20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

100 гадоў пасля Першай сусветнай


У Ма­гі­лё­ве ства­ры­лі ўні­каль­ную пе­ра­со­вач­ную вы­ста­ву, пры­све­ча­ную па­дзе­ям Вя­лі­кай вай­ны 1914-1918 га­доў на ўсхо­дзе Бе­ла­ру­сі

Та­кая коль­касць ма­ла­вя­до­мых фак­таў аб Пер­шай су­свет­най вай­не, у якой удзель­ні­ча­лі 38 дзяр­жаў і на па­лях якой зма­га­лі­ся звыш 70 міль­ё­наў ча­ла­век, са­бра­на ўпер­шы­ню. У асно­ву вы­ста­вы па­кла­дзе­ны звест­кі яшчэ не вы­да­дзе­най кні­гі ма­гі­лёў­ска­га пісь­мен­ні­ка, кі­раў­ні­ка гіс­то­ры­ка-па­тры­я­тыч­на­га по­шу­ка­ва­га атра­да «Вік­ру» Мі­ка­лая Ба­ры­сен­кі «Рэ­ха Вя­лі­кай вай­ны на Ус­хо­дзе Бе­ла­ру­сі». На ёй прад­стаў­ле­ны рэд­кія фо­та і да­ку­мен­ты з ра­сій­скіх ар­хі­ваў.

12-25

— У той час у склад Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні ўва­хо­дзі­лі су­час­ныя Го­мель­ская воб­ласць і част­ка Ві­цеб­скай, — ка­жа аў­тар. — Гэ­та быў ты­ла­вы ра­ён ар­міі Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Вя­до­ма, што тут зна­хо­дзі­ла­ся не менш за 25 шпі­та­ляў, праз гу­бер­ню пра­хо­дзі­лі сот­ні ты­сяч бе­жан­цаў. Шмат ім­ён на­шых зем­ля­коў, якія дэ­ман­стра­ва­лі пры­кла­ды са­праўд­най муж­нас­ці на той вай­не, не­спра­вяд­лі­ва за­бы­тыя. Сён­ня вя­до­мы ім­ёны толь­кі 160 Ге­ор­гі­еў­скіх ка­ва­ле­раў, ура­джэн­цаў гу­бер­ні, з іх 36 — поў­ных і 2 — ула­даль­ні­каў «поў­ных бан­таў». Мы жы­вём у го­ра­дзе, дзе зна­хо­дзі­ла­ся стаў­ка Мі­ка­лая ІІ, але не мо­жам па­хва­ліц­ца доб­рым ве­дан­нем па­дзей та­го пе­ры­я­ду. І тое, што мож­на ўба­чыць на вы­ста­ве, для мно­гіх ста­не са­праўд­ным ад­крыц­цём.

Пе­ра­со­вач­ная вы­ста­ва па­бы­вае ва ўсіх шко­лах Ма­гі­лёў­шчы­ны. Але гэ­та толь­кі не­вя­лі­кая част­ка той ін­фар­ма­цыі, якая прад­стаў­ле­на ў кні­зе Мі­ка­лая Ба­ры­сен­кі. На жаль, яна па­куль іс­нуе ў адзі­ным эк­зэмп­ля­ры, і тое кам­п'ю­тар­ным. За­трым­ка толь­кі за спон­са­рам, які не па­шка­да­ваў бы срод­каў на гэ­та ўні­каль­нае вы­дан­не.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.