На 3-м Дагестанскім кніжным кірмашы «Таркі-Тау 2014» у Махачкале дыпломам адзначана кніга «Апошні прытулак салдата», што выйшла сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда».
— Кніжны кірмаш, заснаваны міністэрствамі культуры і друку і інфармацыі Рэспублікі Дагестан, Нацыянальнай бібліятэкай Дагестана, Дагестанскім філіялам Расійскага фонду культуры, — расказвае рэдактар аддзела часопіса «Полымя» Рагнед Малахоўскі, — праходзіць трэці год запар. Удзельнічаюць у выставе ў асноўным выдаўцы з рэгіёнаў Расіі, блізкіх да Паўночнага Каўказа. Але былі і госці з Грузіі, Ірана, ЗША. Вельмі шмат сучасных акцый праводзяць арганізатары — і флэшмоб, і розныя літаратурныя марафоны. Галоўная мэта — паспрыяць скарачэнню дарогі кнігі, рукапісу ад пісьменніка да выдаўца, бібліятэкара, літаратурнага крытыка, чытача. Праводзілася шмат сустрэч з пісьменнікамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Каўказскі дом перакладчыка, які ўзначальвае Марат Гаджыеў, адну з творчых імпрэз прысвяціў грузінскай і беларускай паэзіі. Уразіў і паэтычны гадэкан (спаборніцтва ў творчым самавыяўленні) «Салам, Махачкала». Мне пашчасціла прачытаць у час гэтага сапраўднага свята вершы на беларускай мове.
Выдавецкі дом «Звязда» быў прадстаўлены на кірмашы многімі цікавымі навінкамі. Найперш — кніжнай серыяй «Сугучча сэрцаў», альманахам «Сугучча», кнігай «Апошні прытулак салдата». Мартыралог пахаванняў Першай сусветнай вайны і атрымаў дыплом кірмашу «Таркі-Тау 2014». А яшчэ падпісана пагадненне аб творчым супрацоўніцтве паміж Каўказскім домам перакладу і Выдавецкім домам «Звязда».
Мікола Берлеж
...Гэты вясковец быў вельмі шчыры працаўнік, да таго ж ніколі не квапіўся на чужое, нават на калгаснае
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.