёк, па­трэб­ны не абы-якая сі­ла і ця­га­ві­тасць, а з дру­го­га бо­ку — уваж­лі­васць, за­ся­ро­джа­насць, каб не пра­пус­ціць ні­вод­ны глыж, вы­трым­ка і цяр­пен­не, як, на­прык­лад, пры... вы­шы­ван­ні. Дык глы­жы бі­лі і муж, і жон­ка, і на­ват тро­хі ўзмуж­не­лыя сы­ны-пад­лет­кі.

У на­шай сям'і быў вя­лі­кі ага­род з цяж­кой глі­ніс­тай гле­бай, якую вяс­коў­цы на­зы­ва­лі «бя­гел­дай» (мо­жа, та­му і боль­шы, чым ін­шым, ка­ва­лак ад­рэ­за­лі). Так што ку­ку да­во­дзі­ла­ся тры­маць пад ру­кой. «Па­пі­ца­ва­лі» з ёю і баць­ка, і ма­ці, і, ка­лі ўзрос, — трош­кі я.

...Пры­ехаў­шы ня­даў­на на род­ную ся­лі­бу, агле­дзеў усе за­ву­гол­лі і не знай­шоў ку­ку. Ві­даць, у свой час спа­лі­лі яе як ад­ры­ну­тую ча­сам не­па­трэб­шчы­ну. Ку­цы на­ка­на­ва­на за­вяр­шэн­не свай­го іс­на­ван­ня ме­на­ві­та ў аг­ні. Бо хто ж вы­кі­не на смет­нік та­кі спрыт­ны, су­хі, як по­рах, цур­ба­чок?

А вось з ма­тэ­ры­я­лі­за­ва­най гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га вяс­ко­ва­га по­бы­ту ку­ку, зда­ец­ца, вы­кі­ну­лі без­зва­рот­на: не пры­гад­ваю вы­пад­ку, каб ба­чыў яе ся­род экс­па­на­таў яко­га края­знаў­ча­га ці эт­на­гра­фіч­на­га му­зея. За ня­вар­тую ўва­гі дро­бязь яе па­лі­чы­лі, ці што?.. А мо­жа, прос­та не ўзі­раў­ся.

Яно і праў­да: ку­ка — уся­го толь­кі ня­кід­кі штры­шок у гра­фіч­ным ма­люн­ку по­бы­ту на­шых вяс­коў­цаў у мі­ну­лым ста­год­дзі. «Дык ча­му та­ды гэ­ты дзядзь­ка-аў­тар пля­це і пля­це нам пра даў­но апа­лае і струх­ле­лае вец­це ду­ба? — па­ду­мае які-не­будзь ма­ла­ды ча­ла­век. — Хоць ты ку­ку яму пад нос пад­торк­ні...»

А та­му, да­ра­жэнь­кія, што ста­ра­даў­няя драў­ля­ная пры­ла­да да­па­маг­ла мне на ўсё жыц­цё збе­раг­чы ў па­мя­ці воб­раз ма­ту­лі.

Увач­чу яе сі­лу­эт на змяр­кан­ні сон­ца: раж­кі хуст­кі тыр­чаць у роз­ныя ба­кі, спрыт­на ся­дзіць на пля­чах лёг­кая пад­дзё­вач­ка, у ру­ках — ку­ка, якая зноў і зноў, ні­бы раз­ня­во­ле­ны кі­вач, уз­ні­ма­ец­ца над зям­лёю... Ін­шым ра­зам ма­ці ро­біць коль­кі кро­каў на­зад, ка­лі за­ўва­жае аца­ле­лы глыж. Але ру­кі яе ўжо ду­жа на­том­ле­ныя, і ку­ка з глу­хім вух­кан­нем па­дае на зям­лю трош­кі на­ўзбоч та­го глы­жа. Ма­ці цяж­ка ўзды­хае, і яе ўздых прык­ра да­па­соў­ва­ец­ца да та­го вух­кан­ня... А я, ма­лень­кі, тон­кі, як пру­ток, стаю по­бач, на мя­жы, і ні­чым не ма­гу да­па­маг­чы.

Столь­кі га­доў прай­шло, а па­мяць пра той вес­на­вы над­вя­чо­рак га­ра­чым ву­гель­чы­кам апя­кае маю ду­шу. Па­мяць і толь­кі ад­ной­чы ў жыц­ці за­зна­ная крыў­да на ся­лян­скі лёс.

Сяр­гей Руб­леў­скі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.