25 Ліпень, панядзелак

Вы тут

Спецыялісты заўтрашняга дня,


або Як вы­шэй­шай шко­ле знай­сці ба­ланс па­між коль­кас­цю і якас­цю

Змян­шэн­не коль­кас­ці сту­дэн­таў і, не вы­клю­ча­на, на­ват коль­кас­ці ВНУ — не та­кая ўжо да­лё­кая перс­пек­ты­ва для на­шай кра­і­ны. Усе­агуль­ная да­ступ­насць вы­шэй­шай аду­ка­цыі ўжо даў­но пад­вяр­га­ла­ся кры­ты­цы з бо­ку гра­мад­скас­ці, але фак­тыч­на адзі­ным рэ­гу­ля­та­рам гэ­та­га пра­цэ­су за­ста­ваў­ся мі­ні­маль­ны па­рог на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні: не пе­ра­адо­леў­шы яго, за­мах­нуц­ца на зван­не сту­дэн­та бы­ло праб­ле­ма­тыч­на. Але, на­прык­лад, сё­ле­та пад­час пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы мі­ні­маль­ны па­рог ка­лі і быў «бар'­е­рам», то вель­мі ўмоў­ным. Па­га­дзі­це­ся, што на­браць тры ба­лы са ста зусім не цяж­ка. На апош­нім па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе ста­ну сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў, якое прай­шло на ба­зе Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, усе яго ўдзель­ні­кі па­га­дзі­лі­ся з тым, што аб'­ёмы пад­рых­тоў­кі ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах трэ­ба ап­ты­мі­за­ваць…

16-41

Фі­ло­са­фы ці ін­жы­не­ры?

— У блі­жэй­шыя га­ды коль­касць вы­пуск­ні­коў у кра­і­не па­вя­ліч­вац­ца не бу­дзе. А ка­лі бу­дуць пры­ня­ты пра­па­но­вы ра­бо­чай гру­пы па пра­вя­дзен­ні кон­курс­на­га ад­бо­ру ў 10-ты клас, то коль­касць адзі­нац­ца­ці­клас­ні­каў на вы­ха­дзе са шко­лы яшчэ і змен­шыц­ца, — па­тлу­ма­чыў рэк­та­рам сі­ту­а­цыю кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы, ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь ТО­ЗІК. — Трэ­ба пе­ра­раз­мер­ка­ваць па­то­кі тых, хто вы­бі­рае вы­шэй­шую шко­лу, і тых, хто ідзе атрым­лі­ваць аду­ка­цыю ў ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя ўста­но­вы.

— Праб­ле­ма якас­ці пад­рых­тоў­кі кад­раў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй у мно­гім звя­за­на, на мой по­гляд, з за­ліш­няй ма­са­вас­цю вы­шэй­шай шко­лы, — па­дзя­ліў­ся сва­ім по­гля­дам стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў, рэк­тар БДЭУ Уладзімір ШЫ­МАЎ. — Але ад­на­го толь­кі жа­дан­ня мець дып­лом не­да­стат­ко­ва. Для эфек­тыў­на­га за­сва­ен­ня пра­гра­мы вы­шэй­шай аду­ка­цыі па­тра­бу­юц­ца тры­ва­лыя ве­ды па пра­гра­ме агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы і, без­умоў­на, пэў­ныя здоль­нас­ці. Лі­чу, прый­шоў час для ўвя­дзен­ня дак­лад­най рэг­ла­мен­та­цыі коль­кас­на­га на­бо­ру сту­дэн­таў на пер­шы курс і вы­зна­чэн­ня ап­ты­маль­най пра­пор­цыі ў раз­мер­ка­ван­ні сту­дэн­таў па кан­крэт­ных га­лі­нах на­ву­чан­ня: гу­ма­ні­тар­ныя на­ву­кі, тэх­ніч­ныя, пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­выя, эка­на­міч­ныя і гэ­так да­лей.

Але якой па­він­на быць гэ­та пра­пор­цыя? Па сло­вах Ана­то­ля То­зі­ка, у Фін­лян­дыі што­год вы­пус­ка­ец­ца на 1 ты­ся­чу на­сель­ніц­тва 17,4 ін­жы­не­ра, у Шве­цыі — 17, у Сін­га­пу­ры — 16,8, а ў Бе­ла­ру­сі — 7.

Уладзімір Шы­маў упэў­не­ны, што па­тра­бу­юц­ца на­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­ныя па­ды­хо­ды да вы­зна­чэн­ня тэм­паў рос­ту пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў па тэх­ніч­ных і пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вых на­прам­ках і про­фі­лях. Пры­чым асаб­лі­ва ўваж­лі­ва трэ­ба вы­ву­чыць до­свед еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў з па­доб­най на на­шу эка­но­мі­кай і струк­ту­рай на­род­най гас­па­дар­кі, а так­са­ма перс­пек­ты­вы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі як мі­ні­мум да 2030 го­да. Інакш мож­на на­ра­біць па­мы­лак...

На дум­ку ві­цэ-прэм'­е­ра, пра­гноз на пад­рых­тоў­ку кад­раў па­ві­нен быць у ад­ным па­ке­це з па­каз­чы­ка­мі па за­ма­ца­ван­ні кад­раў. Бо ка­лі пас­ля ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні зваль­ня­юц­ца ад 60 да 80 пра­цэн­таў ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, то як уво­гу­ле мож­на пра­лі­чыць на­пе­рад па­трэ­бу ў кад­рах?

«Бюд­жэт­ні­кі» і «плат­ні­кі»

Рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Сяр­гей АБ­ЛА­МЕЙ­КА па­пя­рэ­дзіў, што змен­шыць коль­касць сту­дэн­таў, вя­до­ма, мож­на. Вось толь­кі мен­та­лі­тэт лю­дзей, якія лі­чаць на­яў­насць дып­ло­ма ВНУ аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там па­спя­хо­ва­га ча­ла­ве­ка, так хут­ка не зме­ніш, і ка­лі не бу­дзе маг­чы­мас­ці рэа­лі­за­ваць свае жыц­цё­выя пла­ны ў Бе­ла­ру­сі, мо­ладзь на­кі­ру­ец­ца атрым­лі­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў су­сед­нія кра­і­ны. Кан­ку­рэн­цыя на рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг усё больш аб­васт­ра­ец­ца.

— Згод­на, што вы­шэй­шая аду­ка­цыя не па­він­на быць ма­са­вай, але іс­тот­нае ска­ра­чэн­не на­бо­ру вы­ма­гае пра­во­дзіць пра­ду­ма­ную і сур'­ёз­ную тлу­ма­чаль­ную кам­па­нію ся­род на­сель­ніц­тва, — пад­тры­ма­ла ка­ле­гу рэк­тар Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та На­тал­ля БА­РА­НА­ВА.

Па сло­вах Сяр­гея Аб­ла­мей­кі, у апош­нія га­ды ў БДУ не­ад­на­ра­зо­ва пе­ра­раз­мяр­коў­ва­лі­ся бюд­жэт­ныя мес­цы па­між роз­ны­мі про­фі­ля­мі, і ця­пе­раш­ні на­бор на пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­выя спе­цы­яль­нас­ці мож­на лі­чыць ап­ты­маль­ным:

— Сё­ле­та нам уда­ло­ся за­поў­ніць усе бюд­жэт­ныя мес­цы на хі­міі, ма­тэ­ма­ты­цы, бія­ло­гіі і ін­шых спе­цы­яль­нас­цях. Кры­шач­ку не да­цяг­ну­лі да вы­ка­нан­ня пла­на толь­кі на фі­зі­цы. Але мы фак­тыч­на за­ліч­ва­ем на бюд­жэт усіх, хто да нас пры­хо­дзіць, і прэ­тэн­дэн­таў на плат­ныя мес­цы ў нас ужо не за­ста­ец­ца. Не­вя­лі­кі рэ­зерв ёсць толь­кі на ін­фар­ма­ты­цы, што звя­за­на з прэ­стыж­нас­цю пра­цы ў ІТ-га­лі­не. Та­му я не ба­чу маг­чы­мас­ці па­вя­ліч­ваць і да­лей коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў па гэ­тых на­прам­ках.

На­ўрад ці перс­пек­ты­ва па­зба­віц­ца сту­дэн­таў-плат­ні­каў уз­ра­дуе ка­гось­ці з кі­раў­ні­коў ВНУ. Та­му тут паў­стае за­ка­на­мер­нае пы­тан­не. Ка­лі ска­ра­чаць на­бор, то як гэ­та пра­віль­на і аку­рат­на зра­біць? Маг­чы­ма, трэ­ба ўво­дзіць ней­кую пра­пор­цыю для бюд­жэт­най і плат­най фор­мы на­ву­чан­ня? Да­рэ­чы, на­ват у БДУ­ІР сё­ле­та за­ста­ла­ся не­за­поў­не­най амаль ты­ся­ча плат­ных мес­цаў.

— Звяр­таю ўва­гу рэк­та­раў на тое, што плат­ная фор­ма на­ву­чан­ня не па­він­на быць страт­най. Ка­лі за­хоў­ваць пад­рых­тоў­ку «плат­ні­каў», то сту­дэн­ты па­він­ны цал­кам па­кры­ваць вы­дат­кі за сваё на­ву­чан­не, а не так, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца сён­ня, ка­лі па­ло­ву вы­дат­каў бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва, — акрэс­ліў сваю па­зі­цыю Ана­толь То­зік. — Бо гэ­та ўжо мож­на рас­цэнь­ваць як ня­мэ­та­вае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў.

Лепш менш, ды лепш

На сён­няш­ні дзень пры­клад­на два дзя­сят­кі бе­ла­рус­кіх ВНУ рых­ту­юць сту­дэн­таў па ана­ла­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях, та­кіх, на­прык­лад, як «фі­нан­сы і крэ­дыт», «бух­гал­тар­скі ўлік, ана­ліз і аў­дыт» і ін­шых.

— На мой по­гляд, прый­шоў час ін­вен­та­ры­за­ваць пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў па не­ка­то­рых ма­са­вых пра­фе­сі­ях у асоб­ных рэ­гі­ё­нах і ВНУ, кі­ру­ю­чы­ся ўзроў­нем пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву ў кан­крэт­ных ВНУ, іх ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най і ме­та­дыч­най ба­зай, струк­ту­рай рэ­гі­я­наль­ных эка­но­мік і, ад­па­вед­на, па­трэ­ба­мі ў пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў у тых ці ін­шых га­лі­нах, — пад­крэс­ліў Вік­тар Шы­маў.

Усе ўжо пры­звы­ча­і­лі­ся, што ў апош­нія га­ды ў Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­лі­ся но­выя ВНУ. Вось і ў Ба­ра­на­ві­чах, дзе пра­хо­дзі­ла па­ся­джэн­не ра­бо­чай гру­пы, 10 га­доў та­му быў ад­кры­ты Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Але ці здо­лее ён за­ха­вац­ца ў ця­пе­раш­нім вы­гля­дзе?

— На на­шу дум­ку, праз­мер­ная коль­касць уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі для на­шай кра­і­ны, а так­са­ма не­да­стат­ко­вая ды­на­мі­ка іх дзей­нас­ці на між­на­род­най аду­ка­цый­най пра­сто­ры аб­умоў­лі­вае не­аб­ход­насць уз­буй­нен­ня ўні­вер­сі­тэ­таў і пе­ра­ўтва­рэн­не боль­шас­ці з іх у ву­чэб­на-на­ву­ко­ва-вы­твор­чыя комп­лек­сы ці хол­дын­гі. Та­кія ўста­но­вы аду­ка­цыі бу­дуць здоль­ныя скан­цэнт­ра­ваць вы­са­ка-
к­лас­ны пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі са­стаў і за­бяс­пе­чыць пад­рых­тоў­ку кад­раў на між­на­род­ным уз­роў­ні, — па­тлу­ма­чыў сваю дум­ку на­чаль­нік упраў­лен­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Сяр­гей РА­МА­НЮК.

Маг­чы­ма, у перс­пек­ты­ве ў Бе­ла­ру­сі з'я­вяц­ца і та­кія но­выя струк­ту­ры, як да­след­чы ўні­вер­сі­тэт, прад­пры­маль­ніц­кі ўні­вер­сі­тэт і ін­шыя...

Хто та­кі ма­гіс­тр?

Яшчэ адзін блок пы­тан­няў ты­чыў­ся пад­рых­тоў­кі на ма­гіс­тар­скай сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы.

— Трэ­ба дак­лад­на вы­зна­чыць ста­тус вы­пуск­ні­коў дру­гой сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы на рын­ку пра­цы. У ква­лі­фі­ка­цый­ных па­тра­ба­ван­нях да па­сад спе­цы­я­ліс­таў і слу­жа­чых не ўліч­ва­ец­ца сту­пень ма­гіст­ра, а раз­мер­ка­ван­не ма­гіст­раў ад­бы­ва­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ква­лі­фі­ка­цы­яй, на­бы­тай імі на І сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі, — па­тлу­ма­чыў сут­насць праб­ле­мы Сяр­гей Ра­ма­нюк. — Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны да­ло най­маль­ні­кам пра­ва пра­ца­ўлад­коў­ваць вы­пуск­ні­коў ма­гіст­ра­ту­ры на больш вы­со­кія па­са­ды без на­яў­нас­ці ад­па­вед­на­га ста­жу. Ад­нак праб­ле­ма з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем ма­гіст­раў, па сут­нас­ці, усё роў­на не вы­ра­ша­на: для гэ­та­га па­він­ны быць рас­пра­ца­ва­ны ква­лі­фі­ка­цый­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі па­сад слу­жа­чых з ды­фе­рэн­цы­я­цы­яй па ўзроў­нях аду­ка­цыі. Ма­гіст­ры не за­па­тра­ба­ва­ны і не­зра­зу­ме­лыя для пра­ца­даў­цаў...

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі лі­чаць, што трэ­ба сфар­мі­ра­ваць но­вую кан­цэп­цыю сты­пен­ды­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня сту­дэн­таў і па­вы­сіць мі­ні­маль­ны ся­рэд­ні бал, а срод­кі, што вы­зва­ляц­ца, на­кі­ра­ваць на па­ве­лі­чэн­не ды­фе­рэн­цы­я­цыі мі­ні­маль­на­га і мак­сі­маль­на­га па­ме­ру сты­пен­дыі. Ця­пер мі­ні­маль­ны ся­рэд­ні бал, які дае пра­ва атрым­лі­ваць сты­пен­дыю, скла­дае 5, а па про­фі­лях гу­ма­ні­тар­най і эка­на­міч­най аду­ка­цыі — 6. Та­кія ба­лы не­маг­чы­ма атры­маць хі­ба што толь­кі поў­на­му гуль­таю. Па сут­нас­ці, сты­пен­дыя стра­ці­ла сваё асноў­нае пры­зна­чэн­не...

Дак­та­ры на­вук на ва­гу зо­ла­та

Ка­та­стра­фіч­най лі­чаць рэк­та­ры і сі­ту­а­цыю з пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кім са­ста­вам (ПВС). Па­вод­ле ста­тыс­тыч­ных звес­так у жніў­ні бя­гу­ча­га го­да ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та ПВС бы­ла 5 млн 800 ты­сяч руб­лёў, што скла­дае толь­кі 90% ад ся­рэд­ня­га за­роб­ку па на­род­най гас­па­дар­цы. За­ра­бот­ная пла­та стар­ша­га вы­клад­чы­ка ВНУ пры ста­жы ра­бо­ты ад 10 да 15 га­доў мен­шая за за­ро­бак вы­ха­валь­ні­ка да­школь­най уста­но­вы з та­кім жа ста­жам і вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­ры­яй (3162,8 тыс. руб. су­праць 4272,7 тыс. руб.). Пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі са­стаў імк­лі­ва ста­рэе, і дак­та­ры на­вук у ВНУ ста­но­вяц­ца ўжо вы­клю­чэн­нем. Леп­шыя ў ас­пі­ран­ту­ру не ідуць, та­му і на вы­ха­дзе ня­ма кан­ды­дац­кіх ды­сер­та­цы­й. А аба­ро­на док­тар­скіх і ўво­гу­ле ста­но­віц­ца рэд­кай з'я­вай. За 2013 год бы­ло аба­ро­не­на ўся­го 39 док­тар­скіх ды­сер­та­цый на ўсю кра­і­ну. Фак­тыч­на не­бяс­печ­ная ры­са ўжо пе­ра­сяг­ну­та...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Мінск — Ба­ра­на­ві­чы — Мінск.

Фо­та аў­та­ра.

Якія яшчэ пра­па­но­вы пра­гу­ча­лі на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы:

— пе­ра­гле­дзець па­ды­хо­ды да ацэнь­ван­ня ра­бот удзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня;

— удас­ка­на­ліць мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў;

— пры­вес­ці кла­сі­фі­ка­тар спе­цы­яль­нас­цяў і ква­лі­фі­ка­цый у ад­па­вед­насць з па­трэ­ба­мі га­лін эка­но­мі­кі;

— ад­мо­віц­ца ад дэ­та­лё­вай рэг­ла­мен­та­цыі аду­ка­цый­ных пра­грам, за­ма­ца­ва­ных у стан­дар­тах. Да 50% змес­ту аду­ка­цый­най пра­гра­мы да­зво­ліць вы­зна­чаць уста­но­ве аду­ка­цыі;

— увес­ці для пер­шай сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі наз­ву «ба­ка­лаў­ры­ят» як най­больш рас­паў­сю­джа­ную і доб­ра па­зна­валь­ную на між­на­род­най аду­ка­цый­най пра­сто­ры;

— за­бяс­пе­чыць аба­вяз­ко­вую ўнут­ра­ную (рэс­пуб­лі­кан­скую) і знеш­нюю (між­дзяр­жаў­ную) ма­біль­насць вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў;

— пры­цяг­ваць біз­нес да пад­рых­тоў­кі кад­раў;

— за­ма­ца­ваць нор­мы фі­нан­са­ван­ня дзяр­жаў­ных уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі з улі­кам нар­ма­ты­ваў бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці вы­дат­каў у раз­лі­ку на ад­на­го сту­дэн­та;

— за­пус­ціць пі­лот­ны пра­ект па нар­ма­тыў­ным фі­нан­са­ван­ні ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Новыя будынкі без пандусаў заказчыкі будуць перарабляць за свае грошы

Новыя будынкі без пандусаў заказчыкі будуць перарабляць за свае грошы

За парушэнне нормаў безбар'ернага асяроддзя будуць прыцягваць да адказнасці.

Грамадства

Выданню «Белорусская военная газета. Во славу Родины» — 95 гадоў

Выданню «Белорусская военная газета. Во славу Родины» — 95 гадоў

Перыядычнае выданне «Белорусская военная газета. Во славу Родины» адсвяткавала свой юбілей.

Грамадства

"Тэатр выратоўвае маральна". Рэпартаж з папраўчай калоніі

"Тэатр выратоўвае маральна". Рэпартаж з папраўчай калоніі

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на рэпетыцыі тэатральнай студыі,  якая дзейнічае ў гомельскай папраўчай калоніі №4.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведаліся, як людзі ўспрынялі новыя грошы

Карэспандэнты «Звязды» даведаліся, як людзі ўспрынялі новыя грошы

Прайшло ўжо тры тыдні, як краіна жыве з новымі грашыма. Як ідзе адаптацыя?