Вы тут

Лідзія Навічыхіна: "Каб не захварэць, трэба рабіць людзям як мага больш дабра"


"Ка­лі не ча­ка­еш па­дзя­кі ад лю­дзей, атрым­лі­ва­еш па­дзя­ку ад Бо­га".

Сён­няш­нюю ге­ра­і­ню на­шай руб­ры­кі ве­да­юць мно­гія чы­та­чы. Ды яна і са­ма на­пі­са­ла ка­ля 500 ар­ты­ку­лаў для га­зет і ча­со­пі­саў, вы­да­ла 8 кніг па ля­чэн­ні зёл­ка­мі. Лі­дзія Іва­наў­на На­ві­чы­хі­на — вя­до­мая траў­ні­ца, дзя­ку­ю­чы якой вы­ле­чы­ла­ся ня­ма­ла лю­дзей. Сё­ле­та ёй споў­ні­ла­ся 80 га­доў, але яна па-ра­ней­ша­му ня­стом­ная. Чы­тае лек­цыі, пра­цуе на пра­ва­слаў­ных і кніж­ных вы­ста­вах у якас­ці кан­суль­тан­та па ле­ка­вых рас­лі­нах, во­дзіць лю­дзей па ва­ко­лі­цах Мін­ска, дзе ўжы­вую зна­ё­міць усіх ах­вот­ных з ля­чэб­ны­мі зёл­ка­мі. І ўсё гэ­та цал­кам бяс­плат­на!

16-23

"І тут аў­ды­то­рыя ўста­ла..."

Ле­ка­вы­мі рас­лі­на­мі на­ша ге­ра­і­ня за­ці­ка­ві­ла­ся яшчэ ў дзя­цін­стве. Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, вёс­ку, дзе жы­ла яе сям'я, зні­шчы­лі нем­цы. Прый­шло­ся пай­сці ў лес. 10-га­до­вая Лі­да да­па­ма­га­ла пар­ты­за­нам збі­раць мох і ін­шыя рас­лі­ны для ля­чэн­ня ран. Два ра­зы дзяў­чын­ка цу­дам па­збег­ла рас­стрэ­лу, і да гэ­та­га ча­су яна доб­ра па­мя­тае ад­чу­ван­не ўсё­па­глы­наль­най сма­гі жыц­ця, якая ава­лод­вае ча­ла­ве­кам ме­на­ві­та ў та­кія эк­стрэ­маль­ныя ім­гнен­ні.

Пад­час на­ву­чан­ня ў шко­ле пас­ля вай­ны Лі­дзе вель­мі доб­ра да­ва­ла­ся ма­тэ­ма­ты­ка, і та­му пас­ля шко­лы яна вы­ра­шы­ла па­сту­паць у по­лі­тэх­ніч­ны (ця­пе­раш­ні БНТУ). Там жа, на ка­фед­ры, за­ста­ла­ся пра­ца­ваць пас­ля атры­ман­ня дып­ло­ма, ста­ла пі­саць кні­гі па спе­цы­яль­нас­ці.

Ка­лісь­ці яе "Да­вед­нік па тэх­ніч­ным чар­чэн­ні" быў вя­до­мы на ўвесь Са­вец­кі Са­юз! Лі­дзія Іва­наў­на ўспа­мі­нае, як ад­ной­чы па­еха­ла на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі ў Маск­ву, і не­як пад­ах­во­ці­ла­ся ад­ка­заць на пы­тан­не вы­клад­чы­ка, які абя­цаў за пра­віль­ны ад­каз ад­ра­зу ж па­ста­віць за­лік. "Як ва­ша проз­ві­шча?" — спы­таў ён. — Ска­за­ла "На­ві­чы­хі­на".

— І тут нех­та кры­чыць: "Вы з Мін­ска?". Я ад­каз­ваю: "Так", — ус­па­мі­нае Лі­дзія Іва­наў­на.

— А вы ве­да­е­це На­ві­чы­хі­ну — аў­та­ра "Да­вед­ні­ка па тэх­ніч­ным чар­чэн­ні"? — за­да­юць ёй на­ступ­нае пы­тан­не.

— Ча­му ж не ве­даю? Гэ­та я і ёсць.

"І тут аў­ды­то­рыя — 360 ча­ла­век з уся­го бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за — уста­ла і за­апла­дзі­ра­ва­ла мне. Та­му што ў кож­на­га з іх на ста­ле ля­жаў мой да­вед­нік", — ус­па­мі­нае Лі­дзія На­ві­чы­хі­на.

Так і жы­ла: бу­да­ва­ла да­чу, га­да­ва­ла два­іх дзя­цей, пра­ца­ва­ла на ка­фед­ры, пі­са­ла кні­гі. Ча­су на ўсё не ха­па­ла — да­во­дзі­ла­ся пры­хоп­лі­ваць но­чы. Му­жу пра­па­на­ва­лі ў Ар­за­ма­се па­са­ду га­лоў­на­га кан­струк­та­ра на авія­цый­ным за­вод­зе, але яна ту­ды ехаць не за­ха­це­ла. Больш за 7 га­доў яны пад­трым­лі­ва­лі ад­но­сі­ны, а по­тым кан­чат­ко­ва ра­зы­шлі­ся...

Вы­ле­чыў бя­ро­за­вы сок

А ў 35 га­доў Лі­дзія Іва­наў­на за­хва­рэ­ла. Ура­чы, баль­ні­цы, са­на­то­рыі ... Ад­ной­чы яе дзядзь­ка, Іван Да­ні­ла­віч Юр­ке­віч — вя­до­мы ву­чо­ны-ле­са­вод, ака­дэ­мік, за­слу­жа­ны дзе­яч на­ву­кі БССР, на­вед­ва­ю­чы Лі­дзію Іва­наў­ну ў баль­ні­цы, па­ра­іў: "Ты б па­ля­чы­ла­ся бя­ро­за­вым со­кам..."

Лі­дзія па­ста­ві­ла­ся да па­ра­ды сур'­ёз­на. "Я тут жа на­бра­ла ад­па­вед­най лі­та­ра­ту­ры, па­ра­лель­на ста­ла рас­пыт­ваць баць­ку-лес­ні­ка, — ус­па­мі­нае яна. — Да­ве­да­ла­ся аб бя­ро­зе і яе со­ку амаль ўсё. І, як толь­кі па­ча­ла­ся вяс­на, за­ня­ла­ся со­ка­тэ­ра­пі­яй. Пры­чым пі­ла толь­кі све­жы сок. Адзін ты­дзень ез­дзі­ла на поў­дзень Бе­ла­ру­сі, дзе се­зон­ны рух со­ку па­чы­наў­ся ра­ней, по­тым ез­дзі­ла па ля­сах на шы­ра­це, дзе раз­ме­шча­ны Мінск. Ка­лі бя­ро­зы пе­ра­ста­ва­лі да­ваць сок тут, ад­праў­ля­ла­ся ў паў­ноч­ным на­прам­ку, каб за­спець рух со­ку і там". Увесь курс ля­чэн­ня зай­маў 30 дзён — як у са­на­то­рыі. Лі­дзія ха­дзі­ла на пра­цу, але пас­ля яе кі­да­ла ўсё і ад­праў­ля­ла­ся ў лес па све­жы сок.

І што вы ду­ма­е­це — вы­ле­чы­ла­ся! Сён­ня Лі­дзія Іва­наў­на лі­чыць, што яе вы­ле­чы­ла ўсё ра­зам узя­тае: і сок, і све­жае па­вет­ра, і блу­кан­не па ля­сах, і ве­ра ў вы­ля­чэн­не.

Рас­лі­ны не вы­ву­чыш па кні­гах

Пас­ля гэ­та­га Лі­дзія На­ві­чы­хі­на ста­ла са­чыць за са­бой і сва­ім зда­роў­ем. Акра­мя та­го, пад­ву­чыў­шы­ся, яна па­ча­ла да­па­ма­гаць ін­шым лю­дзям. Пры­чым да са­ма­аду­ка­цыі па­ды­шла грун­тоў­на: ву­чы­ла­ся ў аме­ры­кан­ска­га док­та­ра Міт­лай­дэ­ра, які пры­ехаў у Ту­лу, каб па­дзя­ліц­ца сва­ім во­пы­там вы­рошч­ван­ня эка­ла­гіч­на чыс­тай га­род­ні­ны (Ра­сія бы­ла 33-й кра­і­най, якую ён на­ве­даў з гэ­тай мэ­тай). Лі­дзія Іва­наў­на спе­цы­яль­на па­еха­ла на яго кур­сы і атры­ма­ла аме­ры­кан­скі сер­ты­фі­кат, а так­са­ма ана­ла­гіч­ны да­ку­мент Мас­коў­скай сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі імя К.Л. Ці­мі­ра­зе­ва.

Пас­ля ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС пра­ца­ва­ла доб­ра­ах­вот­ні­кам у га­рад­скім та­ва­рыст­ве "Мі­ла­сэр­насць", пра­во­дзі­ла га­да­выя кур­сы "Зя­лё­ны док­тар". Акра­мя та­го, ар­га­ні­за­ва­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скім Па­ла­цы ве­тэ­ра­наў уні­каль­ны клуб "Дзі­ва­сіл", дзе ўзім­ку шмат га­доў за­пар чы­тае лек­цыі па фі­та­тэ­ра­піі. А ле­там ра­зам са сва­і­мі слу­ха­ча­мі яна ад­праў­ля­ец­ца "ў по­ле". Бо кні­гу мо­жа пра­чы­таць лю­бы. Але рас­лі­ны не вы­ву­чыш па кні­гах і ма­люн­ках — іх трэ­ба ба­чыць ужы­вую.

Лі­дзія На­ві­чы­хі­на ўспа­мі­нае, што ка­лісь­ці на пер­шы з яе уро­каў, які ад­быў­ся ў 1990 го­дзе, прый­шлі ка­ля дзвюх ты­сяч ча­ла­век! А за 20 га­доў яна са сва­і­мі слу­ха­ча­мі абы­шла ўсе на­ва­кол­лі Мін­ска. Але на ад­но і тое ж мес­ца паў­тор­на трап­ляе толь­кі праз 5-6 га­доў, бо ў яе ў ак­ты­ве 102 мес­цы для на­вед­ван­ня! У па­хо­ды ра­зам з ёю хо­дзяць і школь­ні­кі, лю­дзі ся­рэд­ніх га­доў, і пен­сі­я­не­ры, і сту­дэн­ты. Але асаб­лі­ва шмат, па сло­вах Лі­дзіі Іва­наў­ны, на­стаў­ні­каў і ме­ды­каў.

"Трэ­ба быць даб­рэй­шы­мі"

Са­ма Лі­дзія На­ві­чы­хі­на ўсё жыц­цё шмат пра­ца­ва­ла, ма­ла ад­па­чы­ва­ла, не­да­сы­па­ла, ела на ха­ду... І тым не менш, у свае 80 — яна ба­дзё­рая, энер­гіч­ная, да­пыт­лі­вая і па-ра­ней­ша­му за­хоп­ле­ная жыц­цём і ме­ды­цы­най. У яе жы­вая га­вор­ка, вы­дат­ная па­мяць, моц­ная са­ма­дыс­цып­лі­на. І яшчэ ад­на якасць, па-мой­му, вель­мі ёй улас­ці­ва — да­бры­ня. Не прос­та па­спа­чу­вае, а да­па­мо­жа. Гле­дзя­чы на яе, між­во­лі ўспа­мі­на­еш рад­кі Ня­кра­са­ва: і ка­ня на ска­ку спы­ніць, і ў па­ла­ю­чую ха­ту ўвой­дзе...

Ска­заць, што яна ідэа­льна зда­ро­вая?.. Не, вя­до­ма. Са­ма Лі­дзія Іва­наў­на ўспа­мі­нае, як адзін мас­коў­скі пра­фе­сар ка­лісь­ці ска­заў: "Мне 70 га­доў, і ў мя­не 70 ды­яг­на­заў". І ён пра­віль­на ска­заў, лі­чыць Лі­дзія На­ві­чы­хі­на. Але са­ма­ад­чу­ван­нем сва­ім мы мо­жам кі­ра­ваць. І ра­біць сваё жыц­цё леп­шым.

— А што б вы па­ра­і­лі для пра­фі­лак­ты­кі хва­роб? — ці­каў­лю­ся я.

І Лі­дзія Іва­наў­на на поў­ным сур'­ё­зе ка­жа: "Каб не за­хва­рэць, трэ­ба ра­біць лю­дзям як ма­га больш даб­ра".

Яна ўспры­мае хва­ро­бу як Бо­жую ка­ру. "Хтось­ці па­ня­се свае гра­хі з са­бой у ма­гі­лу, а хтось­ці — па­ві­нен тут, на зям­лі, за іх раз­лі­чыц­ца."

Та­му, каб не за­хва­рэць, трэ­ба быць доб­рым і да ся­бе, і да лю­дзей.

— Я ад­ной дзяў­чы­не па­ра­і­ла ра­біць як ма­га больш даб­ра, пры­чым лепш за ўсё, каб ні­хто і дзя­куй за гэ­та не ка­заў, — ка­жа Лі­дзія Іва­наў­на. — Та­му што ка­лі та­бе ска­жуць "дзя­куй", лі­чы, што з та­бой раз­лі­чы­лі­ся. І яна пры­ду­ма­ла: возь­ме паль­чат­кі, чор­ны мя­шок для смец­ця і едзе на сва­ёй ма­шы­не ў пры­га­рад. Там зна­хо­дзіць бруд­ныя мес­цы і вы­чы­шчае іх, збі­рае смец­це ў мех, пры­во­зіць у го­рад і вы­кід­вае ў кан­тэй­нер для смец­ця. І што вы ду­ма­е­це? Гэ­тая дзяў­чы­на ста­ла па­праў­ляц­ца! Вось ка­лі не ча­ка­еш па­дзя­кі ад лю­дзей — атрым­лі­ва­еш па­дзя­ку ад Бо­га...

Свят­ла­на Бусь­ко.

РЭ­ЦЭП­ТЫ АД ЛІ­ДЗІІ НА­ВІ­ЧЫ­ХІ­НАЙ

Мёд з дзьму­хаў­цоў

1,6 кг цук­ру, 500 г кве­так дзьму­хаў­ца, 12 ліс­цяў віш­ні, 6 шкля­нак ва­ды, 2 лі­мо­ны.

Змя­шаць квет­кі з віш­нё­вым ліс­цем і на­дзёр­ты­мі ра­зам з цэд­рай лі­мо­на­мі. Уліць ва­ду, пра­ва­рыць на пра­ця­гу дзе­ся­ці хві­лін на па­воль­ным аг­ні, бес­пе­ра­пын­на па­меш­ва­ю­чы, зняць з плі­ты і на­стой­ваць у пра­ха­лод­ным мес­цы на пра­ця­гу су­так. Пра­ца­дзіць вад­касць праз мар­лю, злу­чыць з цук­рам, змя­шаць і па­ста­віць на па­воль­ны агонь, да­вес­ці да кі­пен­ня і кі­пя­ціць мёд не менш за га­дзі­ну. Га­то­вы мёд асту­дзіць, раз­ліць па стэ­ры­лі­за­ва­ных сло­і­ках.

Та­кі мёд не прос­та смач­ны — ён на­паў­няе ар­га­нізм энер­гі­яй і ві­та­мі­на­мі.

 

Пра­ве­ра­ны рэ­цэпт ад бо­лю ў су­ста­вах

Ку­піць у ап­тэ­цы вад­кі ды­мек­сід, а ў гаст­ра­но­ме — цёр­ты хрэн (мац­ней­шы, кштал­ту "Ба­яр­ска­га"). Змя­шаць у су­ад­но­сі­нах 1:3 (1 част­ка ды­мек­сі­ду на 3 част­кі хрэ­ну). На­ма­заць на хво­рыя су­ста­вы і су­стаў­чы­кі. Звер­ху пры­клас­ці 1 пласт по­лі­эты­ле­ну і аб­вя­заць цёп­лай хуст­кай на га­дзі­ну, па жа­дан­ні — на боль­шы час.

По­тым усё зняць, пра­мыць ску­ру цёп­лай ва­дой. Вы ад­ра­зу ж ад­чу­е­це па­лёг­ку.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?