Вы тут

Археалагічны пікнік у Радзівілаў


У гэ­ту су­бо­ту, 18 каст­рыч­ні­ка, ёсць доб­рая маг­чы­масць па­шу­каць... скарб Ра­дзі­ві­лаў. У му­зеі-за­па­вед­ні­ку «Ня­свіж» вам у гэ­тым да­па­мо­гуць і на­ват на­вя­дуць на след сха­ва­ных ка­лісь­ці ба­гац­цяў...

12-08

Пра тое, што дзесь­ці на тэ­ры­то­рыі па­ла­ца мо­гуць быць яшчэ не зной­дзе­ныя каш­тоў­нас­ці, па­ве­да­мі­ла ўнуч­ка апош­ня­га ня­свіж­ска­га ар­ды­на­та Ля­во­на Ра­дзі­ві­ла Дзі­я­на Ра­дзі­віл-Ка­ра­ба, якая гэ­тым ле­там упер­шы­ню на­ве­да­ла па­лац ра­зам са сва­ёй сям'­ёй. Шмат раз­моў вя­ло­ся як пра яе дзе­да, так і пра тое, што з'яз­джа­ю­чы, Ра­дзі­ві­лы мно­гае за­бра­лі з са­бой, ад­нак штось­ці ўсё ж па­кі­ну­лі ў сва­іх ула­дан­нях. Вы­свет­ліць, што ж гэ­та та­кое, ёсць маг­чы­масць ва ўсіх, хто за­хо­ча да­лу­чыц­ца да ар­хеа­ла­гіч­на­га пік­ні­ка. Кі­ра­ваць по­шу­кам скар­баў бу­дуць су­пра­цоў­ні­кі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі.

Тым, хто на­ве­дае за­мак у гэ­ты дзень, бу­дзе пра­па­на­ва­на так­са­ма і за­баў­ляль­ная пра­гра­ма. Гэ­та май­стар-клас і му­зы­ка ад ду­э­та акар­дэ­а­ніс­таў BіerStrasse, ба­вар­скія тан­цы ў вы­ка­нан­ні тэ­ат­ра «Ява­ры­на». За­вер­шыц­ца ўсё кан­цэр­там джа­за­вай му­зы­кі ў вы­ка­нан­ні квар­тэ­та сак­са­фа­ніс­таў SaXaS і джаз-бэн­да JuіcyJazz. За да­дат­ко­вую пла­ту гас­цей ча­ка­юць на­поі, га­ра­чыя за­кус­кі і ін­шая сма­ка­та, пры­га­та­ва­ныя ў рэ­ста­ра­не па­ла­ца. Рас­пач­нец­ца дзея ў 12.00, за­вер­шыц­ца ў 17.00. Кошт ува­ход­на­га квіт­ка — 30 ты­сяч.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра му­зея-за­па­вед­ні­ка «Ня­свіж» На­тал­ля Жар­ко рас­ка­за­ла, што пра­цоў­ная наз­ва гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства — Оktoberfest. Бо пла­ну­ец­ца, што фес­ты­валь ста­не тра­ды­цый­ным: бу­дзе ла­дзіц­ца кож­ны каст­рыч­нік, ад­нак па роз­ных тэ­мах, звя­за­ных з ле­ген­да­мі, мес­ца­мі, асо­ба­мі ра­дзі­ві­лаў­скай вот­чы­ны.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.