Гэтымі днямі ва ўсіх пунктах абслугоўвання па сістэме BLІZКО найбуйнейшы банк краіны пачаў выконваць новую паслугу па ажыццяўленні пераводаў «Фарсаж», паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Беларусбанка.
З дапамогай гэтай паслугі кліентам фінансавай установы прапануецца магчымасць адпраўкі пераводаў у больш чым 23 тысячы аддзяленняў пошты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і атрымання грошай адтуль. Пераводы «Фарсаж» ажыццяўляюцца толькі ў расійскіх рублях. Плата за аперацыю складае 1,8% ад сумы (але не менш за 149 расійскіх рублёў).
У Расіі пераводы «Фарсаж» сталі адной з самых запатрабаваных фінансавых паслуг пошты, паколькі з'яўляюцца надзейным і зручным спосабам пералічэння грашовых сродкаў фізічным асобам. Усё большую папулярнасць яны знаходзяць дзякуючы даступнай цане і высокай хуткасці дастаўкі. У нашай краіне на базе аддзяленняў Беларусбанка пераводы «Фарсаж» можна атрымаць ці адправіць у 475 пунктах абслугоўвання па сістэме BLІZKO.
Сяргей КУРКАЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.