Вы тут

Да сусветнага ўзроўню


на­блі­жа­ец­ца эфек­тыў­насць энер­га­сіс­тэ­мы краіны

Аб гэ­тым учо­ра па­ве­да­міў пер­шы на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ся­маш­ка на ад­крыц­ці вы­ста­вы EnergyExpo.

15-46

У пры­ват­нас­ці, на­мес­нік кі­раў­ні­ка ўра­да ад­зна­чыў, што пас­ля пра­вя­дзен­ня маш­таб­най ма­дэр­ні­за­цыі знос ак­тыў­най част­кі асноў­ных фон­даў бе­ла­рус­кай энер­га­сіс­тэ­мы ле­тась склаў 43%, а па вы­ні­ках го­да сё­ле­та гэ­ты па­каз­чык зні­зіц­ца да 38%. На­га­даю, што ў па­чат­ку 2000-х га­доў ён ад­зна­чаў­ся на ўзроў­ні 83%.

Увя­дзен­не но­вых су­час­ных ма­гут­нас­цяў пры­вя­ло да та­го, што за апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ай­чын­ная энер­ге­тыч­ная сіс­тэ­ма ска­ра­ці­ла энер­га­ёміс­тасць ВУП пры­клад­на ў тры ра­зы. Ула­дзі­мір Ся­маш­ка па­ве­да­міў, што сё­ле­та ў кра­і­не пра­цяг­ва­ец­ца бу­даў­ніц­тва 168 аб'­ек­таў па пра­гра­ме «ма­лой энер­ге­ты­кі», дзе ка­цель­ні дзей­ні­ча­юць на мяс­цо­вых ві­дах па­лі­ва. На перс­пек­ты­ву па­стаў­ле­на за­да­ча, каб у нас 30-32% цеп­ла­вой і элект­рыч­най энер­гіі вы­раб­ля­ла­ся ме­на­ві­та на мяс­цо­вых ві­дах па­лі­ва.

15-47

Ад­кры­ва­ючы між­на­род­ную вы­ста­ву, мі­ністр энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Па­туп­чык па­ве­да­міў, што ўдзель­ні­кі экс­па­зі­цыі ма­юць маг­чы­масць пра­дэ­ман­стра­ваць леп­шыя ўзо­ры пра­дук­цыі, на­быць най­ноў­шае аб­ста­ля­ван­не, за­клю­чыць доў­га­тэр­мі­но­выя і ўза­е­ма­вы­гад­ныя кант­рак­ты.

Вы­ста­ва EnergyExpo з'яў­ля­ец­ца ад­ным з ме­ра­пры­ем­стваў XІX Бе­ла­рус­ка­га энер­ге­тыч­на­га і эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му, які пра­хо­дзіць у Мін­ску з 14 па 17 каст­рыч­ні­ка. Фо­рум так­са­ма ўклю­чае ІX Між­на­род­ную спе­цы­я­лі­за­ва­ную вы­ста­ву «Вод­ныя і па­вет­ра­ныя тэх­на­ло­гіі», X Спе­цы­я­лі­за­ва­ную вы­ста­ву свят­ло­тэх­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня «Экс­пас­вят­ло» і XІX Бе­ла­рус­кі энер­ге­тыч­ны і эка­ла­гіч­ны кан­грэс.

На між­на­род­най спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ста­ве «Энер­ге­ты­ка. Эка­ло­гія. Энер­га­збе­ра­жэн­не. Элект­ра» EnergyExpo прад­стаў­ле­на пра­дук­цыя больш за 320 прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый з 15 кра­ін. Пры­клад­на пя­тая част­ка ўдзель­ні­каў — за­меж­ныя экс­па­нен­ты, у тым лі­ку прад­стаў­ні­кі Аў­стрыі, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Кі­тая, Фін­лян­дыі, Фран­цыі, Чэ­хіі, Літ­вы, Поль­шчы і Тур­цыі. У струк­ту­ры экс­па­зі­цыі пра­ду­гле­джа­ны га­лі­но­выя раз­дзе­лы для мі­ніс­тэр­стваў энер­ге­ты­кі, пра­мыс­ло­вас­ці, пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях, Дэ­парт­амен­та па энер­га­эфек­тыў­нас­ці Дзярж­стан­дар­та.

У вы­ста­ве пры­ма­юць удзел вя­ду­чыя прад­пры­ем­ствы энер­ге­тыч­най га­лі­ны Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку ААТ «Бел­энер­га­рам­на­лад­ка», РУП «Бел­элект­ра­ман­таж­на­лад­ка» і ін­шыя. Са сва­ёй пра­дук­цы­яй, вя­до­май як у Бе­ла­ру­сі, так і за мя­жой, па­зна­ё­мяць прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі, якія ўва­хо­дзяць у склад кан­цэр­на «Бел­па­лі­ва­газ»: прад­пры­ем­ствы «Бел­газ­тэх­ні­ка» і «Бел­гіп­ра­газ», та­ва­рыст­ва «На­ва­груд­скі за­вод га­за­вай апа­ра­ту­ры».

На экс­па­зі­цы­ях вы­ста­вы на­вед­валь­ні­кі змо­гуць азна­ё­міц­ца з су­час­ны­мі рас­пра­цоў­ка­мі ў сфе­ры энер­ге­ты­кі, эка­ло­гіі і энер­га­збе­ра­жэн­ня вя­до­мых за­меж­ных кам­па­ній Sіemens, Caterpіllar і Turbomach.

1 млрд кВт/га­дзін укра­ін­скай элект­ра­энер­гіі

На­ле­та Мі­нэ­нер­га Бе­ла­ру­сі раз­гля­дае маг­чы­масць ім­пар­ту элект­ра­энер­гіі з Укра­і­ны. Агуль­ны аб'­ём энер­ге­тыч­на­га ім­пар­ту з гэ­тай кра­і­ны мо­жа да­ся­гаць 1 млрд кВт/га­дзін, па­ве­да­міў на­пя­рэ­дад­ні пле­нар­на­га па­ся­джэн­ня трэ­ця­га Бе­ла­рус­ка-гер­ман­ска­га энер­ге­тыч­на­га фо­ру­му пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі Ле­а­нід Ша­нец. Ра­зам з тым, кан­чат­ко­вае ра­шэн­не бу­дзе пры­ня­та ў ліс­та­па­дзе-снеж­ні, ска­заў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка ве­дам­ства. Ця­пер пра­вод­зяц­ца пе­ра­мо­вы з па­стаў­шчы­ка­мі. Уся­го ў 2015 го­дзе Бе­ла­русь пла­нуе ім­пар­та­ваць 2,5 млрд кВт/га­дзін элект­ра­энер­гіі.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».