Вы тут

ХТО КНІЖКІ ЧЫТАЕ, ТОЙ РОЗУМ МАЕ!


Кніж­ны фонд на­шай сель­скай біб­лі­я­тэ­кі — 1300 асоб­ні­каў, 420 чы­та­чоў. Асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­юц­ца бе­ла­рус­кія вы­дан­ні, а так­са­ма га­зе­ты «Звяз­да», «Го­мель­ская праў­да», «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», «Доб­руш­скі край», ча­со­пі­сы «Але­ся», «Род­ная пры­ро­да», «По­лы­мя», «Ма­ла­досць»...

Асаб­лі­вая ўва­га юным чы­та­чам, бо кні­гі — яны ж да­рад­чы­кі, яны ж сяб­ры. Та­му дзя­цей лепш з ма­лен­ства пры­ву­чаць да чы­тан­ня, каб па­шы­раць кру­га­гляд, раз­ві­ваць мыс­лен­не, каб фар­мі­ра­ваць свя­до­масць, а ўрэш­це, каб ле­пей ву­чыц­ца, каб не па­мы­ляц­ца ў вы­ба­ры жыц­цё­вых каш­тоў­нас­цяў. Не­здар­ма ж іс­нуе вы­слоўе: «Хто кніж­кі чы­тае, той ро­зум мае!»

А чы­таць іх трэ­ба заў­сё­ды. Для вуч­няў мяс­цо­вай ба­за­вай шко­лы на­ша біб­лі­я­тэ­ка ар­га­ні­за­ва­ла ак­цыю «У кні­жак ня­ма ка­ні­ку­лаў», лі­та­ра­тур­ную вік­та­ры­ну, кон­курс «Ву­лі­ца чы­та­ю­чых дзе­так». Пе­ра­мож­цы атры­ма­лі са­лод­кія пры­зы, су­ве­ні­ры.

Не за­бы­ты ў нас і ве­тэ­ра­ны пра­цы. Не­ка­то­рым з іх кніж­кі і ча­со­пі­сы вы­да­юц­ца з да­стаў­кай на дом. Для іх жа, на­шых па­ва­жа­ных на­вед­валь­ні­каў, мы, ра­зам з ра­бот­ні­ка­мі мяс­цо­ва­га клу­ба, пла­ну­ем па­ста­ян­на ла­дзіць кан­цэр­ты, ці­ка­выя ве­ча­ры­ны і гу­тар­кі.

Ад­ной з іх ста­ла, у пры­ват­нас­ці, су­стрэ­ча з вя­до­май пісь­мен­ні­цай і зям­ляч­кай Ган­най Атро­шчан­кай, прос­та пе­ра­ка­на­най, што дзе­цям да са­ма­стой­на­га жыц­ця трэ­ба рых­та­вац­ца не толь­кі з да­па­мо­гай баць­коў і на­стаў­ні­каў, але і доб­рых кні­жак.

Але­на Дзер­га­чо­ва,

біб­лі­я­тэ­кар Ва­сіль­еў­скай сель­скай біб­лі­я­тэ­кі.

Доб­руш­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».