Вы тут

Праявіў неабыякавасць


На Магілёўшчыне затрымалі п'янага кіроўцу па званку ў міліцыю

Не выключана, што гэтая паездка магла каштаваць каму-небудзь жыцця. У паветры, якое выдыхнуў затрыманы ў Дрыбінскім раёне кіроўца, прыбор зафіксаваў 0,8 праміле. Усе шасцёра пасажыраў, якія знаходзіліся ў яго «Фордзе Мандэа,» таксама аказаліся нападпітку.

— На вадзіцеля склалі адразу некалькі пратаколаў — за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, за адсутнасць страхоўкі і дзяржтэхагляду, за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў, за невыкарыстанне рэменя бяспекі, — паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.

Па загадзе начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама пільны грамадзянін быў адзначаны падзякай і грашовай узнагародай, якія ён атрымаў з рук начальніка абласной Дзяржаўтаінспекцыі Міхаіла Неўмяржыцкага. Дарэчы, істотную дапамогу ў затрыманні правапарушальніка супрацоўнікам ДАІ аказаў першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Алег Пімашкоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.