Вы тут

Будзем нараджаць


Аб дзяр­жаў­най пад­трым­цы ся­м'яў з дзець­мі

Сён­ня сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам пры­зна­ча­ец­ца 10 ві­даў дзяр­жаў­ных да­па­мог. Уся­го сіс­тэ­май дзяр­жаў­ных да­па­мог ахоп­ле­на больш за 370 ты­сяч дзя­цей (або 21,1% ад іх агуль­най коль­кас­ці).

Па­мер да­па­мо­гі ў су­вя­зі з на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці на 1 жніў­ня скла­дае:

- пры на­ра­джэн­ні пер­ша­га дзі­ця­ці (10 БПМ) — 13 434 200 руб­лёў,

- пры на­ра­джэн­ні дру­го­га і на­ступ­ных дзя­цей (14 БПМ) — 18 807 900 руб­лёў.

Па­мер да­па­мо­гі па до­гля­дзе дзі­ця­ці да 3 га­доў

Увя­за­ны з ве­лі­чы­нёй ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў у рэс­пуб­лі­цы і з 1 жніў­ня скла­дае:

- на пер­шае дзі­ця ў сям'і (35%) — 2 111 900 руб­лёў;

- на дру­гое і на­ступ­ных дзя­цей (40%) — 2 413 550 руб­лёў.

Па­мер да­па­мо­гі на дзя­цей, ста­рэй­шых за 3 га­ды, з асоб­ных ка­тэ­го­рый сем'­яў

- на дзі­ця-ін­ва­лі­да ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў (70% БПМ) — 940 400 руб­лёў;

- на ін­шых дзя­цей, ста­рэй­шых за 3 га­ды (50% БПМ) — 671 700 руб­лёў.

* * *

Сем'і з ніз­кім уз­роў­нем да­хо­ду ма­юць пра­ва на дзяр­жаў­ную ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу. У пер­шым паў­год­дзі гэ­та­га го­да коль­касць атры­маль­ні­каў ДАСД скла­ла 108.252 ча­ла­ве­кі, з іх сем'­яў з не­паў­на­лет­ні­мі дзець­мі 9 394 (32 195 ча­ла­век).

Для за­бес­пя­чэн­ня зба­лан­са­ва­ным хар­ча­ван­нем дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту ў ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­ях у рам­ках ад­рас­най са­цы­яль­най да­па­мо­гі пра­да­стаў­ля­ец­ца бяс­плат­нае хар­ча­ван­не дзе­цям пер­шых двух га­доў жыц­ця, пры­чым пры на­ра­джэн­ні двай­нят і больш дзя­цей гэ­ты від ад­рас­най да­па­мо­гі пра­да­стаў­ля­ец­ца не­за­леж­на ад да­хо­даў сям'і. Бяс­плат­ны­мі пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня сё­ле­та ў пер­шым паў­год­дзі бы­лі за­бяс­пе­ча­ны 22 700 дзя­цей ва ўзрос­це да 2 га­доў, або 9,1% ад коль­кас­ці дзя­цей гэ­та­га ўзрос­ту.

* * *

У рам­ках рэа­лі­за­цыі пра­грам са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня пэў­ных ка­тэ­го­рый сем'­яў бяс­плат­на пра­да­стаў­ля­юц­ца па­слу­гі па­га­дзін­на­га дзён­на­га до­гля­ду за дзець­мі (па­слу­гі ня­ні). У пры­ват­нас­ці, па­слу­га­мі ня­ні мо­гуць ска­рыс­тац­ца сем'і пры на­ра­джэн­ні двай­нят і больш дзя­цей да на­ступ­лен­ня 3-га­до­ва­га ўзрос­ту. Ня­поў­ным сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзі­ця-ін­ва­лі­да, і сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць два­іх і больш дзя­цей-ін­ва­лі­даў, па­слу­гі ня­ні пра­да­стаў­ля­юц­ца да да­сяг­нен­ня дзець­мі ўзрос­ту 4 га­доў.

У пер­шым паў­год­дзі 2014 го­да па­слу­га­мі 412 нянь ска­рыс­та­лі­ся 629 сем'­яў.

Пад­рых­та­ва­ла Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».