Вы тут

«Я бацьку і дзеда сваіх не помню...»


Га­мяль­ча­нін ства­рыў фо­та­ра­да­вод

У мно­гіх з нас на ша­фах у ба­буль пад сло­ем пы­лу або на са­мых да­лё­кіх па­лі­цах ля­жаць аль­бо­мы са ста­ры­мі фо­та­здым­ка­мі. Мы за­хоў­ва­ем іх дзе­ля па­мя­ці і з-за па­ва­гі да сва­я­коў, але не вель­мі час­та пра­гля­да­ем. У леп­шым вы­пад­ку з род­ны­мі ста­ла­га ве­ку раз ці два па­гар­та­лі ста­рон­кі з «вуш­ка­мі», зболь­ша­га за­пом­ні­лі тва­ры сва­я­коў, якіх ні­ко­лі не да­во­дзі­ла­ся ба­чыць... А вось га­мяль­ча­нін Іван Мель­ні­каў іна­чай ста­віц­ца да ста­рых здым­каў. Ён не тое што піль­на аб­гле­дзеў і вы­свет­ліў асо­бы ўсіх сва­я­коў у сва­іх аль­бо­мах, але і за­ві­таў у гос­ці да род­ных, азна­ё­міў­ся з іх ка­лек­цы­я­мі здым­каў, ад­ска­на­ваў і за­пі­саў усё, што мог. Та­кім чы­нам муж­чы­на ства­рыў фо­та­ра­да­вод сва­ёй сям'і.

12-05

Свае по­шу­кі Іван Мель­ні­каў рас­па­чаў толь­кі та­ды, ка­лі вый­шаў на пен­сію. Ра­ней пра­ца­ваў сле­са­рам-збор­шчы­кам на ма­шы­на­бу­даў­ніц­тве, так­са­ма аг­ра­ншчы­кам дыя­мен­таў — ка­жа, што ча­су на ра­да­вод не меў. Ён фа­то­граф-ама­тар ужо не ў пер­шым па­ка­лен­ні, ве­ра­год­на, та­му ме­на­ві­та здым­кі за­ці­ка­ві­лі яго як спо­саб ства­рэн­ня гіс­то­рыі сям'і. Ён за­хоў­вае іх до­ма ў ка­роб­ках, так­са­ма ска­нуе ўсе вы­явы, якія трап­ля­юць да яго, і вя­дзе элект­рон­ны ар­хіў.

Мель­ні­каў ні­ко­лі не ба­чыў ні свай­го баць­кі, ні дзя­доў, ні ба­буль — яны па­мер­лі, ка­лі ён быў зу­сім ма­лым. Мо­жа, не­да­хоп іх лю­бо­ві і пры­сут­нас­ці по­бач, не­спа­то­ле­нае жа­дан­не ба­чыць тва­ры род­ных лю­дзей пры­му­сі­лі гэ­та­га ча­ла­ве­ка збі­раць іх фо­та­вы­явы. Пра ўсё рас­ка­заў сам Іван Ці­та­віч Мель­ні­каў:

— Я збі­раю ста­рыя фо­та­здым­кі, якія за­ха­ва­лі­ся ад род­ных. Ад­ных лю­дзей на іх ве­даю, ін­шых спра­бую ўзна­віць. Звяр­та­ю­ся да род­ных ста­ла­га ве­ку, каб яны рас­па­вя­лі, хто на кар­тач­цы і дзе яна зроб­ле­на. Каб за­няц­ца гэ­тым ра­ней, ка­лі бы­лі жы­выя лю­дзі ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, мож­на бы­ло б атры­маць на­шмат больш ін­фар­ма­цыі.

[caption id="attachment_56664" align="alignnone" width="400"] Іры­на Ма­ка­раў­на Кра­ця­нок (спра­ва), цёт­ка Іва­на Мель­ні­ка­ва. По­бач з ёй жан­чы­на па іме­ні Еў­да­кія, якая па­мер­ла толь­кі сё­ле­та ў больш чым 100-га­до­вым уз­рос­це. Іры­на Ма­ка­раў­на Кра­ця­нок (спра­ва), цёт­ка Іва­на Мель­ні­ка­ва. По­бач з ёй жан­чы­на па іме­ні Еў­да­кія, якая па­мер­ла толь­кі сё­ле­та ў больш чым 100-га­до­вым уз­рос­це.[/caption]

Ка­лісь­ці ра­да­вод­ныя за­пі­сы вя­лі­ся ў цар­коў­ных кні­гах — не­ка­то­рыя з іх за­ха­ва­лі­ся. Та­му і ўда­ло­ся склас­ці ра­да­вод ма­ёй сям'і, ня­гле­дзя­чы на тое, што ўсе бы­лі ся­ля­на­мі, а не шлях­ці­ца­мі. Аб проз­ві­шчы май­го баць­кі вы­пу­шча­на цэ­лая кні­га — яе аў­та­ры Смір­но­ва і Бут­коў­ская зра­бі­лі за мя­не знач­ную част­ку пра­цы. Уда­ло­ся ад­шу­каць род­ных да 1700 го­да. Ад­нак ка­лі я зна­хо­джу пэў­ную да­дат­ко­вую ін­фар­ма­цыю, імк­ну­ся па­поў­ніць іх звест­кі. На­прык­лад, пра пэў­на­га ча­ла­ве­ка там на­пі­са­на, што ў яго бы­ло трое дзя­цей, ад­нак я ве­даю, што ён меў не трое, а ча­тыр­нац­цаць дзя­цей. Та­му я шу­каю звест­кі пра ўсіх ча­тыр­нац­цаць і пе­ра­сы­лаю ства­раль­ні­кам кні­гі.

Я збі­раю фо­та­здым­кі аб­са­лют­на ўсіх сва­іх род­ных, пад­піс­ваю ім­ёны, да­ты на­ра­джэн­ня і смер­ці, ка­лі гэ­та вя­до­ма. Чым зай­ма­лі­ся, не пі­шу, бо ўсе яны ра­бі­лі ся­лян­скую пра­цу: ара­лі зям­лю, вы­рошч­ва­лі ўра­джай, ча­сам тка­лі, зай­ма­лі­ся борт­ніц­твам.

[caption id="attachment_56667" align="alignnone" width="400"]Ма­ці Іва­на Мель­ні­ка­ва Уль­я­на Ма­ка­раў­на Мель­ні­ка­ва, 1922 го­да на­ра­джэн­ня (зле­ва), і яе сяст­ра Ма­рыя Ма­ка­раў­на Кра­ця­нок, 1937 го­да на­ра­джэн­ня. Фо­та зроб­ле­на пры­бліз­на ў 1950 го­дзе. Ма­ці Іва­на Мель­ні­ка­ва Уль­я­на Ма­ка­раў­на Мель­ні­ка­ва, 1922 го­да на­ра­джэн­ня (зле­ва), і яе сяст­ра Ма­рыя Ма­ка­раў­на Кра­ця­нок, 1937 го­да на­ра­джэн­ня. Фо­та зроб­ле­на пры­бліз­на ў 1950 го­дзе.[/caption]

У ар­хі­вы я яшчэ не ха­дзіў. Па­куль жы­выя ста­рыя, збі­раю ін­фар­ма­цыю ў іх. Бо лю­дзі сы­хо­дзяць, хут­ка і не­за­ўваж­на, — ка­лі-не­будзь бу­дзе поз­на з імі раз­маў­ляць. Каб я па­чаў зай­мац­ца гэ­тым ра­ней, то на­шмат больш змог бы да­ве­дац­ца ў ста­рых лю­дзей. Па­мя­таю іх усіх яшчэ жы­вы­мі, як быў хлап­чу­ком. Па­мя­таю і шмат фо­та­здым­каў, якія ві­се­лі ў род­ных на сце­нах, яны так­са­ма па­зні­ка­лі. Бо так да іх ста­ві­лі­ся: ста­рыя па­мер­лі, дом ра­за­бра­лі на дро­вы, а фо­та­здым­кі вы­кі­ну­лі на ву­лі­цу. Дождж прай­шоў, яны раз­мок­лі, і больш ні­чо­га не за­ста­ло­ся... Та­кім чы­нам мно­гія здым­кі, якія ка­лісь­ці за­хоў­ва­лі­ся ў рам­ках пад шклом, бы­лі стра­ча­ны.

Мне ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, кім бы­лі мае ба­бу­ля і дзя­ду­ля, як іх ха­ця б зва­лі. Я даў­но ці­ка­віў­ся гэ­тым, але, па­куль ха­дзіў на пра­цу, не меў маг­чы­мас­ці ўсё вы­свет­ліць. А як вый­шаў на пен­сію, з'я­віў­ся воль­ны час: мож­на не­ку­ды пай­сці, па­ехаць і рас­пы­таць. Вя­до­ма, не ўсе мае род­ныя жы­вуць у ад­ной вёс­цы, мно­гія раз'­еха­лі­ся: ёсць яны і ў Аме­ры­цы, і на Да­лё­кім Ус­хо­дзе, і ў Сі­бі­ры — для та­го, каб звя­зац­ца з іх прад­стаў­ні­ка­мі ўжо больш ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, так­са­ма па­трэ­бен да­дат­ко­вы час.

Па фо­та­здым­ках мож­на са­браць тры, мак­сі­мум ча­ты­ры па­ка­лен­ні. А вось больш даў­нія вы­явы на­ўрад ці ўдас­ца знай­сці — та­ды фа­та­гра­фія яшчэ бы­ла ма­ла раз­ві­та. Прад­стаў­ні­кі ба­га­тых са­слоў­яў маг­лі на­няць мас­та­коў, і тыя пі­са­лі іх парт­рэ­ты — ад­нак ся­ля­не так не ра­бі­лі.

[caption id="attachment_56666" align="alignnone" width="400"]Аляк­сей Ва­сіль­е­віч Мель­ні­каў (ста­іць) — дзед Іва­на Мель­ні­ка­ва, год на­ра­джэн­ня па­куль не­вя­до­мы. Аляк­сей Ва­сіль­е­віч Мель­ні­каў (ста­іць) — дзед Іва­на Мель­ні­ка­ва, год на­ра­джэн­ня па­куль не­вя­до­мы.[/caption]

Мой баць­ка па­мёр, ка­лі мне бы­ло два га­ды, та­му я яго не па­мя­таю і амаль ні­чо­га пра яго не ве­даў. Дзя­ку­ю­чы ста­рым фо­та­здым­кам і под­пі­сам на іх, я да­ве­даў­ся, дзе ён бы­ваў, дзе слу­жыў і ін­шае.

Ва­ша ба­бу­ля яшчэ жы­вая? Вы за­ста­лі ў жы­вых і сваю пра­ба­бу­лю?! Вам вель­мі па­шан­ца­ва­ла (ге­рой ка­жа гэ­та ў да­чы­нен­ні да ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды»). А я і дзе­да свай­го не ба­чыў, бо яго рэ­прэ­са­ва­лі ў 1937 го­дзе. І дру­го­га дзя­ду­лю і ба­буль сва­іх я не ве­даю. Толь­кі на фо­та­здым­ках ма­гу іх уба­чыць...

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН і з ар­хі­ва ге­роя

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».