Вы тут

Па спецтарыфе — хоць у Мурманск, хоць у Анапу


Бе­ла­рус­кая і ра­сій­ская чы­гун­кі па­шы­ра­юць сфе­ру вы­ка­ры­стан­ня спе­цы­яль­ных та­ры­фаў на пе­ра­воз­ку па­са­жы­раў асоб­ны­мі цяг­ні­ка­мі ў зно­сі­нах Бе­ла­русь — Ра­сія.

З па­чат­ку ме­ся­ца та­кія спе­цы­яль­ныя та­ры­фы дзей­ні­ча­юць у між­на­род­ных па­са­жыр­скіх цяг­ні­ках: № 56/55 Го­мель — Ма­гі­лёў — Маск­ва, № 58/57 Грод­на — Санкт-Пе­цяр­бург, № 64/63 Мінск — Но­ва­сі­бірск, № 66/65 Мінск — Мур­манск, № 68/67 Брэст — Са­ра­таў, № 76/75 Брэст — Маск­ва, № 83/84 Го­мель — Санкт-Пе­цяр­бург, № 132/131 Брэст — Маск­ва, № 134/133 Мінск — Ар­хан­гельск, № 302/301 Мінск — Ад­лер, № 390/389 Мінск — Ана­па, № 446/445 Мінск — Мі­не­раль­ныя Во­ды.

Пры на­быц­ці бі­ле­таў на вы­шэй­на­зва­ныя цяг­ні­кі ў за­леж­нас­ці ад тэр­мі­наў про­да­жу да агуль­на­га кош­ту пра­ез­ду ў ва­го­нах усіх ты­паў, за вы­клю­чэн­нем агуль­ных, уста­наў­лі­ва­ец­ца: 15-пра­цэнт­ная зніж­ка — пры ўмо­ве про­да­жу пра­яз­ных да­ку­мен­таў у пе­ры­яд ад 60 да 31 су­так да ад­праў­лен­ня цяг­ні­ка; 10-пра­цэнт­ная зніж­ка — пры ўмо­ве про­да­жу ў пе­ры­яд ад 30 да 21 су­так да ад­праў­лен­ня цяг­ні­ка. Вы­шэй­зга­да­ныя та­рыф­ныя ўмо­вы пры­мя­ня­юц­ца пры пра­ез­дзе ў між­на­род­ных зно­сі­нах па­між Бе­ла­рус­сю і Ра­сі­яй і не дзей­ні­ча­юць пры афарм­лен­ні пра­яз­ных да­ку­мен­таў у ме­жах Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма пры пе­ра­воз­цы ар­га­ні­за­ва­ных груп па­са­жы­раў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?