Вы тут

Першая сусветная: прага выжыць


Захавана зямлёй, прадстаўлена ў музеі

Гісторыя вучыць. Але ці вучацца людзі? Якую навуку трэба вынесці чалавеку з гісторыі Першай сусветнай вайны, тлумачыць не трэба. Самае галоўнае тут — выжыць, перажыць, самазахавацца, каб працягваўся род чалавечы, працягвалася існаванне розных народаў, краін. Гэтая навука праілюстравана на выставе «Беларусь у Першай сусветнай вайне», якая прысвечана гісторыі нашага народа пачатку ХХ стагоддзя, калі ён пачынаў усведамляць сябе як нацыю. Вайна шмат што паскарае — бо хочацца паспець зрабіць нешта галоўнае.

Пасля забойства ў Сараеве прынца Аўстра-Венгрыі Фердынанда ў жніўні 1914-га Еўропа перажывала шок за шокам: краіны адна адной абвяшчалі вайну, да кастрычніка ўжо кіпелі бітвы. Вось якраз у гэты восеньскі час — бітвы за Варшаву, якая зусім побач з намі...

Што ўяўляла на той час жыццё даваеннай Беларусі? Як змянілі яго ваенныя дзеянні, якія адбываліся на гэтай тэрыторыі? Усё можна ўзнавіць падчас знаёмства з экспазіцыяй, і, разам з тым, уявіць, што перажываў салдат, які сядзеў у акопе. Прадстаўленыя прадметы салдацкага побыту, узоры зброі і абмундзіравання, адзенне і прадметы медыцынскага прызначэння, фотаздымкі і дакументы, экспанаты, знойдзеныя археолагамі на месцах баявых дзеянняў. Там, дзе раней жылі мірныя людзі, якія былі вымушаны стаць бежанцамі. Экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, якія складваюцца ў адну карціну вялікай бяды. Вельмі вялікай: у той вайне ўдзельнічалі 38 краін з усіх кантынентаў, агульнай колькасцю насельніцтва больш за 1,5 млрд чалавек.

Гэты выставачны праект у Нацыянальным гістарычным музеі аб'яднаў некалькі музеяў, архіўных устаноў, бібліятэк, прадстаўнікоў Міністэрства абароны, якія займаюцца пошукавай дзейнасцю, дзяржаўных ведамстваў, прыватных калекцыянераў. Той момант, калі трэба працаваць супольна, каб даць магчымасць нешта ўсвядоміць.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.