Вы тут

Ветэранам вайны — асаблівая ўвага


На якую пад­трым­ку ад дзяр­жа­вы мо­гуць раз­ліч­ваць ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны?

Шы­ла­ва А.І., г. Ба­ра­на­ві­чы

Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня дзяр­жаў­най са­цы­яль­най пад­трым­кі на­сель­ніц­тва Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ана­то­ля Ра­жан­ца, ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма асо­бы, якія па­цяр­пе­лі ад яе на­ступ­стваў, ма­юць іль­го­ты па бяс­плат­ным за­бес­пя­чэн­ні ле­ка­вы­мі срод­ка­мі, зу­ба­пра­тэ­за­ван­ні, за­бес­пя­чэн­ні тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі, са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні, пра­ез­дзе і інш.

Да пен­сіі ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ўста­ноў­ле­ны па­вы­шэн­ні ў па­ме­ры ад 50% да 500% мі­ні­маль­на­га па­ме­ру пен­сіі па ўзрос­це (што скла­дае ад 167,9 тыс. руб­лёў да 1679,3 тыс. руб­лёў).

Акра­мя та­го, ве­тэ­ра­ны, якія да­сяг­ну­лі 80-га­до­ва­га ўзрос­ту, атрым­лі­ва­юць над­баў­ку на до­гляд у па­ме­ры 50% мі­ні­маль­на­га па­ме­ру пен­сіі па ўзрос­це (167,9 тыс. руб­лёў), а для ін­ва­лі­даў І гру­пы па­мер та­кой над­баў­кі скла­дае 100% (335,9 тыс. руб­лёў).

Не­пра­цу­ю­чыя пен­сі­я­не­ры, якія да­сяг­ну­лі 75-га­до­ва­га ўзрос­ту, атрым­лі­ва­юць што­ме­сяц да­пла­ту ў па­ме­ры 75% мі­ні­маль­на­га па­ме­ру пен­сіі па ўзрос­це (251,9 тыс. руб­лёў), а тыя, хто да­сяг­нуў 80-га­до­ва­га ўзрос­ту, — у па­ме­ры 100% (335,9 тыс. руб­лёў).

У цэ­лым у каст­рыч­ні­ку гэ­та­га го­да ся­рэд­ні па­мер пен­сіі па ўзрос­це ў ін­ва­лі­даў вай­ны склаў 4554,3 тыс. руб­лёў і ака­заў­ся ў 1,7 ра­за вы­шэй за ся­рэд­ні па­мер пен­сіі па ўзрос­це.

Ва ўсіх на­се­ле­ных пунк­тах што­год пра­вод­зяц­ца аб­сле­да­ван­ні ўмоў жыц­ця ве­тэ­ра­наў ВАВ, чле­наў сем'­яў за­гі­ну­лых у га­ды вай­ны, адзі­но­кіх па­жы­лых лю­дзей. Па вы­ні­ках аб­сле­да­ван­ня ім аказ­ва­ец­ца не­аб­ход­ная да­па­мо­га ў ра­мон­це жыл­ля, на­двор­ных бу­дын­каў, пе­чаў, элект­ра­пра­во­дак, сан­тэх­ніч­на­га, га­за­ва­га, элект­ра­тэх­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, уста­ля­ван­ні па­жар­ных апа­вя­шчаль­ні­каў.

Прад­пры­ем­ствы су­вя­зі ажыц­цяў­ля­юць пры­ём па­сы­лак, каш­тоў­ных бан­дэ­ро­ляў, тэ­ле­грам, ка­му­наль­ных пла­ця­жоў на да­му ў пен­сі­я­не­раў, да­стаў­ку та­ва­раў пер­шай не­аб­ход­нас­ці. Пры­чым пла­та за па­слу­гі пры гэ­тым не бя­рэц­ца.

Што­год пра­вод­зяц­ца комп­лекс­ныя ме­даг­ля­ды ін­ва­лі­даў і ўдзель­ні­каў вай­ны. У бе­ла­рус­кіх баль­ні­цах ма­ец­ца 1362 па­ла­ты па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці для ве­тэ­ра­наў на 3041 ло­жак. У на­шай кра­і­не ма­ец­ца ча­ты­ры шпі­та­лі для ака­зан­ня вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­най спе­цы­я­лі­за­ва­най да­па­мо­гі ве­тэ­ра­нам ВАВ і асо­бам, якія па­цяр­пе­лі ў га­ды вай­ны. Ве­тэ­ра­ны, ін­ва­лі­ды і адзі­но­кія па­жы­лыя лю­дзі пры не­аб­ход­нас­ці мо­гуць раз­ліч­ваць на па­лі­ятыў­ную да­па­мо­гу ў хос­пі­сах, ад­дзя­лен­нях па­лі­ятыў­най ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, а так­са­ма ў баль­ні­цах сяст­рын­ска­га до­гля­ду, на лож­ках сяст­рын­ска­га до­гля­ду і ме­ды­ка-са­цы­яль­ных лож­ках.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.