Вы тут

З серады — дажджы і пахаладае


У блі­жэй­шыя су­ткі тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі яшчэ за­ста­нец­ца пад уплы­вам цёп­лых па­вет­ра­ных мас з «пра­піс­кай» на паў­днё­вым за­ха­дзе Еў­ро­пы, па­ве­да­міў на­чаль­нік ад­дзе­ла ме­тэа­ра­ла­гіч­ных пра­гно­заў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Аляк­сандр Бя­ган­скі.

Та­му сён­ня бу­дзе пе­ра­важ­на без апад­каў, толь­кі мес­ца­мі па паў­ноч­най па­ло­ве кра­і­ны прой­дуць не­пра­цяг­лыя даж­джы. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра скла­дзе плюс 13-19 гра­ду­саў. По­тым на­двор'е пач­не па­ці­ху па­гар­шац­ца. У се­ра­ду і чац­вер Бе­ла­русь тра­піць пад уплыў цык­ло­ну, які ру­ха­ец­ца да нас з бо­ку Поль­шчы. Та­му ў гэ­тыя дні паў­сюд­на ча­ка­юц­ца даж­джы роз­най ін­тэн­сіў­нас­ці. Уна­чы і ра­ні­цай мес­ца­мі ту­ман і па­ха­ла­дае. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на се­ра­ду бу­дзе яшчэ 7-15 цяп­ла, удзень — плюс 11-18 гра­ду­саў, па Го­мель­скай воб­лас­ці на­ват да 20 цяп­ла. У ноч на чац­вер ста­не 6-12 цяп­ла, а ўдзень тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра па­вя­лі­чыц­ца толь­кі да плюс 8-15 гра­ду­саў, праў­да на поўд­ні — да 18 цяп­ла.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, на­ват на­пры­кан­цы тыд­ня ў Бе­ла­ру­сі за­ха­ва­ец­ца даждж­лі­вае на­двор'е і ста­не на 2-3 гра­ду­сы ха­лад­ней. Ра­зам з тым, у ноч на пят­ні­цу за­ма­раз­каў яшчэ не прад­ба­чыц­ца. Так, кры­ху па­мёрз­нем, але ў трэ­цяй дэ­ка­дзе каст­рыч­ні­ка мы ча­ка­ем чар­го­вую хва­лю ба­бі­на­га ле­та.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».