Вы тут

Памёр прафесар Іван Лепешаў


У нядзелю памёр прафесар Гродзенскага ўніверсітэта, аўтар "Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў" Іван Лепешаў.

Ён нарадзіўся 23 кастрычніка 1924 года ў Дубровенскім раёне. Падчас Вялікай Айчыннай быў паранены. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Пасля вайны Іван Лепешаў скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, пасля чаго працаваў настаўнікам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе.

Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».

Прафесарам Гродзенскага ўніверсітэта Іван Лепешаў стаў толькі ў 62 гады.

У апошнім двухтомным выданні слоўніка Івана Лепешава, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», апісана больш як 7000 беларускіх фразеалагізмаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.