Вы тут

Нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва з'явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе


Нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва з'явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску да Дня работнікаў культуры першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае БЕЛТА.

Майстрам трэба даваць магчымасць спаборнічаць і стымуляваць іх дзейнасць, лічыць Ірына Дрыга. Цяпер ідзе работа па падрыхтоўцы конкурсу для сучасных майстроў.

У Беларусі праводзяцца мерапрыемствы, якія папулярызуюць прафесійнае майстэрства. Нацыянальныя прэміі ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" і Нацыянальная тэатральная прэмія пройдуць у гэтым годзе ў абноўленым фармаце. Акрамя таго, плануецца заахвоціць мецэнатаў, з чыёй дапамогай у Беларусі ажыццёўлены праекты ў галіне культуры.

Сярод важнейшых падзей 2014 года Ірына Дрыга назвала адкрыццё новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, правядзенне маштабных урачыстасцей да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выраб першых узораў слуцкіх паясоў па адноўленай тэхналогіі і адкрыццё Музея гісторыі слуцкіх паясоў у Слуцку.

Гэты год стаў годам пачатку рэалізацыі ўнікальнага праекта факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, які плануецца завяршыць да 500-годдзя беларускага кнігавыдання.

Сярод яркіх падзей таксама адкрыццё музея-дачы Васіля Быкава да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, адкрыццё пасля завяршэння рэстаўрацыі палаца ў сядзібе Агінскіх у Залессі, устаноўка помніка Уладзіміру Мулявіну на яго радзіме ў Екацярынбургу, помніка князю Альгерду ў Віцебску, князю Ізяславу ў Заслаўі.

У Беларусі працуюць 27 тэатраў, 16 канцэртных арганізацый, амаль 3,5 тыс. клубных устаноў, 4 тыс. бібліятэк, каля 150 музеяў, прыкладна 140 кінатэатраў, 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы, 21 каледж і амаль 500 дзіцячых школ мастацтваў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.