Вы тут

Арбалеты кантрабандай


Тран­зіт­ную фу­ру, якая ру­ха­ла­ся з Літ­вы ва Укра­і­ну, на пунк­це про­пус­ку «Но­вая руд­ня» спы­ні­лі мыт­ні­кі. Укра­ін­скі пе­ра­воз­чык прад­ста­віў пар­тыю свай­го гру­зу як спар­тыў­ныя та­ва­ры.

Пад­час да­гля­ду вы­свет­лі­ла­ся, што ў кар­дон­ных скрын­ках — раз­на­стай­ныя ар­ба­ле­ты і зап­част­кі да іх, стрэ­лы для лу­ка, на­жы-«ма­тыль­кі», гу­мо­выя ду­бін­кі. Мыт­ні­кі вы­ра­шы­лі пра­ве­рыць, ці мож­на лі­чыць змес­ці­ва гру­за­во­га «Мер­се­дэ­са» спар­тыў­ным ін­вен­та­ром. Вы­ні­кі пра­ве­дзе­най экс­пер­ты­зы па­цвер­дзі­лі, што ар­ба­ле­ты і гу­мо­выя пал­кі з'яў­ля­юц­ца збро­яй, а на­жы-«ма­тыль­кі» ўклю­ча­ны ў пе­ра­лік та­ва­раў, аб­ме­жа­ва­ных да пе­ра­во­зу це­раз мя­жу. Груз кош­там звыш 1,2 млрд руб­лёў кан­фіс­ка­ва­ны. У прэс-служ­бе Го­мель­скай мыт­ні ўдак­лад­ні­лі: усе гэ­тыя прад­ме­ты мо­гуць пе­ра­во­зіц­ца це­раз мя­жу толь­кі з ад­па­вед­ны­мі да­зва­лен­чы­мі да­ку­мен­та­мі, якія ад­сут­ні­ча­лі ў пе­ра­воз­чы­ка. Ця­пер вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не пра за­вя­дзен­не кры­мі­наль­най спра­вы па ар­ты­ку­ле «Кант­ра­бан­да».

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.