Вы тут

Дачакаліся цяпла


Сёння ў мінскія кватэры павінна пачаць паступаць цяпло.

Паводле рашэння Мінгарвыканкама, з 17 кастрычніка цяпло пачне паступаць у жылыя дамы, інтэрнаты, гасцініцы, басейны, агульнагарадскія лазні, будынкі навучальных устаноў. Як правіла, пусканаладачныя работы і выпусканне паветра з сістэмы займаюць 4-5 дзён. Цяпло будзе падавацца ў дамы не адразу, а паэтапна: па 20—25% дамоў за дзень. Пасля ўключэння сістэмы ацяплення адрэгулююць, каб у кватэрах не было занадта горача або занадта холадна. Калі ў жыхароў узнікнуць праблемы, варта звярнуцца ў жыллёва-камунальныя службы для іх ліквідацыі. Пры тэмпературы вонкавага паветра, вышэйшай за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў праходзіць у рэжыме прапальвання.

Ацяпленне ў школах і дзіцячых садках, бальніцах, іншых медыцынскіх і сацыяльных установах Мінска ўключылі яшчэ 3 кастрычніка. Згодна з правіламі, цяпло спажыўцам першай групы пачынаюць падаваць, калі на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература паветра трымаецца ніжэй за 10 градусаў. Жылфонд пачынаюць ацяпляць пры пяцідзённай сярэднясутачнай тэмпературы, ніжэйшай за 8 градусаў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.