Вы тут

У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект аб выхадзе з СНД


У Вяр­хоў­най Ра­дзе Укра­і­ны за­рэ­гіст­ра­ва­ны за­ко­на­пра­ект аб спы­нен­ні дзе­ян­ня па­гад­нен­ня аб ства­рэн­ні СНД. Як па­ве­дам­ля­ец­ца на сай­це ўкра­ін­ска­га пар­ла­мен­та, іні­цы­я­та­ра­мі пра­ек­та вы­сту­пі­лі дэ­пу­та­ты ад пар­тыі «Сва­бо­да». Тэкст са­мо­га за­ко­на­пра­ек­та па­куль не апуб­лі­ка­ва­ны. Ці­ка­ва, што 9 каст­рыч­ні­ка кі­раў­нік па­ста­ян­най дэ­ле­га­цыі ў між­пар­ла­менц­кай асамб­леі кра­ін СНД, дэ­пу­тат Вяр­хоў­най Ра­ды Сяр­гей Гры­ня­вец­кі па­ве­да­міў, што Кі­еў ця­пер не раз­гля­дае пы­тан­не вы­ха­ду Укра­і­ны з СНД. «Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі пра­да­ста­ві­ла ін­фар­ма­цыю, што вы­хо­дзіць з СНД не­мэ­та­згод­на з пунк­ту гле­джан­ня эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў Укра­і­ны, бо СНД — гэ­та не толь­кі Ра­сія. Пас­ля гэ­та­га та­кое пы­тан­не на­огул не раз­гля­да­ец­ца», — рас­тлу­ма­чыў Гры­ня­вец­кі. Ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­кі МЗС Укра­і­ны Яў­ген Пе­ра­бей­нос рас­тлу­ма­чыў: «Каб па­чаць пра­цэс вы­ха­ду з ней­кай між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі, ра­шэн­не па­він­на пры­няць Вяр­хоў­ная Ра­да. Па­куль та­ко­га ра­шэн­ня ня­ма».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.