Вы тут

Зімовы час скарэкціраваў расклад руху цягнікоў


Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка ўнес­ла ка­рэк­ты­вы ў рас­клад ру­ху між­на­род­ных цяг­ні­коў у су­вя­зі з пе­ра­хо­дам Ра­сіі, Укра­і­ны і кра­ін ЕС на «зі­мо­вы» час.

Як рас­па­вя­лі ў прэс-служ­бе БЧ, у су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на яго ў ноч з 25 на 26 каст­рыч­ні­ка ў су­сед­ніх кра­і­нах Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка ра­зам з іх чы­гу­нач­ны­мі ад­мі­ніст­ра­цы­я­мі за­га­дзя пра­вя­ла ка­рэк­ці­роў­ку ру­ху між­на­род­ных цяг­ні­коў.

На­прык­лад, цяг­нік № 2 Мінск — Маск­ва, які за­раз ад­праў­ля­ец­ца з Мін­ска ў 21.30 і пры­бы­вае ў Маск­ву ў 8.05, з 26 каст­рыч­ні­ка бу­дзе ад­праў­ляц­ца з на­шай ста­лі­цы ў 22.06 (час пры­быц­ця за­ста­ец­ца без змя­нен­няў). Цяг­нік № 1 Маск­ва — Мінск з пе­ра­хо­дам на зі­мо­вы час бу­дзе ад­праў­ляц­ца з ра­сій­скай ста­лі­цы ў 21.25 (за­раз ён ад­праў­ля­ец­ца ў 22.25) і пры­бы­ваць у Мінск згод­на з ра­ней­шым рас­кла­дам — у 7.35.

Цяг­нік № 86 Мінск — Кі­еў, які вы­хо­дзіць з на­шай ста­лі­цы ў 21.56 і пры­бы­вае ў Кі­еў у 7.51, з 26 каст­рыч­ні­ка бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Мін­ска ў 22.45 (час пры­быц­ця ў Кі­еў — без змя­нен­няў). З пе­ра­хо­дам на зі­мо­вы час у зва­рот­ным на­прам­ку цяг­нік бу­дзе вы­хо­дзіць з Кі­е­ва ў 21.19 (да 26 каст­рыч­ні­ка ад­праў­ля­ец­ца ў 22.25), час пры­быц­ця ў ста­лі­цу Бе­ла­ру­сі за­ста­ец­ца без змя­нен­няў — 8.25.

Цяг­нік № 805 Мінск — Віль­нюс пас­ля пе­ра­хо­ду на зі­мо­вы час бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Мін­ска ў 8.40 (за­раз — у 7.40) і пры­бы­ваць у кан­ца­вы пункт згод­на з ра­ней­шым рас­кла­дам — у 10.10. Час ад­праў­лен­ня цяг­ні­ка № 806 Віль­нюс — Мінск пас­ля 26 каст­рыч­ні­ка за­ста­ец­ца ня­змен­ным — 18.14, але пры­бы­ваць у на­шу ста­лі­цу цяг­нік бу­дзе на га­дзі­ну паз­ней — у 21.44 (за­раз — у 20.44).

Пас­ля 26 каст­рыч­ні­ка зме­ніц­ца рас­клад ру­ху цяг­ні­ка № 87 Мінск — Ры­га: за­мест 21.30 са­стаў бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Мін­ска ў 22.35 (час пры­быц­ця ў Ры­гу за­ста­ец­ца ра­ней­шым — 9.30), у зва­рот­ным на­прам­ку цяг­нік бу­дзе вы­хо­дзіць з Ры­гі па-ра­ней­ша­му ў 18.35, але пры­бы­ваць у Мінск ён бу­дзе ў 7.46 (за­раз — у 6.35).

Цяг­нік № 115 Мінск — Вар­ша­ва, які вы­хо­дзіць з Мін­ска ў 20.44 і пры­бы­вае на стан­цыю Вар­ша­ва-За­ход­няя ў 5.55, пас­ля пе­ра­хо­ду на зі­мо­вы час бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Мін­ска ў 21.45 (час пры­быц­ця за­ста­ец­ца без змя­нен­няў). Цяг­нік № 116 Вар­ша­ва — Мінск бу­дзе вы­хо­дзіць з Вар­ша­вы згод­на з ра­ней­шым рас­кла­дам у 20.52 і пры­бы­ваць у Мінск у 9.26 (за­раз — у 8.38).

Пас­ля пе­ра­хо­ду на зі­мо­вы час зме­ніц­ца час ад­праў­лен­ня і пры­быц­ця і не­ка­то­рых ін­шых цяг­ні­коў між­на­род­ных зно­сін. Апроч та­го, у су­вя­зі са змя­нен­ня­мі ў гра­фі­ку ру­ху між­на­род­ных цяг­ні­коў ска­рэк­ці­ра­ва­ны і рас­клад цяг­ні­коў рэ­гі­я­наль­ных і між­рэ­гі­я­наль­ных лі­ній, што кур­сі­ру­юць па тэ­ры­то­рыі кра­і­ны. Та­му, вы­праў­ля­ю­чы­ся ў да­ро­гу, за­га­дзя за­зір­ні­це ў рас­клад.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».